Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Дзень праваслаўнай кнігі

Дата: 14 марта 2023 в 20:06, Обновлено 14 марта 2023 в 23:36
Автор: Зизюк Л. И.
137 просмотров

14 сакавіка ва ўсіх епархіях Рускай Праваслаўнай Царквы адзначаюць Дзень праваслаўнай кнігі, які праводзіцца для прыцягнення цікавасці да праваслаўных кніг і ўвасабляе прызнанне вялікага значэння духоўнай літаратуры ў маральным выхаванні людзей, далучэнні іх да хрысціянскай традыцыі.
Свята прывязана да даты выпуску першай на Русі друкаванай кнігі Івана Фёдарава "Апостал", якая выйшла ў свет 1 сакавіка 1564 года (па Юльянскаму календару).
З навучэнцамі ДУА "Пціцкая СШ" у гэты дзень сустрэўся настаяцель храма Покрова Прасвятой Багародзіцы айцец Сергій, які расказаў дзецям пра гісторыю кнігадрукавання, пра ўклад святых Кірылы і Мяфодзія ў станаўленне славянскага пісьменства, а таксама адзначыў карысць праваслаўных кніг для духоўнага развіцця людзей. Асаблівую цікавасць выклікала выстава праваслаўных кніг. Рабяты наглядна пазнаёміліся з глаголіцай і кірыліцай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.