Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Дзень сяброўства

Дата: 12 июня 2024 в 16:25, Обновлено 13 июня 2024 в 15:29
Автор: Зубарь Е. В.
37 просмотров

Працягвае сваю работу аздараўленчы лагер "Сцяжынкі лета". Трэці дзень маў назву"Сцяжынка сяброўства" і быў прысвечаны ўзаемаадносінам і сяброўству дзяцей ў калектыве.
Пачаўся дзень з хвілінкі здароўя "Чыстыя рукі - твая абарона", на якой у чарговы раз замацавалі веды пра правілы асабістай гігіены, якая дапамагае чалавеку быць здаровым, вясёлым, актыўным.
Далей выхаванцы з цікавасцю і задавальненнем прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні"Разумнікі і разумніцы", у ходзе якой паказалі сябе сапраўднымі эрудытамі, праявілі пачуццё сяброўства і ўзаемападтрымкі паміж удзельнікамі лагера.
Таксама наведалі музейны пакой школы, дзе з цікавасцю пазнаёміліся з інфармацыяй аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
На працягу дня выхаванцы атрымалі цудоўны настрой і зарад бадзёрасці.

Фотаальбом
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.