Навіны
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў Пціцкай сярэдняй школе прайшла акцыя "Маё любімае роднае слова". Навучэнцы усіх класаў далучыліся да стварэння беларускамоўнага калажу. У адзінаццатым класе прайшла гульня " Скарбы роднага слова". Навучэнцы ў ходзе конкурснай праграмы пераканаліся, наколькі цікавай і мілагучнай з'яўляецца беларуская мова
Сёння ў абласным палацы лёгкай атлетыкі адбыліся спаборніцтвы па лёгкаатлетычным шматбор'і сярод навучэнцаў 2-4 класаў. У састаў раённай каманды ў чарговы раз была ўключана вучаніца 2-га класа Пціцкай СШ Герасіменка Злата! Малайчына! Так трымаць! І далейшых спартыўных поспехаў!!!!
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы з навучэнцамі 10 класа Пціцкай сярэдняй школы была праведзена інтэрактыўная гульня "Родная мова - цудоўная мова, ззяе вясёлкай кожнае слова". Удзельнікі мерапрыемства змаглі паспаборнічаць у веданні значэнняў малавядомых слоў, узнаўленні прыказак, у разгадванні рэбусаў і галаваломак, у разуменні значэнняў фразеалагізмаў. Таксама вучні ўспомнілі дзеячаў беларускай культуры, мовазнаўства, літаратуры. У гэты ж дзень навучэнцы выконвалі заданні рэспубліканскага конкурсу "Буслік - 2025"
Ва ўстанове адукацыі "Пціцкая сярэдняя школа" прайшоў адзіны дзень інфармавання па наступных пытаннях: "Вынікі завяршальнай пяцігодкі як аснова стратэгіі паспяховага развіцця краіны"; "Прафілактыка незаконнага зварота наркотыкаў - меры супрацьдзеяння і адказнасць"; "Прафілактыка пажараў на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна". Напрыканцы члены працоўнага калектыву абмеркавалі хвалюючыя пытанні: прафілактыка дзіячага траўматызму, гібелі ад знешніх прычын.
Навучэнцы 5 класа ўстановы адукацыі «Пціцкая сярэдняя школа” прынялі ўдзел у шок – уроку “Вірус брыдкаслоўя”, які накіраваны на барацьбу з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі сярод непаўналетніх. У ходзе мерапрыемства школьнікі даведаліся, што азначае слова “брыдкаслоўе” (па тлумачальным слоўніку рускай мовы), пра карані яго паходжання, пра ўплыў такіх слоў на здароўе чалавека (як на таго, хто кажа, так і на тых, хто слухае), пра пакаранне за нецэнзурную лаянку ў грамадскіх месцах. Школьнікі выказалі сваё меркаванне, чаму падлеткі ўжываюць лаянкі. У заключэнне педагог-псіхолаг Новік Т. В. заклікала дзяцей задумацца пра словы, якія яны гавораць, і адмовіцца ад лаянкавых слоў, быць культурным і упэўненым у сабе чалавекам.
Мы саджаем агарод! За акном ляжыць снег, а выхаванцы старэйшай групы дашкольнай адукацыі Пціцкай СШ ужо саджаюць агарод. Агарод на акне - выдатны спосаб развіць назіранне. У дзяцей пашыраюцца ўяўленні пра расліны як жывыя арганізмы, пра ўмовы, неабходныя для іх росту і развіцця, развіваецца ўменне радавацца прыгажосці раслін і вынікам сваёй працы.
У рамках Тыдня роднай мовы вучні 8 класа сталі ўдзельнікамі турніра знаўцаў " Таямніцы роднай мовы". Падчас гульні рабяты паказалі сваю эрудыцыю, змаглі не толькі прадэманстраваць веды па беларускай мове, але і даведацца аб цікавых старонак з гісторыі беларускага слова. Апошні этап турніра закончыўся конкурсам "Музей народнага побыту", які прайшоў у школьным музейным пакоі.Сапраўды, роднае слова - люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча.
