Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Патрыятычная акцыя «ДРЭВА ГЕРОЯ»

Дата: 1 ноября 2022 в 17:03, Обновлено 21 ноября 2022 в 17:53
159 просмотров

Навучэнцы 7 класа з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні ў перыяд асенних канікул адправіліся ў турыстычны паход па месцах баявой славы. Яны наведалі лінію абароны, дзе ў ліпені-жніўні 1941 года воіны стаялі на смерць, каб затрымаць ворага, што імкнуўся захапіць чужую тэрыторыю. Удзельнікі паходу агледзелі абарончыя збудаванні. Ім было цікава ў чарговы раз прайсціся тымі мясцінамі, дзе ішло ўпартае змаганне нашых салдат супраць захопнікаў. Таксама навучэнцы пабывалі каля магілы невядомага салдата, што знаходзіцца недалёка ад чыгуначнага маста. Дзеці прыбралі тэрыторыю і пасадзілі чатыры маладыя бярозкі. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшага героя.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.