Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Майстар-клас дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Віншавальная паштоўка"

Дата: 4 марта 2023 в 14:20, Обновлено 4 марта 2023 в 15:33
113 просмотров

У 6-ы школьны дзень 4 сакавіка ва ўстанове адукацыі "Пціцкая сярэдняя школа" прайшоў майстар-клас па вырабе віншавальных паштовак да 8 Сакавіка.
Паштоўка, зробленая сваімі рукамі - выдатны падарунак для нашых любімых мам і бабуль, бо яна захоўвае ў сабе часцінку душы і кропельку кахання. Калі яна ствараецца, мы думаем аб тым чалавеку, для якога яна прызначаецца. А атрымліваць такую паштоўку ўдвая прыемней, бо ведаеш, што яна зроблена з цеплынёй і жаданнем падарыць радасць!
Дзеці з вялікай цікавасцю выраблялі віншавальныя паштоўкі ў тэхніцы "Дэкупаж" і "Квілінг", а пасля вырабу яны старанна напісалі ў іх цёплыя пажаданні і віншаванні са святам сваім мамам і бабулям.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.