Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Акцыя "Шлях да поспеху" - У госці да ўрача!

Дата: 14 июня 2023 в 14:30, Обновлено 20 июля 2023 в 13:16
Автор: Зубарь Е. В.
117 просмотров

Выхаванцы аздараўленчым лагеры " Прафарыенцір.by" здзейснілі падарожжа ў чароўны свет медыцыны. Спачатку ў час інфармацыйнай хвілінкі даведаліся, хто такі донар (14 чэрвеня -Дзень донара) і якую дапамогу ён можа аказаць іншым людзям. Пазнавальна-гульнявая гадзіна "Знаёмства з медыцынскімі прафесіямі" дала рабятам новыя веды аб прафесіі доктара і медыцынскай сястры. Дарэчы, самі выхаванцы ў займальнай форме на некалькі хвілін змаглі пераўвасобіцца ў медыцынскіх работнікаў. А затым адбылося самае цікавае: экскурсія ў Пціцкую АВОП.З захапленнем рабяты назіралі за працай урача і медсястры, і нават самі сталі ўдзельнікамі многіх медыцынскіх працэдур. Урач агульнай практыкі Несцярчук Л.А. паведаміла рабятам аб сваім шляху ў прафесію ўрача: што патрэбна было старанна вучыцца ў школе, затым ва ўніверсітэце, практыцы пасцігаючы медыцынскія веды і навыкіУ. Людміла Андрэеўна паведаміла, што прафесія ўрача самая гуманная ў свеце, пагэтаму дапамагаць людзям і ратаваць іх жыцці - справа ўсяго яе жыцця! Падводзячы вынікі дня многія з рабят пажадалі ў будучым звязаць свой лёс с медыцынскай прафесіяй!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.