Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Ва ўстанове адукацыі адбылася Урачыстая лінейка прысвечанна Дню ведаў, першы ўрок прайшоў пад назвай «Адзінства беларускага народа - аснова незалежнай краіны», прысвечаны Году народнага адзінства.

1 сентября 2021 в 18:00 | Саковец Л. И. | нет комментариев

В связи с окончанием летних каникул и началом учебного года в целях предупреждения дорожно-транспортных происшествий с участием детей, в период времени с 25 августа по 05 сентября 2021 года, будет проводиться республиканское профилактическое специальное комплексное мероприятие "Внимание -дети!"
В рамках мероприятия сотрудниками ГАИ и других служб милиции среди всех участников дорожного движения будут разъяснятся причины и последствия ДТП с участием детей, способы их недопущения и профилактики.
Профилактическая работа среди несовершеннолетних будет проводиться с использованием интернет-мессенджеров Фейсбук и Инстаграм "Госавтоинспекция Гомельщины", а также Телеграм "Добрые дороги Гомельщины", где будет размещаться вся информация о проводимых мероприятиях и акциях среди несовершеннолетних, полезные советы, как для детей, так и для взрослых участников дорожного движения.

24 августа 2021 в 13:53 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Апошні працоўны дзень ў лагеры працы і адпачынку пачаўся з працоўнага дэсанту на зернатаку АТН "Агра-Пціч". Працоўныя дні ў нашым лагеры прайшлі насычана, ярка і цікава.
Усе выхавальнікі стараліся, каб незабыўныя ўражанні ў рабят засталіся ад дзён праведзеных у лагеры.
Завершыўся дзень падвядзеннем вынікаў работы лагера. Рабяты дзяліліся сваімі ўражаннямі, планамі, марамі.

21 августа 2021 в 11:39 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

Работнікі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у суботніку па добраупарадкаванні прышкольнай тэрыторыі і тэрыторыі па вуліцы "Савецкай" агарагадка Пціч.

21 августа 2021 в 09:55 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

Удзельнікі лагера працы и адпачынку "ФАКЕЛ" працавалі на зернатаку АТН "Агра-Пціч. У другой палове дня удзельнікі лагера прынялі ўдзел у дзелавой гульне «Бюджэт маёй сям'і»
У ходзе дзелавой гульні рабяты вучыліся «зарабляць грошы» і правільна імі распараджацца.
Гульня атрымалася запамінальнай, пазнавальнай і вясёлай, дала магчымасць кожнаму праявіць сябе.

20 августа 2021 в 18:56 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

Працоўная дзейнасць удзельнікаў лагера традыцыйна праходзіла на зернатаку АТН "Агра-Пціч" у першай палове дня.
Другая палова дня была прысвечана бяспечным паводзінам на дарогах і вуліцах.
З ўздельнікамі працоўнага лагеру"ФАКЕЛ"правёў прафілактычную гутарку інспектар ДАІ Губар Аляксандар Мікалаевіч на тэму: «Правілы бяспечных паводзін у грамадскіх месцах і правілы дарожнага руху».
З мэтай папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
Інспектар ДАІ нагадаў аб правілах пераходу праезнай часткі, а таксама аб відах пешаходных пераходаў.
Асаблівая ўвага ў размове была ўдзелена светаатражаючым элементам, якія для бяспекі павінны быць у кожнага дзіцяці, а гэтак жа прывеў прыклады дарожных пастак, якія пільнуюць пешаходаў. Не патрыбна хадзіць па вуліцы, асабліва паблізу аўтамабільных дарог, у навушніках з гучна грае музыкай.
Аляксандар Мікалаевіч адказаў на ўсе пытанні, якія цікавялі рабят.

