Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

У рамках шостага школьнага дня ўдзельнікі валанцёрскага атрада «Факел» навялі парадак на брацкай магіле ў аг.Пціч. Кіраўнік па ваенна-патрыятычнай выхаванні пазнаёміў рабят з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся ў нашай вёсцы ў 1944 годзе пры правядзенні вызваленчай аперацыі "Багратыен".
Рабяты ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

22 ноября 2025 в 15:26 | Синицкая В. С. | нет комментариев

У рамках мерапрыемстваў 6-га школьнага дня і Дня адчыненых дзвярэй ва ўстановах адукацыі вобласці навучэнцы 9 класа наведалі Палесскі дзяржаўны аграрны каледж імя В.Ф. Міцкевіча. Навучэнцы пазнаёміліся з установай адукацыі, накірункамі дзейнасці каледжа, прафесіямі , якія можна набыць, перспектывай далейшага працаўладкавання

22 ноября 2025 в 13:20 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

З мэтай знаёмства з прафесіямі аграпрамысловага комплексу навучэнцы 3 класа наведалі кантору СПК "Пціч-Агра"
Вучні пазнаёміліся з прафесіяй бухгалтара, эканаміста, кіраўніка прадпрыемства.

21 ноября 2025 в 17:38 | Синицкая В. С. | нет комментариев

Навучэнцы 9 і 11 класа прагледзелі і абмеркавалі фільм "Вірус нацызму", у якім азнаёміліся з распаўсюджваннем нацысцкай ідэалогіі, а таксама да чаго прыводзіць,на першы погляд бяскрыўднае захапленне.

21 ноября 2025 в 15:59 | Синицкая В. С. | нет комментариев

У рамках месячніка прававых ведаў у 6 класе прайшоў круглы стол "Сацыяльныя сеткі".
Вучні абмеркавалі пытанні бяспекі ў Інтэрнэце. Даведаліся як важна быць асцярожным з асабістай інфармацыяй, як распазнаваць фэйкавыя навіны і як паводзіць сябе ў выпадку сутыкнення з кібербулінгам. Было закранута пытанне ўплыву сацыяльных сетак на вучобу і самаацэнку

21 ноября 2025 в 15:54 | Синицкая В. С. | нет комментариев

Сёння навучэнцы 9 і 11 класаў, члены "Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі" (ГА «БРСМ»), прынялі ўдзел у рэспубліканскім прававым турніры пад назвай «Сіла Закона».
Асноўная тэма турніру была накіравана на падтрымку і стымуляванне актыўнай жыццёвай пазіцыі маладых людзей, і спрыяла стварэнню камфортных і бяспечных умоў для жыцця ў грамадстве

20 ноября 2025 в 18:05 | Синицкая В. С. | нет комментариев

Сёння члены Савета старшакласнікаў правялі квэст «Флікер — гэта мая бяспека» для вучняў 1- 3 класаў
Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і заданнях, накіраваных на замацаванне навыкаў бяспечных паводзін на дарозе і важнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў. Актыўнасць малодшых школьнікаў суправаджалася падтрымкай і тлумачэннямі старэйшых рабят, што спрыяла стварэнню прыязнай і навучальнай атмасферы. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі ў падарунак флікеры.

20 ноября 2025 в 17:35 | Синицкая В. С. | нет комментариев

У працоўным калектыве ДУА "Пціцкая сярэдняя школа" прайшоў адзіны дзень інфармавання для работнікаў у форме актыўнага ўзаемадзеяння "Адкрыты дыялог", падчас якога абмеркавалі наступныя тэмы:
- Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці.
- Прафілактыка экстрэмізму ў маладзёжным асяроддзі

20 ноября 2025 в 17:29 | Синицкая В. С. | нет комментариев

У рамках месячніка прававых ведаў старшакласнікі Пціцкай сярэдняй школы сталі ўдзельнікамі адкрытага дыялогу "Экстрэмізм: наступствы і прычыны". Падчас мерапрыемства рабяты дзяліліся ўласнымі поглядамі на гэтую праблему, высвятлялі, чым небяспечныя экстрэмізм і тэрарызм, якую пагрозу ўяўляюць сабой гэтыя небяспечныя з'явы для моладзі. Былі закрануты таксама прававыя нормы і адказнасць за іх парушэнні. Рэфлексіўным момантам гадзіны зносін стаў прыём" Далонь меркаванняў", дзе рабяты выказвалі свой пункт гледжання на праблему экстрэмізму і тэрарызму ў маладзёжным асяроддзі

20 ноября 2025 в 17:23 | Синицкая В. С. | нет комментариев

У рамках тыдня прафілактыкі кіберзлачыннасці і экстрэмізму для педагогаў установы адукацыі "Пціцкая сярэдняя школа" быў арганізаваны прагляд фільма - расследавання АНТ" Вірус нацызму", накіраваны на паглыбленае разуменне гістарычных падзей і іх наступстваў, а таксама на фарміраванне ў педагогаў выразнай грамадзянскай пазіцыі.
Пасля прагляду прайшло абмеркаванне пытанняў, якія закранаюць фільм.

