План работы сямейнага клуба "Сем-Я"
2023/2024 навучальны год
Дата |
Тема сустрэчы |
Адказны |
Кастрыч-нік |
Лепшыя адносіны-гэта адносіны ў сваёй сям'і |
Грамовіч Н.А. Семяніцкая А.І. |
Студзень |
У свеце прафесій. Дарогі якія мы выбіраем |
Говін С.С. Бандарэнка Н.Д. |
Май |
Калі сям'я разам - душа на месцы! |
Каралёва Г.М. Сілівонец Л.А. |
Пасяджэнне першае
Суботнім днём 24 кастрычніка адбылося чарговае пасяджэнне сямейнага клуба "Сем-Я", у склад якога ўваходзяць навучэнцы5-8 класаў і іх бацькі . Тэма мерапрыемства была прысвечана сямейным традыцыям, захаванні ў сям'і павагі, любові да сваіх блізкіх. Сустрэча прайшла ў форме сямейнай тэлеперадачы "Шчаслівы выпадак". Дзякуем бацькам, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве разам са сваімі дзецьмі: Бічан М.А., Філіпавай Г.У., Шнэйдар К.М., Кудравец А.В., Сухінай Ю.Г., Лабанаву С.А., Тарасавай Н. І.
Паседжанне другоеУ суботу 30 студзеня прайшло чарговае паседжанне сямейнага клуба навучэнцаў 5 - 8 класаў і іх бацькоў. Тэма паседжання - "Прафесіі выбіраем разам". Пры падрыхтоўцы да мерапрыемства было праведзена анкетаванне бацькоў і навучэнцаў, вынікі анкетавання разгледжаны на паседжанні, прааналізавана ступень супадзення адказаў і меркаванняў вучняў і іх бацькоў. Вучні падрыхтавалі прэзентацыі аб прафесіях сваіз бацькоў. Лабанава Алеся падрыхтавала прэзентацыю прафесіі, якая ёй падабаецца. Настаўнікі знаёмілі бацькоў з найбольш запатрабаванымі прафесіямі, вучні - з новымі, моднымі прафесіямі. Бацькі падзяліліся вопытам уласнага выбару прафесій.
Пасяджэнне №3
У рамках метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў ва ўстанове адукацыі прайшло пасяджэнне сямейнага клуба "Сем Я". У якiм прынялi удзел навучэнцы старэйшых класау, іх бацькі, настаунiкi, дзе абмеркавалі тэму прафілактыкі шкодных звычак і вучыліся правільна гаварыць "НЕ" у ciтуацыi выбару.
План
работы сямейнага клуба «Сем - Я»
на 2024/2025 навучальны год
Дата |
Тэма сустрэчы |
Мэта |
Адказны |
Кастрычнік |
Цяпло сямейнага ачага |
Далучэнне бацькоў да стварэння псіхалагічнага камфорту ў сямейных зносінах. Устанавіць цесныя кантакты з сем'ямі |
Грамовіч Н.А. Семяніцкая А.І. |
Студзень |
Каштоўнасці сям'і як аснова выхавання дзіцяці |
Фарміраванне псіхолага-педагагічнай культуры бацькоў (законных прадстаўнікоў), усведамленне значэння сям'і як персанальнай мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці |
Новік Т. В. Сігай М. С. |
Люты |
Кім быць? Як бацькі могуць падтрымаць дзіця пры выбары прафесіі | Раскрыць перад бацькамі ролю сям'і ў прафесійным самавызначэнні падлеткаў |
Говін С. С. |
Май |
Калі сям'я разам-душа на месцы! |
Садзейнічаць умацаванню ўзаемаразумення дзяцей і бацькоў |
Бандарэнка Н. Д. Сілівонец Л. А. |
Пасяджэнне першае "Цяпло сямейнага ачага"
"Цяпло сямейнага ачага" пад такой назвай прайшло пасяджэнне сямейнага клуба "Сем-Я" ў Пціцкай СШ, у якім прынялі ўдзел навучэнцы са сваімі бацькамі. Падчас размовы рабяты пабудавалі дом сямейных традыцый, а памочнікамі ў будаўніцтве ім былі бацькі.
Цікавыя заданні, гульні садзейнічалі стварэнню атмасферы даверу, узаемаразумення паміж дзецьмі і бацькамі. Без творчай часткі нашае мерапрыемства не абышлося. Дзеці зрабілі паштоўкі сваімі рукамі для сваіх татаў у рамках святкавання Дня бацькі, які адзначаецца 21 кастрычніка.
У канцы мерапрыемства рабяты з бацькамі пасадзілі дрэвы, як сімвал жыцця, дабрабыту і шчасця.
Пасяджэнне другое "Каштоўнасці як аснова сямейнага выхавання"
У шосты школьны дзень навучэнцы і іх законныя прадстаўнікі прынялі ўдзел у пасяджэнні сямейнага клуба "Каштоўнасці як аснова сямейнага выхавання" ўдзельнікі сабраліся ва ўтульнай атмасферы, напоўненай цяплом і разуменнем. Упор рабіўся на важнасць перадачы сямейных каштоўнасцей наступнаму пакаленню. Кожны член клуба падзяліўся сваім вопытам і гісторыямі, ілюструючы, як традыцыі ўмацоўваюць сямейную сувязь і фармуюць характар дзяцей.У ходзе абмеркавання гучалі думкі аб тым, што каштоўнасці, такія як сумленнасць, павага і клопат, не толькі служаць асновай для выхавання, але і дапамагаюць дзецям арыентавацца ў складаным свеце. На выніковай ноце сустрэчы ўдзельнікі вынеслі агульную ідэю: сіла сям'і заключаецца ў яе здольнасці быць апорай адзін для аднаго, перадаючы мудрасць з пакалення ў пакаленне.