Навучэнцы Пціцкай СШ далучыліся да патрыятычнай акцыі "80 дзён да Перамогі", якая пройдзе па ўсёй Беларусі. Пачынаючы з 19 лютага навучэнцы школы будуць несці Вахту Памяці каля помніка воінаў-вызваліцеляў, якія набліжалі Перамогу ў час Вялікай Айчыннай вайны
У рамках тыдня роднай мовы ў Пціцкай СШ адбылося "Падарожжа ў свет мастацкага слова". Чарговая інфармацыйная гадзіна была прысвечана юбілярам лютага Івану Навуменку і Рыгору Барадуліну. Навучэнцы сталі ўдзельнікамі акцыі "Чытаем Рыгора Барадуліна разам". Аматары паэзіі прадставілі ўвазе слухачоў любімыя вершы. Кампетэнтнае журы вызначыць пераможцаў. Навучэнцы 9 класа прынялі ўдзел у літаратурнай кампазіцыі "Чараўнік роднага слова", прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння Рыгора Барадуліна. Рабяты падзяліліся цікавымі фактамі з жыцця паэта, вызначылі асноўныя тэмы творчасці, слухалі і чыталі вершы майстра слова.
У рамках месячніка патрыятычнага выхавання ў Пціцкай СШ пачаўся тэматычны тыдзень "З любоўю да роднай мовы". На ўрачыстай лінейцы, прысвечанай адкрыццю тыдня, навучэнцы пазнаёміліся з запланаванымі мерапрыемствамі. У класах прайшлі інфармацыйныя хвіліны "Экскурс у гісторыю роднай мовы". З навучэнцамі 5, 6 класаў была праведзена экскурсія ў музейны пакой "Беларуская хата рэчамі цікавымі багата". Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, якія рэчы былі памочнікамі нашым продкам у той час, калі не было тэхнікі, электраабсталявання, сучаснага посуду
На вуліцы цудоўнае надвор'е. Хоць снегу не шмат, выхаванцы старэйшай групы ўсё ж такі змаглі пакатацца на лыжах. З прагулкі рабяты вярнуліся з ружовымі шчочкамі, з бліскучымі ад захаплення вачыма і самым радасным настроем.
У суботу, 15 лютага, навучэнцы Пціцкай сярэдняй школы сустрэліся з воінам-афганцам Герасіменкам Сяргеем Іванавічам. У пачатку сустрэчы адбыўся экскурс у гісторыю вайны ў Афганістане. Таксама прысутныя ўспомнілі воінаў -афганцаў - нашых землякоў. Навучэнцы з цікавасцю слухалі Сяргея Іванавіча, які расказаў аб службе на чужой зямлі, аб выпрабаваннях, аб армейскіх сябрах. Рабяты задавалі пытанні, разглядвалі баявыя ўзнагароды. Удзельнікі сустрэчы ўсвядомілі, наколькі важна памятаць аб героях вайны, аб захаванні міру на роднай зямлі.
14 лютага на сцэне раённага дома культуры адбыўся конкурс "Містэр- Х" 2025 сярод юнакоў членаў БРСМ,на якім Пціцкую СШ прадстаўляў вучань 11 класа Грамовіч Аляксандр. Юнакі спаборнічалі ў творчых конкурсах, прадстаўленні будучай прафесіі, дэфіле ў стылі 60-х гадоў. Фіерычныя выступленні юнакоў нікога не пакінулі раўнадушнымі! Віншуем нашага ўдзельніка і жадаем новых творчых поспехаў і натхненняў !!!
13.02 у ДУА "Пціцкая СШ" прайшла дзелавая гульня "Я і Закон", у ходзе якой вучні 6-7 класаў пашырылі свае веды пра правы, абавязкі і адказнасць непаўналетніх, пра ўзрост, з якога падлеткі нясуць адказнасць за свае ўчынкі. У ходзе гульні вучні пазнаёміліся з артыкулам 361 УК РБ аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму, тэрарызму, а таксама аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму ў маладзёжным асяроддзі.
Уважаемый абитуриент 2025 года!
В Вашей жизни наступил момент выбора будущей профессии. Это один из самых ответственных и сложных этапов в жизни. Военный комиссариат Петриковского района предлагает Вам рассмотреть возможность поступления в высшие военные учебные заведения Республики Беларусь и Российской Федерации.
