Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Дошкольная адукацыя. Бацькоўскі сход

Дата: 17 марта 2023 в 14:20, Обновлено 21 марта 2023 в 14:45
Автор: Сигай М. С.
481 просмотр

Самае каштоўнае, што існуе на зямлі - гэта жыццё і здароўе нашых дзяцей. Часта, уцягваючыся ў кругазварот паўсядзённага жыцця, мы забываем пра тое, колькі нечаканых небяспек пільнуе маленькага чалавека на жыццёвым шляху. Бестурботнасць і абыякавасць дарослых прыводзяць да трагедыі. Чалавек можа прадухіліць бяду, зберагчы сябе і сваіх блізкіх ад небяспекі, калі будзе валодаць элементарнымі ведамі бяспекі жыццядзейнасці. Задача дарослых складаецца не толькі ў тым, каб засцерагаць і абараняць дзіця, але і ў тым, каб падрыхтаваць яго да сустрэчы з рознымі складанымі, а часам небяспечнымі жыццёвымі сітуацыямі. Гэтым пытанням і быў прысвечаны бацькоўскі сход, які прайшоў у нашай установе адукацыі пад назвай "Бяспека дзяцей - абавязак бацькоў". У ходзе бацькоўскага сходу было прынята рашэнне бацькам надаваць больш увагі комплекснай бяспецы дзяцей. Выхоўваць адказнае стаўленне да ўласнага здароўя праз асабісты прыклад. Таксама на бацькоўскім сходзе было закранута пытанне аб рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на аказанне сацыяльнай дапамогі дзецям з АПФР, з мэтай выхавання ў соцыуме талерантных адносін да непаўналетніх дадзенай катэгорыі.

Фотаагляд

​​​​​​

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.