Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Гадзіна пазнанняў і адкрыццяў "Дабрынёй змераць сябе"

Дата: 7 декабря 2022 в 19:45, Обновлено 12 декабря 2022 в 19:51
Автор: Зизюк Л. И.
169 просмотров

У штодзённым жыцці часта мы забываем аб станоўчых якасцях. Таму з навучэнцамі 2 - 5 класаў было праведзена мерапрыемства, прысвечанае дабрыні. Для стварэння спрыяльнага псіхалагічнага клімату на пачатку было прапанавана практыкаванне "Шар - кола радасці". Далей навучэнцы шукалі адказ на пытанне, ці можна змераць добрага чалавека. Яны выказвалі свае меркаванні аб тым, што такое дабрыня, знаёміліся з цытатамі вялікіх людзей, тлумачылі прыказкі, знаходзілі адказы на праблемныя пытанні. Цікавым быў і мультфільм "Мяшок яблыкаў", пасля прагляду якога дзецям патрэбна была адказаць, ці падыходзіць да яго прыказка: "За дабро дабром плоцяць". Дзеці ацэньвалі дзеянні хлопчыка з апавядання В. Асеевай "Проста бабулька". У канцы мерапрыемства дзеці складалі галерэю добрых слоў "Ад сэрца да сэрца" і спявалі песню "Дарогаю дабра". Кожны ўдзельнік пераканаўся, што ў жыцці павінна быць месца дабрыні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.