Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

20.03.2021 Суботні дзень. Дзень прафарыентацыі

Дата: 20 марта 2021 в 11:08, Обновлено 20 марта 2021 в 12:13
206 просмотров

Суботнім днём адбыўся выхад на экскурсію навучэнцаў школы ў сельскую бібліятэку СНДТ.
Бібліятэкар паведаміла юным чытачам, для чаго патрэбна бібліятэка; пазнаёміла з правіламі паводзінаў у бібліятэцы, з правіламі абыходжання з кнігай. Рабяты ўбачылі, што ў кожнай кнігі ёсць свая "кватэрка" - тое месца на кніжным стэлажы, дзе яна павінна знаходзіцца, каб любы чалавек, які хоча прачытаць дадзеную кнігу, мог лёгка і хутка самастойна яе знайсці. 
  Пасля асноўнага аповеду бібліятэкарам пра жыццё кніг у бібліятэцы і сумеснай гутаркі, школьнікі мелі магчымасць паглядзець і ўзяць з паліцы тыя часопісы і кнігі, якія ім спадабаліся, пагартаць іх, разгледзець ілюстрацыі.
   У канцы экскурсіі ўсе рабяты паабяцалі быць добрымі і акуратнымі чытачамі, і часта прыходзіць у госці ў царства кніжных скарбаў. 
   Школьнікі атрымалі масу уражанняў, бібліятэкар - патэнцыйных наведвальнікаў-чытачоў, а супрацоўнікі дзіцячага садка сумесна з сям'ёй - гарманічную ўсебакова развітую асобу кожнага дзіцяці. 
   З навучэнцамі школы адбылася экскурсія на "Мехдвор" "АТН-Агро-Пціч"

Галоўны інжынер пазнаёміў рабят з матэрыяльнай тэхнічнай базай механічнага двара. Вельмі цікава паведаміў пра тое, якая сучасная сельскагаспадарчая тэхніка маецца.
   Пазнаёміў з умовамі працы механізатараў, слесараў, электрыкаў і работнікамі іншых прафесій, звязаных з абслугоўваннем сельскагаспадарчай тэхнікі. 
  Падчас экскурсіі рабяты пазнаёміліся з гісторыяй прадпрыемства, з вытворчым працэсам, з арганізацыяй і шляхамі павышэння эфектыўнасці вытворчасці дадзенага прадпрыемства. Дзецям было цікава пачуць пра тое, як ствараўся калгас, хто стаяў ля руля кіравання. У заключнай частцы экскурсіі мы падвялі вынікі ўбачанага і пачутага. Усе засталіся задаволеныя і вярнуліся ў школу ў выдатным настроі.

Фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.