
План
работы сямейнага клуба «Вясёлка»
2024/2025 навучальны год
|
Дата |
Тэма сустрэчы |
Мэта |
Адказны |
|
Верасень |
Моя бабуля самая лепшая |
Выхаванне пачуцця любові да сваёй сям'і і пачуцця павагі да пажылых людзей |
Драйгал Н.Ф. |
|
Снежань |
Светлае свята Раства Хрыстова |
Развіццё цікавасці да гісторыі сваёй сям'і, да яе традыцый і сямейнага шчасця |
Новік Т. В. |
|
Сакавік |
Мама – захавальніца сямейного ачага |
Паказаць значэнне маці для дзіцяці, выхоўваць любоў і павагу да маці |
Астаф'ева Н.А. |
|
Май |
Тата, мама, я – наша шчаслівая сям'я |
Выхаванне пачуцця любові да сваёй сям'і і гонару за яе, пачуцця павагі да бацькоў |
Кандраценка А.П. |
Пасяджэнне першае "Мая бабуля самая лепшая"
Напярэданні святкавання Дня састарэлала чалавека, навучэнцы пачатковых класаў разам са сваімі бацькамі і бабулямі сталі удзельнікамі паседжання сямейнага клуба "Вясёлка". Бабулі і ўнукі выдатна правялі час: разам праходзілі эстафеты, віктарыны, адгададвалі загадкі, спявалі прыпеўкі. Такія мерапрыемствы дапамагаюць дзецям усвядоміць, сямейныя каштоўнасці, выхоўваюць пачуццё павагі да пажылых людзей, спрыяюць наладжванню ўзамеразуменню паміж пакаленнямі.

Пясяджэнне другое "Светлае свята Раства Хрыстова"
Каляды-гэта чароўнае свята, якое аб'ядноўвае сэрцы. Напярэдадні Раства Хрыстова ва ўстанове адукацыі Пціцкая СШ адбылося паседжанне сямейнага клуба "Вясёлка". На мерапрыемстве бацькі і дзеці пазнаёміліся з гісторыяй нараджэння Ісуса Хрыста, абмеркавалі традыцыі святкавання ў сваіх сем'ях, дзяліліся сваімі ўражаннямі і сямейнымі звычаямі, выраблялі з паперы Анёлаў - сімвала свята. У завяршэнні ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зорачку-пажаданне, як яшчэ адзін сімвал адзінства і любові, уласцівы гэтаму светламу святу. І, вядома, у сэрцы кожнага засталася часцінка каляднага цуду.

Пясяджэнне трэцяе "Мой дом - мая крэпасць"
У суботні школьны дзень ДУА" Пціцкая сярэдняя школа" расчыніла дзверы для бацькоў і дзяцей, запрасіўшы іх на пасяджэнне сямейнага клуба "Вясёлка" на мерапрыемства "Мой дом – мая крэпасць". Гэтая сустрэча стала ўнікальнай магчымасцю ўмацаваць паразуменне паміж пакаленнямі і абмеркаваць важныя аспекты сямейнага жыцця.
Ва ўтульнай абстаноўцы ўдзельнікі змаглі падзяліцца сваім вопытам. Асаблівая ўвага была ўдзелена стварэнню атмасферы даверу і падтрымкі ў сям'і, што з'яўляецца падмуркам для гарманічных адносін.
Розныя гульні і заданні дапамаглі дзецям і бацькам лепш зразумець адзін аднаго, убачыць свет вачыма блізкага чалавека. Пасяджэнне клуба прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы, пакінуўшы ва ўсіх удзельнікаў прыемныя ўспаміны і карысныя веды. Гэта мерапрыемства стала яшчэ адным крокам да ўмацавання сямейных каштоўнасцяў і стварэння моцных і шчаслівых сем'яў.

Пасяджэнне сямейнага клуба "Вясёлка". "Фабрыка сямейнага шчасця"
У шосты школьны дзень ДУА «Пціцкая сярэдняя школа» гасцінна расчыніла свае дзверы для бацькоў і дзяцей. Нагодай для сустрэчы стала паседжанне сямейнага клуба "Вясёлка", якое прайшло ў незвычайным і творчым фармаце - "Фабрыкі сямейнага шчасця". Дэвізам мерапрыемства сталі простыя, але такія важныя словы: "Сям'я разам - шчасце ў доме".
На "Фабрыцы сямейнага шчасця" бацькі змаглі падзяліцца вопытам і атрымаць каштоўныя парады, развіць творчыя здольнасці, атрымаць зарад пазітыву і натхнення разам з дзецьмі.
