Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Сёння вучні 6-7 класаў прынялі актыўны ўдзел у акцыі, прысвечанай Дню барацьбы са СНІДам. У ходзе мерапрыемства навучэнцы атрымалі важную інфармацыю аб ВІЧ , метадах прафілактыкі і спосабах абароны свайго здароўя. Была арганізавана інтэрактыўная гутарка,пасля якой навучэнцы стварылі знак барацьбы са СНІДам-Чырвоная стужка.

1 декабря 2025 в 13:58 | Синицкая В. С. | нет комментариев

З мэтай прафілактыкі захворванняў ВІЧ/СНІД удзельнікі валанцёрскага атрада распаўсюдзілі інфармацыйныя лістоўкі сярод жыхароў аграгарадка Пціч, якія змяшчаюць карысныя парады і рэкамендацыі, што спрыяла павышэнню узроўню ведаў насельніцтва аб ВІЧ / СНІД, падтрымцы здаровага ладу жыцця.

29 ноября 2025 в 13:44 | Синицкая В. С. | нет комментариев

У суботу, 29 лістапада адбылося чарговае пасяджэнне бацькоўскага ўніверсітэта. Тэма мерапрыемства - "Канфлікты ў школе: як дапамагчы дзіцяці". У ходзе сустрэчы вызначылі, чаму ўзнікаюць канфлікты, якія ёсць спосабы іх вырашэння, якімі правіламі павінны кіравацца канфліктуючыя. Цікавым было анкетаванне для бацькоў аб іх здольнасці да канфліктаў. На пасяджэнні былі разгледжаны канфліктныя сітуацыі і шляхі іх вырашэння. Бацькі прыйшлі да высновы, што ўсё можна вырашыць шляхам кампрамісу і супрацоўніцтва.

29 ноября 2025 в 13:20 | Синицкая В. С. | нет комментариев

9 клас працягвае знаёмства з прафесіямі, запатрабаванымі на рынку працы. На гэты раз дзеці акунуліся ў свет прафесіі бібліятэкара і сталі ўдзельнікамі прафарыентацыйнай экскурсіі «гаспадыня казак і вершаў. Прафесія бібліятэкар".
Бібліятэкар Шчуко Е,У. гасцінна сустрэла рабят і прапанавала здзейсніць займальнае падарожжа ў свет кнігі. Далей-знаёмства з аддзеламі бібліятэкі..Падчас экскурсіі даведаліся, як адбываецца абслугоўванне чытачоў і кансультатыўная дапамога ў выбары інфармацыі.
Тут жа старшакласнікі пазнаёміліся з літаратурай, звязанай са шматлікімі прафесіямі, якая была аформлена спецыяльна для дзяцей.Значнасць падобных мерапрыемстваў несумнеўная, бо дзевяцікласнікі здолелі адкрыць для сябе яшчэ адна старонку займальнага свету прафесій, якая стала для дзяцей вельмі карыснай і займальнай.

29 ноября 2025 в 13:04 | Синицкая В. С. | нет комментариев

У рамках праекта " Я. Мая сям'я . Мая Радзіма "у 3 класе прайшла класная гадзіна " Музеі Беларусі", падчас якой навучэнцы пазнаёміліся з відамі музеяў, даведаліся як называюцца прадметы, якія знаходзяцца ў музеях, аб правілах паводзін у такіх месцах. Дзеці замацавалі свае веды і прадстаўленні наведваннем школьнага музейнага кутка народнага промыслу

28 ноября 2025 в 17:45 | Синицкая В. С. | нет комментариев

У 4 класе прайшла класная гадзіна"У свеце прафесій", у ходзе якой вучні пазнаёміліся з рознымі прафесіямі і іх значэннем.
Вучні разгадвалі загадкі, крыжаванкі, складалі і тлумачылі прыказкі. Асабліва спадабалася гульня"Адгадай прафесію".
Напрыканцы класнай гадзіны прыйшлі да высновы, што прафесіі ўсе патрэбныя і важныя.

