Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Стаць курсантам Магілёўскага ліцэя МУС можна пасля заканчэння 6 класа. Аб гэтым даведаліся шасцікласнікі пры сустрэчы з прадстаўніком Дэпартамента аховы Панамарэнка А.Г.

3 апреля 2025 в 16:43 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Для навучэнцаў 9 - 11 класаў была арганізавана экскурсія ў ААТ "Агра-Пціч". Супрацоўнікі пазнаёмілі экскурсантаў з прафесіямі, якія запатрабаваны ў іх на прадпрыемстве. Удзельнікі экскурсіі даведаліся, дзе можна набыць гэтыя прафесіі, якія ўмовы навучання па мэтавым накіраванні, якія льготы маюць маладыя спецыялісты. На развітанне працаўнікі запэўнілі, што гаспадарка з роднай вёскі будзе рада бачыць іх у будучым на працы

3 апреля 2025 в 16:37 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.Гэта свята, якое сімвалізуе шматвяковае моцнае сяброўства і духоўнае братэрства беларусаў і расіян. У рамках гэтага дня ў ДУА "Пціцкая СШ" для вучняў 1- 11 класаў прайшоў адзіны ўрок " Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі". У ходзе мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння Саюзнай дзяржавы, даведаліся аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве ў розных галінах на сучасным этапе. Сумесная гісторыя дзвюх народаў працягваецца і сёння. Мы сябруем, і ў нашым сяброўстве - вялікая сіла!

2 апреля 2025 в 16:42 | Сигай М. С. | нет комментариев

1 красавіка навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у гульнявым занятаку з элементамі трэнінгу "Эмоцыі і пачуцці". Мэтай мерапрыемства было фарміраванне ў дзяцей навыкаў распазнання, разумення і кіравання сваімі эмоцыямі і пачуццямі, а таксама развіццё эмпатыі ў адносінах да іншых. У ходзе занятка рабяты пазнаёміліся з базавымі эмоцыямі: радасцю, сумам, гневам, страхам і здзіўленнем. З дапамогай інтэрактыўных гульняў і практыкаванняў, такіх як "Люстэрка эмоцый" і "Адгадай эмоцыю па малюнку", яны вучыліся вызначаць, якія пачуцці адчуваюць яны самі і навакольныя.

2 апреля 2025 в 16:36 | Сигай М. С. | нет комментариев

Працоўны калектыў Пціцкай СШ прыняў актыўны ўдзел у працоўнай акцыі "Дай лесу новае жыццё". Сумесна з работнікамі лясніцтва было закладзена каля чатырох гектараў маладой хвоі

29 марта 2025 в 20:42 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

"Как прекрасен этот мир!" - пол таким девизом весенний солнечный субботний день собрал на школьной площадке любителей рисования на асфальте. Выражая свои эмоции , дети рисовали свой дом, свою семью, окружающий мир

29 марта 2025 в 14:13 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

У перыяд вясенніх канікул навучэнцы Пціцкай СШ наведалі мемарыяльны комплекс "Азарычы". Рабяты ўзнавілі ў памяці старонкі Вялікай Айчыннай вайны, ацанілі цэннасць мірнага жыцця.

29 марта 2025 в 10:26 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Апошні дзень лагера прайшоў пад назвай "Мой край-Беларусь".
Пачаўся дзень са звыклых для дзяцей зарадкай і хвілінкай здароўя "Як зберагчы зрок".
Весела і займальна прайшла гульня-падарожжа "Сем цудаў Беларусі". Выхаванцы разам з Несцеркам і Алесяй падарожнічалі па загадкавым прыпынкам і адчулі сябе сапраўднымі даследчыкамі і першаадкрывальнікамі. Завяршылі сваё падарожжа беларускімі народнымі гульнямі на свежым паветры.

28 марта 2025 в 21:18 | Сигай М. С. | нет комментариев

Навучэнцы ўстановы наведалі мемарыяльны комплекс "Чырвоны Бераг", адзіны ў свеце памятнік дзецям, якія сталі ахвярамі нацызма. Гэта месца павінен убачыць кожны, каб не забыць, каб памятаць ...

28 марта 2025 в 10:30 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

У рамках ажыццяўлення праекта "Адукацыйны турызм", і мерапрыемстваў прысвечаных 80-годдзю Вялікай Перамогі,навучэнцы Пціцкай СШ наведалі мемарыяльны комплекс "Ала",

28 марта 2025 в 10:18 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Чацвёрты дзень у аздараўленчым лагеры быў прысвечаны бяспечнай жыццядзейнасці. На хвілінцы здароўя "Гаджэты: за і супраць" выхаванцы пазнаёміліся са шкодай, якую наносяць сучасныя гаджэты на галаўны мозг і вочы. У час правядзення гульні "Знаўцы правіл бяспекі на дарогах" выхаванцы праверылі свае веды пра ПДР. "Парад дарожных знакаў" завяршыў дзень бяспекі.

