Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Піянерскі збор «Памяці загінулых будзьце вартыя»

Дата: 7 мая 2024 в 23:42, Обновлено 8 мая 2024 в 00:47
67 просмотров

7 мая ў піянерскай дружыне ім. Зоі Касмадзям'янскай Пціцкай СШ прайшоў урачысты прыём навучэнцаў пачатковых класаў у акцябраты, прысвечаны 79-й гадавіне святкавання Дня Перамогі. Да гэтага дня рабяты рыхтаваліся ужо даўно, вучылі правілы і ўрачыстае абяцанне акцябрат, прайшлі нялёгкія выпрабаванні. Яны здзейснілі «Падарожжа па краіне Акцябрат», спыняючыся на станцыях і выконваючы розныя заданні. У завяршэнні свята прайшоў урачысты прыём у акцябраты. Піянеры-актывісты ўручылі дзецям акцябрацкую зорачку. І мы спадзяемся, што яны будуць ганарыцца сваёй зорачкай, будуць смелымі і адважнымі, дружнымі і ўмелымі, і больш за ўсё на свеце будуць любіць сваю Радзіму. Чароўная «Краіна Акцябрат» расчыніла перад імі дзверы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.