28 ноября 2025 в 17:18 | Синицкая В. С. | нет комментариев

У рамках Тыдня прафілактыкі наркаманіі і СНІД у 6 класе прайшоў інформдайджэст " Стоп, СНІД!". Рабяты ўсвядомілі важнасць праблемы ВІЧ / СНІДу і асабістай адказнасці за свае паводзіны. Навучыліся казаць слова " НЕ " ў складаных сітуацыях. Разабраліся, што такое ВІЧ /СНІД. выявілі шляхі заражэння

28 ноября 2025 в 17:16 | Синицкая В. С. | нет комментариев

Навучэнцы 1 класа Пціцкай сярэдняй школы сталі ўдзельнікамі прафарыентацыйнай экскурсіі ў Пціцкую амбулаторыю агульнай практыкі , для таго каб пазнаёміцца з медыцынскімі прафесіямі. Дзеці даведаліся пра важнасць кожнай медыцынскай прафесіі. У канцы экскурсіі была праведзена медыцынскімі работнікамі гутарка аб прафілактыцы вірусных захворванняў.

28 ноября 2025 в 17:06 | Синицкая В. С. | нет комментариев

Навучэнцы 11 класа прынялі ўдзел у стварэнні фотакалажа" Наш клас за ЗЛЖ " у рамках Тыдня прафілактыкі наркаманіі і СНІД. У рабоце над калажам рабяты аб'ядналі фатаграфіі і сімвалы, якія адлюстроўваюць здаровы лад жыцця, спорт, сяброўства і ўзаемадапамогу. Гэта мерапрыемства дазволіла навучэнцам выказаць сваю пазіцыю супраць шкодных звычак і падтрымаць ідэі здароўя і бяспекі. Асаблівая ўвага была нададзена прафілактыцы наркатычнай залежнасці і пагрозе заражэння ВІЧ/СНІД

28 ноября 2025 в 16:52 | Синицкая В. С. | нет комментариев

Нашы баскетбалісткі-чэмпіёнкі раёна!
Што за неверагодная энергія панавала ў зале на раённых спаборніцтвах па баскетболе? Гэта каманда дзяўчат з Пціцкай і Канкавіцкай сярэдніх школ дэманстравала выдатную гульню!
Супернікі былі моцныя, але нашы зорачкі апынуліся проста Нястрымныя! Хуткія атакі, дакладныя кідкі і моцная абарона прынеслі ім ўражальную перамогу.
Гэта трыумф не толькі спартсменак, але і іх настаўнікаў! Віншуем трэнераў з выдатнай працай і сталёвымі нервамі!

28 ноября 2025 в 16:45 | Синицкая В. С. | нет комментариев

Сёння ў рамках Тыдня прафілактыкі наркаманіі і СНІД Навучэнцы 2 класа прынялі ўдзел у стварэнне фотакалажа
"НАШ КЛАС ЗА ЗЛЖ"

28 ноября 2025 в 13:02 | Синицкая В. С. | нет комментариев

З мэтай прафарыентацыіі і знаёмства з прафесіямі сельгаспрамысловасці ва ўстанове адукацыі адбыўся бацькоўскі сход сумесна з навучэнцамі 8-11 класаў і маладымі спецыялістамі сельгаспразпрыемства "Пціч-Агра", інжынерам-механікам і эканамістам . Супрацошнікі "Пціч-Агра" падзяліліся з навучэнцамі інфармацыяй аб вучобе па выбраных спецыяльнасцях у аграных каледжах г.Калінкавічы і Гомеля, магчымасцях выкарыстання прывілеяў па мэтаваму накіраванню, расказалі аб працоўных буднях маладога спецыяліста. Выкааалі свой погляд і ўплыў на развіццё рэгіёна , ўклад у аграрны сектар эканомікі Беларусі. Падзяліліся сваімі ведамі аб развіцці сельскай гаспадаркі, сучасных тэхналогіях і важнасці ўстойлівага развіцця вытворчасці ў кантэксце павышэння якасці жыцця мясцовых жыхароў

27 ноября 2025 в 16:23 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках праекта «ШАГ» прайшло мерапрыемства на тэму «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі
Беларусь - значыць граматна карыстацца сваімі правамі, сумленна і добрасумленна
выконваць свае абавязкі.», якое сабрала навучэнцаў 8-11 класаў. Падчас сустрэчы ўдзельнікі змаглі паглыбіцца ў разуменне грамадзянскасці і адказнасці перад грамадствам.
Навучэнцы разгледзели гарантыі дзяржавы па абароне правоў і свабод грамадзян. Канстытуцыйныя правы і абавязкі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Абавязкі навучэнцаў. Правы дзіцяці. Узаемасувязь правоў іабавязкаў.

