Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Удзельнікі лагера працы и адпачынку "Летні навігатар" працавалі на зернатаку АТН "Агра-Пціч , атрымліваючы магчымасць зарабіць, набыць прафесійныя навыкі, якія спатрэбяцца ў будучыні. Рабяты вучацца жыць у калектыве, мець зносіны, сябраваць і разам несці адказнасць за вынік сваёй працы.
Пасля абеду ўдзельнікі лагера сустрэліся з прадстаўніком духавенства айцом Сергіем, які правёў гутарку на тэму: «Галоўныя запаведзі нашага жыцця». Рабяты мелі магчымасць задаць пытанні, пагутарыць з бацюшкам на хвалюючыя пытанні: як правільна выстарайваць узаемаадносіны з бацькамі, блізкімі людзьмі; навошта клапацііца аб будучай сям'і зараз і інш.

14 августа 2020 в 15:40 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

На хвілінцы здароўя выхаванцы праглядзелі мультфільм “Ну, пагадзі!” і навучыліся аказваць першую дапамогу пры сонечным апёку. Праз гульнявую праграмму “Паласатая зебра” пазнаёміліся з прафесіяй міліцыянера. На свежым паветры прайшлі спаборніцтвы “Уладар пярсцёнкаў” і трэнінг “Мы і прырода”. Скончыўся дзень распрацоўкай буклетаў “Правілы дарожнага руху” і хвілінкай здароўя “правілы зносін з жывёламі”

13 августа 2020 в 16:06 | Сигай М. С. | нет комментариев

Удзельнікі лагера былі занятыя карыснай дзейнасцю на зернатаку АТН "Агра-Пціч. Спачатку рабяты сушылі зерне, потом грузілі машыны зернем для адпраўкі на зернекамбінат. У працоўным лагеры створана атмасфера супрацоўніцтва, прыязнасці і раўнапраўнага партнёрства паміж дзецьмі. Пасля абеду з удзельнікамі лагера, прайшла гутарка у форме «пытанне - адказ» па тэме: «Паводзіны на вадзе. Аказанне першай дапамогі пры сонечным удары ». Удзельнікі лагера разам с выхавацелем разважалі як патрэбна паводзіць сябе на вадаёме, што патрэбна рабіць,, калі здарыўся сонечны удар. Навучэнцы выказвалі свае думкі і находзілі правільныя рашэнніі.

13 августа 2020 в 15:04 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

С 1 сентября на всей территории Беларуси стартует акция «Единый день безопасности» продлится акция 10 дней. В рамках которой во всех регионах страны, в том числе и в Петриковском районе, состоятся целенаправленные профилактические мероприятия по предупреждению чрезвычайных ситуаций, правонарушений и преступлений, а также обучение поведению в условиях пожаров, аварий, оказанию первой медицинской помощи.

13 августа 2020 в 14:15 | Сигай М. С. | нет комментариев

Ва установе адукацыі ў вячэрні час працягвае сваю работу спартыўная пляцоўка. Пляцоўку наведваюць не толькі вучні нашай школы, але і дзеці, якія пражываюць у іншых населеных пунктах і прыязджаюць на вакацыі да сваякоў у наш аграгарадок.

12 августа 2020 в 16:23 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

Выхаванцы лагера наведалі Пціцкую АВОП дзе пазнаёміліся з прафессіяй стаматолага. Прагледзелі мультфільм “Зубная фея” і здзейснілі віртуальнае падарожжа ў “Кабінет стаматолага”, склалі калаж “Дзякуй медыку!”
На свежым паветры прайшлі спаборніцтвы “Бяспечнае кола” і трэнінг “На сцежцы даверу”.

12 августа 2020 в 16:18 | Сигай М. С. | нет комментариев

Дзень прайшоў вельмі плённа, імкліва і весела! Удзельнікі лагеру працягвалі працавать на зернатаку АТН "Агра-Пціч. У другой палове дня для удзельнікаў лагера была арганізавана свабодная гутарка «Праект маёй будучыні або калі мне будзе 18 ...» Рабяты дзяліліся сваімі планамі на будучыню, расказвалі аб выбраных шляхах для атрымання далейшай адукацыі па выбранаму прафесійнаму напрамку. Школьны псіхолаг давала парады і накірункі навучэнцам для дасягнення імі пастаўленых мэт.