19 августа 2021 в 16:39 | Саковец Л. И. | нет комментариев

У працоўным лагеры працягваюцца працоўныя дні на зернатаку АТН "Агра-Пціч. Удзельнікі лагера працуюць на перашусцы зерня.
У другой палове дня ўдзельнікі лагера за круглым сталом прынялі ўдзел ў віктарыне "Час летніх канікул-час бяспечных паводзін" .
Рабяты вырашалі крыжаванкі, ўспаміналі асноўныя дарожныя знакі, іх асаблівасці і значэнне. Рабяты мелі магчымасць змадэляваць найбольш часта сустракаемыя небяспечныя дарожныя сітуацыі, асаблівая ўвага была накіравана на бяспечнае кіраванне веласіпедам і паводзінаі дзяцей на дваровых тэрыторыях.
Выхавальнік працоўнага лагера нагадала дзецям, што да 14-гадовага ўзросту забаронена выязджаць на праезную частку, а таксама забаронена перасякаць праезную частку на веласіпедзе, неабходна пераходзіць дарогу пешшу.
Ўдзельнікі прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, змаглі задаць цікавыя пытанні і атрымаць на іх адказы.

18 августа 2021 в 13:12 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

У першай палове дня рабяты працавалі на зернатаку АТН "Агра-Пціч", рабяты выконвалі розныя работы ўборка тэрыторыі, і інш.
У другой палове дня ўдзельнікі працоўнага лагеру сустрыліся з прадстаўніком духавенства айцом Сергіем, які правёў гутарку на тэму: «Галоўныя запаведзі нашага жыцця». Рабяты мелі магчымасць задаць пытанні, пагутарыць з бацюшкам на хвалюючыя пытанні: як правільна выстарайваць узаемаадносіны з бацькамі, блізкімі людзьмі; навошта клапацііца аб будучай сям'і зараз і інш.
Гутарка настаяцеля храма была накіравана на тое, каб звярнуць увагу падлеткаў на значэнне культуры паводзін і ўсведамленне кожным маральнай асновы сваіх учынкаў, якімі і вызначаецца сапраўдная каштоўнасць чалавека. Гутарка апынуўся цікавым, змястоўным і карысным. Рабят ўражвала, і здзіўляла: наколькі цікавы чалавек бацюшка.

17 августа 2021 в 17:57 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

Працягваюцца працоўныя дні ў ўдзельнікаў працоўнага лагера "ФАКЕЛ" на зернатаку АТН "Агра-Пціч".
Рабяты выконваюць розныя віды работ: прыбіраюць зерне, пералапачываюць зерне,загружалі і разгружалі машыны с зернем, прыбіралі склады пасля пагрузкі.
Ўдзельнікі лагера працуюць зладжана, з добрым настроем.
Пасля абеду рабяты працавалі па добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі.
Калектыўная праца аб'ядноўвае, вынік натхняе, давер важнай справы выхоўвае адказнасць кожнага ўдзельніка працоўнага лагеру.

16 августа 2021 в 13:21 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

Працягвае працу спартыўна-гульнявая пляцоўка. Рабяты ўдзельнічаюць у інтэлектуальных конкурсах, спартыўных гульнях і эстафетах.
Кожны ўдзельнік мае магчымасць павысіць ўзровень сваёй увагі ў конкурсе «Знайдзі адрозненні», прадэманстраваць інтэлектуальныя здольнасці ў гульні «Разгадай крыжаванку».
Дзеці праявілі шпаркасць і спрыт у спартыўных гульнях-эстафетах «Перавертышы», «Паветранае першынства», «Незвычайны піянербол». У выніку ўсе ўдзельнікі атрымалі зарад спартыўнага запалу і пазітыву.

16 августа 2021 в 10:42 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

У першай палове дня рабяты працавалі на зернатаку АТН "Агра-Пціч", рабяты выконвалі розныя работы ўборка тэрыторыі, сушцы і правеіванню зерня.
«Дзеці поўныя запалу, ім цікава сваёй уласнай працай зарабіць першыя грошы.
У другой палове дня ў спартыўнай зале прайшло спаборніцтва «Моцныя, смелыя, спрытныя, ўмелыя!»