27 ноября 2025 в 16:02 | Синицкая В. С. | нет комментариев

Сёння у школе адбыўся прагляд мультфільма для вучняў 1-4 класа «Прыгоды Несцеркі».Гэта стала нагодай для абмеркавання важных якасцяў чалавека,як смеласць і дабрыня.
Для навучэнцаў 5-11 класаў адбыўся прагляд фільма « Белавежская пушча»,які стаў часткай адукацыйнай праграмы і быў накіраваны на фарміраванне каштоўнасных адносін да прыроды і культуры сваёй краіны.

26 ноября 2025 в 18:04 | Синицкая В. С. | нет комментариев

Кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Пціцкай сярэдняй школы з навучэнцамі 8 - 11 класаў была праведзена гутарка аб паступленні ва УА "Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь", а таксама ва УА "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны" на правазнаўчы і ваенна-транспартны факультэты

26 ноября 2025 в 17:01 | Синицкая В. С. | нет комментариев

У рамках шырокамаштабнай інфармацыйнай кампаніі МНС
адбылася сустрэча навучэнцаў і працоўнага калектыву школы з прадстаўнікамі Петрыкаўскага
РАНС , якія правялі гутарку аб папярэджанні пажараў і пажарнай бяспецы. Нагадалі дзецям і дарослым аб эфектыўнасці пажарных апавяшчальнікаў, неабходнасці іх устаноўкі і своечасовага
абслугоўвання.

26 ноября 2025 в 13:05 | Синицкая В. С. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі прайшоў дзень інспектара ІСН, у рамках якога адбылася прафілактычныя гутарка начальніка раённай службы ІСН з навучэнцамі. Былі разгледжаны пытанні аб недапушчэнні знаходжання непаўналетніх пасля 23: 00 без суправаджэння дарослых, правілаы паводзін у перыяд зімовых канікул і навагодніх святаў, пагрозы кіберзлачыннасці і экстрэмізму

26 ноября 2025 в 12:28 | Синицкая В. С. | нет комментариев

Штогод 3 снежня свет адзначае Міжнародны дзень інвалідаў, дзень, закліканы прыцягнуць увагу да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі і спрыяць іх поўнай інтэграцыі ў грамадства.
Вучні 1-4 класаў ДУА" Пціцкая сярэдняя школа "з задавальненнем паглядзелі мультфільм"Кветачка-вясёлка". Гэтая добрая казка стала выдатным падставай для абмеркавання важнасці дружбы, узаемаразумення і падтрымкі ўсіх людзей, незалежна ад іх асаблівасцяў

26 ноября 2025 в 10:45 | Синицкая В. С. | нет комментариев

Навучэнцы 7 класа паглядзелі відэаматэрыялы на тэму " Тэрміны і пакарання за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Вынясенне судовых прысудаў па справах аб наркатычных рэчывах"» .У ходзе прагляду быў разгледжаны артыкул 328 КК РБ, які рэгулюе адказнасць за крадзеж, захоўванне, перавозку, выраб і збыт наркатычных і псіхатропных рэчываў.
Пасля прагляду педагогам сацыяльным было арганізавана абмеркаванне, падчас якога школьнікі атрымалі магчымасць падрабязна разабрацца ў змесце артыкула, даведацца аб відах пакаранняў, якія прадугледжвае закон, і аб судовых працэдурах, звязаных з разглядам такіх спраў.

25 ноября 2025 в 12:38 | Синицкая В. С. | нет комментариев

24 лістапада ў дружыне імя Зоі Касмадзям'янскай "Пціцкая СШ", прайшоў урачысты піянерскі збор. Менавіта ў гэты дзень наша дружына папоўнілася на 3 піянерскіх гальштукі

24 ноября 2025 в 10:13 | Синицкая В. С. | нет комментариев