20 ноября 2025 в 17:13 | Синицкая В. С. | нет комментариев

У рамках месячніка прававых ведаў у 7 класе прайшло мерапрыемства "Бяспека ў сетцы Інтэрнэт", падчас якога былі разгледжаны кіберпагрозы, тыпы кіберзлачынстваў, як не стаць ахвярай кіберзлачынстваў і якая адказнасць непаўналетніх за злачынствы ў сетцы Інтэрнэт

20 ноября 2025 в 17:05 | Синицкая В. С. | нет комментариев

З мэтай прафарыентацыі ў малодшай групе дашкольнай адукацыі прайшлі сюжэтна-ролевыя гульні "Шафёр " і " Які груз вязуць машыны?"
Дзеці пазнаёміліся з легкавым і грузавым транспартам, прафесіяй шафёра і паспрабавалі сябе ў ролі вадзіцеля і пасажыраў

20 ноября 2025 в 16:58 | Синицкая В. С. | нет комментариев

У рамках Тыдня прафілактыкі кіберзлачыннасці і экстрэмізму педагог сацыяльны сумесна з навучэнцамі 7-8 класаў правяла інфармацыйную акцыю падчас якой была арганізавана пазнавальная гульня «Правы і абавязкі».
Рабяты распаўсюдзілі буклеты «Інтэрнэт-рэсурсы з прававой інфармацыяй", з мэтай азнаямлення з дакладнымі крыніцамі, дзе можна знайсці матэрыялы па правах і абавязках грамадзян, адказнасці за кіерзлачыннасць ў сетцы інтэрнэт.
Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра важнасць ведання сваіх правоў, выкарыстання іх ў паўсядзённым жыцці, а таксама абмяркоўвалі абавязкі, якія ёсць у кожнага чалавека ў грамадстве

18 ноября 2025 в 17:52 | Синицкая В. С. | нет комментариев

У рамках правядзення месячніка прававых ведаў навучэнцы 5 класа прынялі ўдзел ў віктарыне «Вывучаем правы, гуляючы».
Мерапрыемства праходзіла ў форме інтэрактыўнай гульні, у ходзе якой навучэнцы адказвалі на пытанні звязаныя з асновамі правоў і абавязкаў. разгадвалі рэбусы, загадкі, сітуацыйныя задачы, камандныя конкурсы.
Рабяты змаглі не толькі праверыць і замацаваць свае веды, але і праявіць кемлівасць і працаваць у камандзе

18 ноября 2025 в 16:41 | Синицкая В. С. | нет комментариев

З 17 па 21 лістапада ва ўстанове адукацыі праходзіць тыдзень прафілактыкі кіберзлачыннасці і экстрэмізму, у рамках якога адбудзецца прагляд інфармацыйных фільмаў для навучэнцаў і педагогаў, арганізавана работа валанцёрскага атраду па распаўсюджванні інфармацыйных лістовак і флаераў, пройдуць класныя гадзіны, трэнінгі , гутаркі

17 ноября 2025 в 09:46 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У суботу, 15 лістапада, у Пціцкай сярэдняй школе прайшлі спартыўныя спаборніцтвы "Вясёлыя старты" для навучэнцаў 2-6 класаў. У мерапрыемстве ўдзельнічалі дзве каманды: "Чэмпіёны" і "Пераможцы". Камандам былі прапанаваны займальныя, падчас вельмі нялёгкія конкурсы, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі, а таксама розум і кемлівасць. Усе этапы праходзілі ў напружанай барацьбе. Усё ж "Чэмпіёны" святкавалі перамогу. Праведзенае мерапрыемства дапамагло навучэнцам аб'яднацца. Юныя спартсмены адчулі сябе сапраўдным калектывам і атрымалі мноства станоўчых эмоцый і энергіі, зарад бадзёрасці і здароўя.

15 ноября 2025 в 13:48 | Синицкая В. С. | нет комментариев

У 1 класе Пціцкай сярэдняй школе прайшло пазакласнае мерапрыемства
"Бяспечны шлях дадому", дзе навучэнцы ў гульнявой форме пазнаёміліся з правіламі дарожнага руху.
З дапамогай загадак, вершаў, макетаў рабяты вывучылі і замацавалі веды па якой частцы тратуара трэба хадзіць і як правільна пераходзіць дарогу, пазнаёміліся з дарожнымі знакамі.
У канцы заняткі абмеркавалі і намалявалі бяспечны шлях дадому.

14 ноября 2025 в 16:02 | Синицкая В. С. | нет комментариев

У 6 класе прайшла прафарыентацыйная гульня" Знайдзі сябе".
Навучэнцы пашырылі веды аб розных прафесіях, з дапамогай тэсту вызначылі тып прафесіі, якая найбольш ім падыходзіць

14 ноября 2025 в 15:51 | Синицкая В. С. | нет комментариев

Напярэдадні 16 лістапада – сусветнага дня некурэння навучэнцы 9 класа прынялі актыўны ўдзел у акцыі, накіраванай на прафілактыку анкалагічных захворванняў.
Гэтая ініцыятыва падкрэсліла важнасць адмовы ад курэння як аднаго з галоўных фактараў рызыкі развіцця рака, асабліва рака лёгкіх і органаў дыхальнай сістэмы.
Удзельнікі атрымалі карысную інфармацыю аб здаровым ладзе жыцця і рэсурсах, якія дапамагаюць кінуць паліць.

14 ноября 2025 в 15:37 | Синицкая В. С. | нет комментариев

Напярэдадні "Сусветнага дня некурэння" навучэнцы 2 класа наведалі ўрок здароўя пад назвай "Беларусь супраць нікаціну".
У рамках урока вучні разгледзелі негатыўныя наступствы ўжывання тытунёвых вырабаў. Дзеці даведаліся пра хваробы, звязаных з курэннем, і пра тое, як згубна нікацін ўплывае на аргагізм які расце.
Асаблівая ўвага была ўдзелена фарміраванню здаровага ладу жыцця і прапагандзе адмовы ад шкодных звычак.

13 ноября 2025 в 17:52 | Синицкая В. С. | нет комментариев