27 марта 2025 в 15:29 | Сигай М. С. | нет комментариев

У перыяд вясенніх канікул навучэнцы 5-8 класаў Пціцкай СШ прынялі ўдзел у займальным квэсце "Піянерыя: сувязь пакаленняў". Пад час гульні піянеры пашырылі свае веды пра сімволіку піянерскай арганізацыі. Рабяты даведаліся якой яна была ў самым пачатку стварэння, пазнаеміліся з легендамі стварэння піянерскага гальштука, адказалі на пытанні віктарыны *Піянерскія сімвалы"' На прыканцы мерапрыемства рабяты пажадалі будучым піянерам любіць сваю Радзіму і вывучаць яе гісторыю!

27 марта 2025 в 14:08 | Сигай М. С. | нет комментариев

Чарговы дзень у аздараўленчым лагеры,як заусёды, пачаўся з зарадкі, якая дала задор бадзёрасці на цэлы дзень. На хвілінцы здароўя"Позірк на шкодную звычку " выхаванцы даведаведаліся аб небяспецы шкодных звычак для здароўя чалавека.
Удзельнікі аздараўленчага лагера "Праменчыкі" здзейснілі экскурсію ў сельскі дом народнай творчасці. Рабяты з ахвотай прынялі ўдзелі ў гульнёвай праграме "У госці да вясны", пад час якой спаборнічалі ў кемлівасці, хуткасці, спрытнасці. Акрамя гэтага пазнаёміліся з прафесіямі бібліятэкара і культарганізатара.
Завяршыўся дзень хвілінкай бяспекі "Асцярожна, кляшчы", дзе выхаванцам нагадалі пра меры прафілактыкі ўкусаў кляшчоў.

26 марта 2025 в 15:40 | Сигай М. С. | нет комментариев

У рамках акцыі " Крок насустрач" педагогі ўстановы адукацыі Пціцкая СШ наведалі працоўны калектыў Пціцкага лясніцтва. На чарговай сустрэчы былі разгледжаны пытанні адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей, змены ў заканадаўчых актах (Пастанаўленне 1055 "Аб прызнанні дзяцей знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы). Была нададзена ўвага прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх, звязаных з ужываннем спіртных напояў, незаконнаму абароту наркатычных сродкаў. Разгледжана пытанне дзіцячага траўматызму і гібелі ад знешніх прычын: бацькам была даведзена інфармацыя аб знаходжанні апасных аб'ектаў на тэрыторы аграгарадка Пціч

26 марта 2025 в 15:30 | Сигай М. С. | нет комментариев

С целью укрепления дисциплины и порядка в трудовом коллективе ГУО "Птичская средняя школа" прошло информационное мероприятие по теме негативного влияния алкоголя на безопасность труда, в рамках акции "Дисциплина - залог безопасного труда!

26 марта 2025 в 15:27 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Выпускнікі ўстановы пазнаёміліся са спецыяльнасцю "Медыка-прафілактычная справа"

26 марта 2025 в 11:25 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Ва ўстанову завітаў інспектар Петрыкаўскага РАНС Шамра С. Д. , які расказаў аб прычынах узнікнення пажару, прывёў прыклады ўзнікнення пажараў, дзе віноўнікамі былі дзеці. Нагадаў пра пажарныя апавяшчальнікі, пра паводзіны дзяцей у час пажару.

26 марта 2025 в 10:13 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Удзельнікі валанцёрскага атрада "Факел" прынялі ўдзел у працоўнай акцыі па добраўпарадкаванні помнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы 9-11 класаў здзейснілі паездку ў вёску Багрымавічы, дзе знаходзіцца помнік узведзены у гонар загінуўшых воінаў, удзельнікаў вызваленчай аперацыі "Багратыён". Аддаючы павагу героям рабяты ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання

25 марта 2025 в 21:31 | Сигай М. С. | нет комментариев

25 сакавіка ў спартыўнай зале Пціцкай сярэдняй школы адбылася таварыская сустрэча па піянерболе.
Піянербол-гэта адна з самых цікавых, дынамічных і захапляльных гульняў з выкарыстаннем ручнога мяча. Тут патрэбныя не толькі шпаркасць, цягавітасць, спрыт, каардынацыя рухаў, але і ўменне выбудоўваць міжасобасныя адносіны, размяркоўваць ролі і абавязкі, разумець, што толькі зладжаная сумесная праца можа прывесці да адзінай для ўсіх мэты – перамогі.

25 марта 2025 в 14:55 | Сигай М. С. | нет комментариев