С уверенностью могу сказать, что, выбрав профессию офицера, Вы получите престижную и востребованную специальность, высокий социальный статус, перспективы карьерного роста, материальное благополучие и самое главное – уверенность в завтрашнем дне.
У суботні школьны дзень навучэнцы 1-4 класаў Пціцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у спартыўнай патрыятычнай гульні " ". Дзеці спаборнічалі ў спрыту, хуткасці і трапнасці. З азартам прабягалі паласу перашкод, мяталі гранаты ў цэль, спявалі ваенна-патрыятычныя песні. Дадзенае мерапрыемства спрыяла выхаванню ў малодшых школьнікаў пачуцця патрыятызму.
Навучэнцы 1 класа Пціцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел ва ўроку-памяці "Маленькія героі", прысвечанаму хлапчукам і дзяўчынкам, піянерам-героям, якія змагаліся і паміралі за свабоду і шчасце сваёй Радзімы, свайго народа. Навучэнцы даведаліся як, адклаўшы недачытаныя кніжкі і школьныя падручнікі, піянеры ўзялі ў рукі вінтоўкі і гранаты, сталі сынамі палкоў і партызанскімі разведчыкамі.
Напярэдадні Дня юнага героя-антыфашыста ў піянерскай дружыне ім. Зоі Касмадзям'янскай Пціцкай СШ прайшоў піянерскі збор з прыняццем у акцябраты і піянеры. Піянеры ўспомнілі аб юных героях. Гледзячы на подзвігі юных дзяўчынак і хлапчукоў, яны ўсвядомілі, наколькі высокая цана свабоднага жыцця і свету. Кожны з іх уяўляў сабе тыя далёкія дні, калі адважныя сэрцы адважна ішлі на барацьбу з нянавісцю і злом.
Збор натхняў усіх прысутных на добрыя справы. Піянеры расказалі пра подзвігі сваіх аднагодкаў, пра мужнасць, праяўленую ў цяжкія часы.
Гэтыя ўспаміны не павінны згасаць! Рабяты вырашылі рабіць усё магчымае, каб памятаць спадчыну сваіх продкаў і годна працягваць іх справу.
Піянеры Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні "Піянеры-героі Гомельшчыны". Мерапрыемства было прысвечана дню юнага героя-антыфашыста, подзвігам юных герояў Гомельшчыны, чые адважныя ўчынкі падчас Вялікай Айчыннай вайны сталі прыкладам для будучых пакаленняў.
Каманды праявілі свае веды ў гісторыі, культуры і традыцый рэгіёна. Кожны з удзельнікаў з захапленнем адказваў на пытанні віктарыны, тым самым даведаліся аб значнасці гераічных учынкаў маленькіх дзяцей для гісторыі краіны. Рабяты ўглыбіліся ў глыбокія паняцці патрыятызму. У выніку гульні ўдзельнікі не толькі пашырылі свае веды, але і ўмацавалі камандны дух, бо толькі разам можна пераадолець усе цяжкасці. Вынікі гульні падводзіліся з асаблівай увагай, а ўзнагароды сталі сімвалам не толькі перамогі, але і павагі да подзвігаў юных герояў Гомельшчыны.
У рамках тыдня юных герояў - антыфашыстаў навучэнцы 6-9 класаў пціцкай СШ мелі магчымасць паглядзець відэафільм "Зоя", прысвечаны подзвігу Героя Савецкага саюза Зоі Ксмадзям'янскай, імя якой носіць піянерская дружына. Галоўная гераіня — школьніца Зоя — стала прыкладам для падрастаючага пакалення, якое ўбачыла, як важна змагацца за свае ідэалы, нават калі кошт гэтага можа быць высокім. Падчас прагляду фільма навучэнцы акунуліся ў яе гісторыю, адчуваючы кожны момант адвагі і гераізму, які выяўляўся ў сустрэчах з ворагам і небяспекамі. Зоя і яе партызанскі атрад праводзілі смелыя дыверсійныя акцыі, змагаючыся супраць фашысцкай агрэсіі. Гэты фільм ставіць перад намі пытанні аб выбары, сумленні і адказнасці.