Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Нечаканы прыход зімы прынёс шмат клопатаў вясковым жыхарам. Члены валанцёрскага атрада Пціцкай сярэдняй школы накіраваліся на дапамогу. Юным актывістам патрэбна было расчысціць дарогі ад снегу. Дзеці працавалі каля дамоў ветэранаў працы, састарэлых людзей. Работа кіпела зладжаная. Няхай аднавяскоўцы ведаюць, што аб іх клапоцяцца і ў патрэбны момант дапамогуць!

23 ноября 2022 в 17:38 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Другі дзень Тыдня пачатковых класах быў прысвечаны беларускай мове. У першым класе прайшла займальная гульня "Літарынка запрашае ў падарожжа".С цікавасцю вучні выконвалі заданні: "Знайдзі літару", "Складзі слова", "Прыдумай сказ". У другім класе прайшла віктарына "Таямніцы роднага слова ", у ходзе якой вучні разгадвалі рэбусы, загадкі, крыжаванкі. Вучні 3-4 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Знаўцы мовы". У ходзе гульні паказалі свае веды па беларускай мове выконваючы заданні : "Наборшчыкі" "Выправі памылку", "Пагуляем у рыфмы". З захапленнем навучэнцы ўдзельнічалі ў конкурсе "Каралі пісьма". У групе падоўжанага дня прайшла творчая майстэрня "Узоры роднага краю ". Вучні пазнаёміліся с гісторыяй узнікнення беларускага арнаменту.

22 ноября 2022 в 21:11 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Ці ведаеш ты свае правы? З такога пытання ў 6 класе пачалася сюжэтна - ролевая гульня " Правы чалавека пачынаюцца з правоў дзіцяці". Спачатку вучні даведаліся аб гісторыі ўзнікнення Сусветнага дня дзіцяці, аб Законе Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці". Затым у займальнай форме шукалі адказы на пытанні аб сваіх правах і абавязках. Вучні праявілі актыўнасць пры абмеркаванні сітуацый" Правы і абавязкі" . Рэфлексійны момант "Далонька сяброўства" дапамог прыйсці да высновы, што правы аднаго чалавека заканчваюцца там, дзе пачынаюцца правы другога.

22 ноября 2022 в 17:54 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У сувязі з надыходам зімы, у групе падоўжанага дня была праведзена гутарка па правілам бяспечных паводзін на дарогах, каля вадаёмаў у зімовы час, аб неабходнасці насіць флікеры. "Будзь уважлівым на дарозе!"

22 ноября 2022 в 07:26 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

21 лістапада стартаваў Тыдзень пачатковых класаў. Дзень пачаўся з урачыстай лінейкі на якой, навучэнцаў пазнаёмілі з планам Тыдню. Першы дзень быў літаратурны. У другім класе прайшоў вусны часопіс "Песняры зямлі беларускай",прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я.Коласа. Актыўна прайшоў конкурс малюнкаў "Мая любімая казка".

22 ноября 2022 в 07:23 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

19 лістапада з вучнямі 7-11 класаў быў праведзены інфаўрок ""Дым, які забірае здароўе ". Навучэнцам было прапанавана адказаць на пытанне "Чаму кураць падлеткі ? " І якія наступствы прыносіць здароўю гэта шкодная звычка. Навучэнцам быў прапанаваны прагляд відэаролікаў "Вэйп, што гэта? Якую шкоду прыносіць курэнне электронных цыгарэт і кальянаў.

20 ноября 2022 в 22:06 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У суботу, 19 лістапада, навучэнцы 6 - 7 класаў наведалі рамонтныя майстэрні ААТ "Пціч-Агра". Супрацоўнік прадпрыемства Шапіра Я.І. пазнаёміў дзяцей з тэхнікай, якая ёсць у гаспадарцы. Навучэнцы даведаліся, у якіх умовах захоўваецца тэхніка, як яе рамантуюць. Асабліва цікава было дзецям у рамонтным і такарным цэху. Навучэнцы таксама даведаліся, якія прафесіі запатрабаваны ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве, куды патрэбна паступаць пасля школы. Развітваючыся, дзеці дзякавалі за цікавую інфармацыю і віншавалі з прафесійным святам - Днём сельскагаспадарчага працаўніка, жадалі моцнага здароўя, мірнага і шчаслівага жыцця.

19 ноября 2022 в 20:56 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У суботу 19 лістапада у спартыўнай зале Пціцкай СШ прайшлі спартыўныя спаборніцтвы па баскетболу сярод навучэнцаў Пціцкай і Конкавіцкай сярэдніх школ пад дэвізам "У будучыню без табака".

19 ноября 2022 в 12:04 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках месячніка прававога выхавання навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах па вывучэнню правоў і абавязкаў дзяцей. Так, ў першым класе прайшла гутарка - знаёмства "Маі правы".Дзеці адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў абмеркаванні сітуацый. У другім класе - інтэлектуальная гульня "Прававая азбука". Вучні разгадвалі рэбусы, пры выкананні заданняў вызначылі абавязкі і правы, абгрунтоўвалі свой выбар.У трэцім класе адбылося мерапрыемства пад назвай "Правы дзіцяці" . Дзецям было прапанавана дапісаць, якія права яны ведаюць. Апынуўшыся ў казках "Дзве Дзяржавы" і "Можна" і Нельга", рабяты напісалі свае абавязкі лістках чароўных дрэў, што дапамагло ім выбраць правільную дарогу. Рабяты актыўна ўдзельнічалі ў выкананні заданняў і абмеркаванні сітуацый.