14 августа 2021 в 16:16 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

Ўдзельнікі працоўнага лагеру "ФАКЕЛ"пачынаюць свой дзень з работы на зенатаку АТН"Агра-Пціч", на зернатаку рабята сушаць на пляцоўках зерне, правеіваюць яго, дзе трэба падмесці тэрыторыю зернетака, падгрэсці зерне.
У другой палове дня ўдзельнікі лагеру працавалі па добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі.

13 августа 2021 в 16:48 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

Выхаванцы дашкольнай адукацыі весела і цікава правялі час гульнявых заняткаў на свежым паветры разам з казачнымі героямі. У госці да рабят завітала сапраўдная Баба Яга, якая расказала аб лясных жыхарах, раслінах беларускіх лясоў і палёў, а таксама разам з дзецьмі гуляла ў вясёлыя гульні на экалагічнай пляцоўцы.

13 августа 2021 в 15:26 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Працягваюцца працоўныя дні ўдзельнікаў працоўнага лагера на зернетаку АТН "Агра-Пціч"
Рабяты пералапачвалі зерне, працавалі на зернеачышчальным апараце, прыбіралі склады пасля пагрузкі зерня.
У другой палове дня з ўдзельнікі лагера прынялі удзел у дыялогу-гутарцы за круглым сталом «Паводзіны на вадзе.
Мэта гутаркі недапушчэння траўматызму і гібелі дзяцей на водных аб'ектах, захавання правілаў паводзін на вадзе, тэхніка бяспекі, аказанне першай медыцынскай дапамогі пацярпелым на вадзе.
Выхавальнік нагадала ўдзельнікам лагера, што правілы бяспечных паводзін на вадзе важна выконваць не толькі ўлетку, але і восенню. Падчас павучальнай гутаркі яна растлумачыла, чаму нельга гуляць у рэк і іншых вадаёмаў, і знаходзіцца там без нагляду дарослых.
Рабяты даведаліся, як правільна паводзіць сябе ў выпадку здарэння на вадзе або калі яны стануць сведкамі няшчаснага выпадку на вадзе.

12 августа 2021 в 16:29 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

Дзень у працоўным лагеры пачынаецца як заўсёды з работы на зернатаку АТН "Агра-Пціч".
Рабяты прыбіраюць зерне пасля загрузкі "Амкадору", прыбіраюць тэрыторыю і дробная смецце каля сушыльнага абсталявання, выконваюць пагрузку збожжа ў коўш "Амкадору", чысцяць насенне ад пустазелля і іншае.
У другой палове з ўдзельнікамі лагера, удзельники лагера прынялі ўдзел у добраупарадаванні помніка загінуўшым воінам Вялікай Айчыннай вайны па вул Савецкай аграгарадка Пціч.

11 августа 2021 в 16:49 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

Гэты дзень ў ўдзельнікаў працоўнага лагеру пачаўся з работы на зернетаку АНТ "Агра-Пціч" самай раніцы, рабяты займаліся ачысткай і сушкай зерня, якая паступае з палёў кожны дзен.
Пасля абеду з ўдзельнікамі лагеры сустрэлася інсектар Петрыкаўскага РАНС па пытаннях выканання правілаў пажарнай бяспекі.
Галоўная мэта сустрэчы - навучыць рабят правілам бяспечных паводзін, прадухіліць магчымыя экстрэмальныя сітуацыі і навучыць асцярожнасці.
Інспектар правяла гульні - заданні па адпрацоўцы правільных дзеянняў пры ўзнікненні пажару. Ад такой сустрэчы рабяты атрымалі не толькі масу станоўчых эмоцый і ведаў, але і наглядна-выяўленчую прадукцыю ад МНС.

10 августа 2021 в 17:26 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

Ўдзельнікі трудавога лагера працягваюць свае трудавые будні на зернатаку АТН"Агра-Пціч"
У другой палове дня з ўдзельнамі лагера праведзена гутарка «Пагаворым пра адказнасць» і праглядзелі сацыяльны відэаролік "Аб адказнасці за правапарушэнні", пасля заканчэння прагляда ўдзельнікі лагера выказвалі свае думкі.

9 августа 2021 в 16:14 | Бондарчук А. А. | нет комментариев