Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Прафарыентацыйная сустрэча

Дата: 15 сентября 2023 в 18:02
65 просмотров

Дапамагчы вызначыцца з выбарам прафесіі - задача няпростая і адказная. Ва ўстанове адукацыі працягваюцца сустрэчы з выпускнікамі. Сёння на мерапрыемства быў запрошаны курсант ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Лабанаў Дзяніс. Юнак паведаміў, што прафесія ваеннага гераічная і вельмі патрэбная. Калі ёсць жаданне служыць у арміі, то рыхтавацца да гэтага патрэбна яшчэ ў школе. Дзяніс пазнаёміў з тым, якім прадметам патрэбна аддаваць перавагу, колькі балаў патрэбна набраць дзяўчатам і юнакам для паступлення. Курсант расказаў, як праходзяць будні і святочныя дні ва ўніверсітэце, чым дадаткова займаюцца ў час вучобы, у якіх цікавых мерапрыемствах прымаюць удзел. Наогул, навучанне праходзіць цікава. Таму, завяршаючы сустрэчу, курсант прызнаўся, што вельмі задаволены сваім выбарам. Ён запрашаў навучэнцаў школы паступаць на ваенныя факультэты ВНУ Рэспублікі Беларусь.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.