12 августа 2020 в 16:02 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

С целью привлечения внимания общественности к проблеме травматизма и гибели детей от пожаров вследствие оставления их без присмотра с 17 августа по 10 сентября в республике будет проходить профилактическая акция «В центре внимания – дети!».

12 августа 2020 в 14:11 | Сигай М. С. | нет комментариев

Працоўны дзень удзельнікаў лагера прайшоў працу на зернетаку АТН "Агра-Пціч", рабяты працавалі на перасушцы зерня.У пасляабедзенны час удзельнікі лагера сустрэліся за круглым сталом са школьным псіхолагам, якая правяла гутарку на тэму:«Шчасце жыць» (па прафілактыцы суіцыдальных паводзін). Пасля мерапрыемства адбыліся спартыўныя спаборніцтвы па баскетболу.

11 августа 2020 в 16:39 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

Выхаванцы лагера на хвілінкі здароўя “Зялёная аптэчка” пазнаёміліся з лекавымі раслінамі. Наведалі Пціцкую АВОП, дзе пазнаёміліся з прафесіяй фізіятэрапеўта. На свежым паветры рабят чакалі спаборніцтвы па бегу і зумба-клас. Пад час прафілактычнай размовы “Здароўе ў тваіх руках” выхаванцы зразумелі як берагчы сваё здароўе і здароўе родных.
Падвёўшы вынікі дня выхаванцы адзначылі свой настрой на экране і атрымалі сваі талантыкі.

11 августа 2020 в 16:24 | Сигай М. С. | нет комментариев

Як заўсёды дзень пачынаецца с зарадкі і хвілінкі здароўя “Асабістая гігіена”. На свежым паветры прынялі ўдзел у шоў мыльных бурбалак “Расці бурбалка і ня лопайся”. У спартыўных спаборніцтвах “Мы можам усё!” перамогу атрымала сяброўства. Выхаванцы сярэдняга звяна паспрабавалі сябе ў ролі дызайнера і стваралі на тварах сяброў малюнкі “Фарбы лета”
Скончыўся дзень хвілінкай бяспекі “Правілы паводзін каля чыгункі”

10 августа 2020 в 16:55 | Сигай М. С. | нет комментариев

Працоўныя справы працягваліся ў навучэнцаў лагера на зернатаку АТН "Агра-Пціч. Усе навучэнцы з кожным днём атрымлівалі усё больш новых агратэхнічных ведаў і ўменняў, працоўная дзейнасць гуртаваць дзяцей у адзіны калектыў. У другой палове дня з удзельнікамі лагера адбылася, гутарка-разважанне «Пагаворым аб адказнасці». угалоўная, адміністрацыйная адказнасць непаўналетніх, прычыны і наступствы.

10 августа 2020 в 16:19 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

У шосты дзень працы ЛТО навучэнцы працягнулі работу на зернатаку АТН "Агра-Пціч. У другой палове дня прайшла гутарка на тэму:“Наркотыкі - рэальнасць і міф” з медыцынскм работнікам Пціцкай АВОП.

8 августа 2020 в 16:50 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

У гасцях у “Бібліятэкі”
Дзень пачаўся с бадзёрай зарадкі. На хвілінкі здароўя выхаванцы даведаліся пра першую дапамогу пры сонечным апёку.
Каб пазнаёміцца з прафесіяй бібліятэкара выхаванцы адправіліся на экскурсію ў сельскую бібліятэку, дзе прынялі ўдзел у гульнявой праграмме “Тое што ўрач прапанаваў”
На свежым паветры выхаванцы лагера прайшлі шлях па экалагічнай трапе, дзе сустрэліся з Бабай Ягой.
Скончыўся дзень хвілінкай бяспекі па правілам дарожнага руху “Чаму вучыць вуліца”

8 августа 2020 в 16:27 | Сигай М. С. | нет комментариев

Пачаўся дзень з ранішняй зарадкі і хвілінкі здароўя “Асанка – аснова прыгожай хады”.
Выхаванцы здзейснілі экскурсію на Пціцкае лясніцтва, дзе пазнаёміліся з прафесіямі лясніка, трактарыста, дзяжурнага.
У другой палове дня выхавальнікаў лагера наведалі работнікі селькага дома народнай творчасті з віктарынай “Жывая прырода”, пераможцы атрымалі салодкія падарункі.
Скончыўся дзень хвілінкай бяспекі “Адзін на вуліцы...”