18 ноября 2022 в 11:39 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Да Сусветнага дня дзіцяці з навучэнцамі пачатковых класаў быў праведзены конкурс малюнкаў "Шчаслівыя дзеці на нашай планеце!"

18 ноября 2022 в 11:36 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

17 лістапада прайшоў чарговы дзень інфармавання насельніцтва для работнікаў установы. Старшыня прафкама пазнаёміла прысутных з пытаннямі арганізацыі працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, перспектывамі яе развіцця.

18 ноября 2022 в 08:41 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Цікава і пазнавальна прайшла класная гадзіна ў 7класе ў рамках месячніка прававых ведаў. Рабяты пазнаёміліся з выставай "Правы дзіцяці", вытрымкамі з "Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ". Вучні раздзялялі правы і абавязкі аргументуючы свой выбар. Разам з настаўнікам разбіраліся розныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць у жыцці і адказнасць за іх таго, хто парушыў закон. На першы погляд простыя сітуацыі: распал вогнішчаў на тэрыторыі двара - гаспадар можа панесці адміністратыўнае пакаранне.Парушэнне правіл дарожнага руху, адсутнічае флікер - таксама адміністратыўная адказнасць. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні сітуацый.

15 ноября 2022 в 23:10 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У жыцці кожнага навучэнца наступае важны і адказны момант - выбар прафесійнага будучага. З мэтай пашырэння ведаў аб прафесіі ваеннага было праведзена з навучэнцамі 6, 7 класаў завочнае падарожжа. Дзеці даведаліся, у якіх навучальных установах можна набыць вышэй названую прафесію, якія патрабаванні прад'яўляюцца да абітурыентаў, якіх прахадная балы павінны быць пры паступленні. Аб жыцці курсантаў і іх падрыхтоўцы да працы ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь навучэнцы даведаліся з відэаматэрыялаў. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні расказаў аб кантрактнай службе. Вучні прыйшлі да высновы, што прафесія ваеннага адказная і ганаровая, таму патрэбна да яе выбару падыходзіць свядома і грунтоўна рыхтавацца.

15 ноября 2022 в 23:07 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Традыцыйна ў другую суботу месяца ва ўстанове адукацыі праходзіць «Дзень здароўя» — мерапрыемствы, прысвечаныя актыўнаму і здароваму ладу жыцця. 12 лістапада навучэнцы малодшых класаў прынялі ўдзел у спартландыі, вучні старэйшых класаў у спаборніцтвах па баскетболу.

12 ноября 2022 в 18:13 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Жыццё чалавека - найвышэйшая каштоўнасць. Каб яшчэ раз нагадаць пра гэта, навучэнцы Пціцкай сярэдняй школы далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Не прапальвай сваё жыццё". Дзеці падрыхтавалі буклеты, у якіх у чарговы раз нагадвалася, што курэнне - небяспечная звычка. У доказ гэтага дзеці падабралі выказванні вялікіх людзей аб шкодзе курэння і прывялі факты, што сведчаць аб рызыцы ў тых дамах, дзе чалавек курыць. У падрыхтаваным агітацыйным матэрыяле ёсць парады, як курцам пазбегнуць пажараў і чаму неабходна адмаўляцца ад гэтай дрэннай звычкі.

12 ноября 2022 в 09:20 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

З мэтай прафарыентацыі супрацоўнікі МНС Петрыкаўскага райвыканкама сустрэліся з навучэнцамі школы. Рабяты даведаліся аб прафесіях выратавальніка, пажарнага, вадзіцеля, афіцэра МНС. У даступнай форме навучэнцам паведамілі аб буднях прафесіі, пазнаёмілі з навучальнымі ўстановамі МНС. Акрамя гэтага былі адпрацаваны практычныя заняткі паводзін пры пажары.

10 ноября 2022 в 17:51 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

З 8 .11.2022 па 30.11.2022 ва ўстанове адукацыі праходзіць месячнік прававога выхавання, у рамках якога запланавана правядзенне гутарак, класных гадзін накіраваных на прафілактыку крадзяжоў, злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, а таксама алкагольных напояў. Правядзенне бацькоўскіх сходаў па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў непаўналетніх, злачынстваў супраць уласнасці, незаконнага абароту наркатычных сродкаў, а таксама папярэджання супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку сэксуальнага характару, у адносінах да непаўналетніх.

9 ноября 2022 в 13:04 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі адбылася ганаровая лінейка, прысвечаная пачатку 2-й навучальнай чвэці. Традыцыйна мерапрыемства пачалося з вынасу Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь і спяваннем Гімна нашай краіны. Навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі накірункамі дзейнасці адукацыйнага працэсу другой чвэрці.

8 ноября 2022 в 16:28 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

7 лістапада, навучэнцы і педагогі ўстановы адукацыі сумесна з работнікамі сельвыканкама і дома народнай творчасці здзейснілі велапрабег па аграгарадку Пціч у гонар знамянальнай даты 105 - годдзя Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Рабяты і дарослыя ўсклалі кветкі каля помніка загінуўшых воінаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

8 ноября 2022 в 07:16 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Са Святам Акцябра! З нагоды 105 гадавіны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ўдзельнікі валанцёрскага атрада павіншавалі жыхароў аграгарадка са святам, якое з далёкага 1917 году застаецца сімвалам справядлівасці і мужнасці! Рабяты наведалі і павіншавалі самую старэйшую жыхарку аграгарадка Герасіменка Феню Нікіцічну са святам, за плячамі якой прайшла цэлая эпоха свяршэнняў Кастрычніцкай рэвалюцыі.

5 ноября 2022 в 17:11 | Зизюк Л. И. | нет комментариев