Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя адзначае наступныя святы:
19 мая - Дзень піянерскага сяброўства
У гэты дзень у 1922 году II Усерасійская канферэнцыя РКСМ прыняла рашэнне аб распаўсюджванні досведу працы першых піянерскіх атрадаў па сваёй краіне.
24 чэрвеня - Свята піянерскага вогнішча
У гэты дзень у 1922 г. адбыўся першы збор першага піянерскага атрада ў Беларусі.
13 верасня - Дзень БРПА
У гэты дзень у 1990 годзе X Рэспубліканскі злёт піянераў прыняў рашэнне аб самастойнасці Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі як суб'екта Міжнароднага саюза дзіцячых арганізацый Саюза піянерскіх арганізацый - Федэрацыі дзіцячых арганізацый (СПА-ФДА).
Святы адзначаюць піянерскія дружыны, раённыя, абласныя парады ГА "БРПА", ЦС ГА "БРПА" зборамі, злётамі, шэсцямі, лінейкамі, сустрэчамі з ветэранамі піянерскага руху.
Традыцыйныя для БРПА святы краіны:
1 студзеня - Новы год
8 лютага - Дзень памяці юнага героя-антыфашыста
23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
8 сакавіка -Міжнародны жаночы дзень
15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі
2 красавіка - Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі
9 мая- Дзень Перамогі
19 траўня - Дзень піянерскага сяброўства
Другая нядзеля мая - Дзень Дзяржаўнага Герба, Дзень Дзяржаўнага Сцяга і Дзень Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь
1 чэрвеня - Дзень абароны дзяцей
20 чэрвеня - Свята піянерскага вогнішча
22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
3 ліпеня - Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь /Дзень Рэспублікі
1 верасня - Дзень ведаў
13 верасня - Дзень нараджэння БРПА
17 верасня - Дзень народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь
20 верасня - Дзень міру
Першая нядзеля кастрычніка - Дзень настаўніка
14 кастрычніка - Дзень маці