Адрес: 220030, г. Минск, ул. К. Маркса, 40
Телефон: +375 17 222 30 10
Е-mail: oobrpo@mail.ru
Сайт: www.brpo.by
Полезные ссылки: http://brpo.by/pioneru/pro-brpo/
http://specreport.belta.by/pioneer
<pre style="text-align:justify"> Грамадскае аб'яднанне "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" - адно з самых масавых дзіцячых аб'яднанняў у нашай краіне. З кожным днём наша арганізацыя папаўняецца актыўнымі, ініцыятыўнымі, крэатыўнымі і таленавітымі рабятамі.</pre><pre> Кіруючым органам аб'яднання з'яўляецца Цэнтральны савет.</pre>
<pre style="text-align:justify"> Гэтае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне створана рашэннем Х Рэспубліканскага злёту 13 верасня 1990 года і з'яўляецца рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем. У гэты дзень быў прыняты Статут, Дэвіз і Законы беларускіх піянераў. Дату 13 верасня прынята лічыць Днём самавызначэння, Днём нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. </pre>
Грамадскае аб'яднанне "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" (ГА "БРПА") - гэта самадзейнае, добраахвотнае, грамадскае аб'яднанне дзяцей, падлеткаў і дарослых, якое прадстаўляе і абараняе інтарэсы і правы сваіх членаў.
ГА "БРПА" з'яўляецца правапераемнікам Усесаюзнай піянерскай арганізацыі, Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі імя У.І.Леніна і суб'ектам (уваходзіць у склад): Міжнароднага Саюза дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў "Саюз Піянерскіх Арганізацый - Федэрацыя Дзіцячых Арганізацый" і Піянерскай садружнасці краін.
ГА «БРПА» дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з дзейнай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі дзейнага заканадаўства і Статута арганізацыі.
Рэспубліканская піянерская арганізацыя дзейнічае па ўсёй краіне, на тэрыторыі раёнаў, гарадоў, шасці абласных цэнтраў і горада Мінска, у кожнай установе адукацыі. Членамі арганізацыі могуць быць дзеці ва ўзросце ад 7 гадоў і старэйшыя.
Статутная мэта ГА "БРПА" - дапамагчы кожнаму піянеру стаць Грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям'і, Радзіме.
Ідэалогія арганізацыі выказана ў Дэвізе: «Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці, будзь готаў! – Заўсёды гатовы!». У піянерскай арганізацыі ёсць свае сімвалы: піянерскі гальштук і значок, акцябрацкі значок, піянерскі сцяг і салют.