Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Дашкольная адукацыя. Ранішнік "Зачараваны чамадан"

Дата: 24 декабря 2021 в 20:12
Автор: Сигай М. С.
193 просмотра

Новы год адно з самых любімых, вясёлых, чароўных святаў. 24 снежня ў сярэдняй групе прайшоў навагодні ранішнік "Зачараваны чамадан". Прыгожа ўпрыгожаная зала, прыбраная ёлка, цудоўныя касцюмы, падарункі, Дзед Мароз, Снягурачка і Баба Яга сустрэлі дзяцей дзіцячага сада.
Дашкаляты акунуліся ў казачны свет, дзе разам з Дзедам Марозам і Снягуркай расчароўвалі чамадан, выконвалі розныя заданні Бабы Ягі. Радаснай і незабыўнай для дзяцей была сустрэча з ялінкай, якая зіхацела агнямі. Дзеці пагрузіліся ў свет казак, песень, карагодаў, танцаў і гульняў з Дзедам Марозам. Усе дашкаляты з задавальненнем праяўлялі свае таленты: танчылі, вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі песні, гралі. Ніхто не застаўся абыякавы. Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза! Ранішнік дзецям вельмі спадабаўся, даставіў радасць, весялосць і зарад станоўчых эмоцый.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.