7 августа 2020 в 14:35 | Сигай М. С. | нет комментариев

Працоўная дзейнасць удзельнікаў лагера традыцыйна праходзіла на зернатаку АТН "Агра-Пціч" у першай палове дня.
Другая палова дня была прысвечана прафілактыцы правапарушэнняў. Школьны псіхолаг сабрала рабят за круглым сталом "Правапарушэнні і адказнасць падлеткаў", за якім падлеткі вырашалі пытанне "Як пазбегнуць правапарушэнняў" і прагледзелі тэматычны сацыяльны відэаролік.

7 августа 2020 в 14:27 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

На чацвёрты дзень выхаванцы лагера “ПРОФІ_STYLE” пазнаёміліся з прафессіяй пажарнага.
Да дзяцей прыехала сапраўдная пажарная машына, супрацоўнік МНС Яўгеній Аляксандравіч Ючко правёў з дзяцьмі гульнявую праграму “Правілы маёй бяспекі”.
Прадоўжыўся дзень падарожжам па старонках часопіса “Юны выратавальнік”. Спаборніцтвамі “Чароўны вобруч” і флэш-мобам “Чыка-рыка”.
Завершыўся дзень хвілінкай бяспекі па прафілактыцы правапарушэнняў “Што такое добра і што такое дрэнна”

6 августа 2020 в 16:01 | Сигай М. С. | нет комментариев

Працоўны час удзельнікаў лагера прайшоў на зернатаку АТН "Агра-Пціч.
Удзельнікі лагера здзейснілі "Завочнае падарожжа па гарадам Беларусі".
Выяўляючы кемлівасць і логіку праходзілі ўзроўні заданняў па гісторыі, культуры, традыцыях, славутасцях беларускіх гарадоў. Падвядзеннем вынікаў падарожжа стаў выпуск інфармацыйнага калажа
«Збяры Беларусь у сваім сэрцы»
У завяршэнні дня школьны псіхолаг правяла гульнявы занятак "Мае ўражанні", дзе рабяты дзяліліся ўражаннямі аб знаходжання ў лагеры і сваім настроі.

6 августа 2020 в 15:54 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

З удзельнікамі лагераў «Летні навігатар» і “Профі-STYLE” “ была праведзяна раз’ясняльная гутарка на тэму недапушчэння знаходжанне дзяцей без нагляду дарослых на рэчцы, у лесе ў летні перыяд,а таксама гульняў у небяспечных месцах( пясчаныя катлаваны і інш.).
Бацькам выхаванцаў лагераў былі раздадзены інфармацыйныя буклеты з папярэджаннем аб адказнасці за жыццё і здароўе непаўналетніх дзяцей.

5 августа 2020 в 16:48 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

Працоўны дзень удзельнікаў лагера пачаўся традыцыйна працоўнай дзейнасцю на зернатаку АТН "Агра-Пціч. Юнакі лапацілі зерне на перасушцы, дзяўчаты падметвалі тэрыторыю.
Мерапрыемствы другой паловы дня, якія прайшлі на базе ўстановы адукацыі, былі прысвечаны Дню Беларусі.
Рабяты прагледзелі прэзентацыю "Беларусь-краіна, якой я ганаруся!», выказваліся аб тым, як зрабіць сваю краіну яшчэ лепш і што могуць зрабіць менавіта яны. Рабяты закранулі пытанне маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта нашай краіны. Даведаліся, як і навошта праводзяцца выбары, хто мае права галасаваць, як праходзіць працэдура галасавання.

5 августа 2020 в 16:02 | Бондарчук А. А. | нет комментариев