Любая школа - гэта храм навук,
І як заўсёды ў подлунным свеце водзіцца,
І прэзідэнт, і цясляр, і пастух
Без школы, без вучобы не абыходзіцца.
Сваю гісторыю Пціцкая сярэдняя школа пачынае з 1907 года. Гэта была четырохкласная чыгуначная школа. Вучні першага класа бясплатна атрымлівалі кнігі і грыфель. У старэйшых класах падручнікі, сшыткі і іншыя прыналежнасці давалі за грошы. У школе вучыліся не толькі дзеці чыгуначнікаў, але і дзеці з іншых прылеглых вёсак.
У 1928 годзе ў старой казарме (дзе зараз камбікормавы завод) была адкрыта пачатковая школа, якая ў гэтым жа годзе стала нарастаючай сямігадовай школай, а ў 1933 годзе яна была ўжо поўнай сямігадовай школай. Першым дырэктарам школы быў Судземкін В. У 1934 годзе дырэктарам школы быў Харамецкі Васіль Якаўлевіч.
10 чэрвеня 1934 года адбыўся першы выпуск вучняў Пціцкай сямігадовай школы.
У 1934 - 1937 гг настаўнікам матэматыкі і завучам школы быў Стральчэня Міхаіл Сямёнавіч. У 1938 годзе школа стала нарастаючай сярэдняй. Да 1938 года дырэктарам школы быў Некрашэвіч. У сярэдзіне 1938 года дырэктарам стаў Біскін Майсей Барысавіч, які прапрацаваў дырэктарам школы да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
У 1939 годзе пачалося будаўніцтва новай двухпавярховай цаглянай школы , але будаўніцтва не было скончана, пачалася Вялікая Айчынная вайна. У 1940 годзе адбыўся першы выпуск Пціцкай СШ. Другі - у 1941 годзе. У пачатку вайны многія выпускнікі і настаўнікі пайшлі на фронт.
У 1944 годзе - першы навучальны год пасля вызвалення нашай тэрыторыі, школа - сямігадовая. Першы пасляваенны выпуск адбыўся ў 1950 годзе. Школа размяшчалася ў арандаваных хатах.
Адну хату арандавалі для адкрыцця ў ёй чытальні, у якой працаваў ветэран педагагічнай працы, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Пырко Андрэй Пятровіч.
Падчас вайны недабудаваны двухпавярховы будынак новай школы быў моцна разбураны, затым адбудаваны і пачаў дзейнічаць ў 1950 годзе. Працавалі ў гэтым будынку да 1985 года.
Дзеці з навакольных вёсак жылі ў інтэрнаце, які знаходзіўся ў цэнтры вёскі.
Новы інтэрнат пачаў працаваць у 1955 годзе.
З 1985 года пачала дзейнічаць двухпавярховая школа на ўскраіне вёскі. З 1985 года школа працавала на працягу 10 гадоў у двухпавярховым новым будынку.
Неўзабаве магчымасці новай школы сталі не задавальняць запытам жыхароў вёскі. У сувязі з ростам вёскі, з прыездам жыхароў з зон адсялення пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, колькасць вучняў павялічылася. Устала неабходнасць прыбудовы, каб дзеці вучыліся ў адну змену.