Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

У рамках Тыдня прафарыентацыі ў 5 класе прайшла класная гадзіна "Урок поспеху. Мая будучая прафесія", на якой вучні пашырылі свае веды аб розных прафесіях, што неабходна для ажыццяўлення сваёй мары. Напрыканцы занятка кожны з вучняў напісаў міні-сачыненне "У будучым я хацеў бы стаць..., таму што..."

Зіма працягвае радаваць нас цудоўным надвор'ем, якое
спрыяе заняткам зімнімі відамі спорту! У суботу 13 студзеня настаўнікі фізічнай культуры Пціцкай СШ Шпалак Г.А. і Бандарэнка М.М. прынялі актыўны ўдзел у лыжных гонках, сярод працоўных калектываў , у рамках XX раеннай спартакіяды.

13 января 2024 в 13:04 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Традыцыйна ў суботні дзень у Пціцкай СШ праходзяць заняткі па падрыхтоўцы будучых першакласнікаў. На занятках з дзецьмі выкарыстоўваюцца гульні і практыкаванні, накіраваныя на развіццё дробнай маторыкі і гаворкі, элементарных матэматычных уяўленняў, пазнавальных працэсаў і творчага мыслення.

13 студзеня ў Пціцкай СШ прайшлі вясёлыя калядкі.
Калядоўшчыкі прыйшлі да рабят з песнямі, з прымаўкамі, з гульнямі ды жартамі. З сабой прывялі Казу. Дзецям вельмі спадабалася сустракаць такіх гасцей. Рабяты разам з «ражанымі» удзельнічалі ў традыцыйных калядных гульнях, вадзілі карагоды, адорвалі пачастункам, слухалі вясёлыя прымаўкі, песьні-калядкі, якія ўслаўляюць гаспадароў за шчодрасць, дабрыню, гасціннасць, нясуць пажаданне здароўя, шчасця і добрага настрою.

Стала харошай і добрай традыцыяй у нашым дзіцячым садзе праводзіць калядкі, якія сёлета прайшлі 12 - га студзеня. Такое свята знаёміць дзяцей са старадаўнімі традыцыямі і абрадамі Беларусі, выхоўвае пачуццё калектывізму, сяброўства, радасці, зносін. Дзецям вельмі спадабалася свята, дзе яны ў нарадных касцюмах удзельнічалі ў традыцыйных калядных гульнях, вадзілі карагод, выконвалі вясёлыя песенькі-калядкі. Гаспадыня частавала дарагіх гасцей салодкімі пачастункамі. Дзеці атрымалі незабыўныя ўражанні. Свята атрымалася вясёлым, шумным і цікавым!

Навучэнцы Пціцкай СШ прынялі ўдзел у раённым этапе спаборніцтваў "Снежны снайпер"

14 студзеня - трагічная дата ў гісторыі Гомельшчыны і ўсёй беларускай зямлі. У гэты дзень у 1944 годзе была спалена вёска Ала Светлагорскага раёна. Навучэнцы старэйшых класаў сталі ўдзельнікамі адзінага ўрока, прысвечанага 80-годдзю трагедыі ў вёсцы Ала. Прысутныя здзейснілі віртуальную экскурсію па мемарыяльным комплексе. Пасля дэкламацыі ўрыўка з паэмы "Ала" І. Катлярова вучні прыйшлі да вываду, што будучыня належыць ім. На карце Гомельскай вобласці сімвалам памяці і смутку адзначылі ўдзельнікі мерапрыемства месцы масавай гібелі людзей. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць усіх загінуўшых.

12 января 2024 в 15:07 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках тэматычнага тыдня" Гісторыя маёй краіны " прайшла віктарына прысвечаная Канстытуцыі і выбарчаму праву грамадзян Рэспублікі Беларусь, якую падрыхтаваў настаўнік гісторыі, малады спецыяліст Ільіч А.В. У ходзе дадзенага мерапрыемства навучэнцы 9 і 10 класаў абмеркавалі пытанні асноўнага закона нашай краіны.

Гутарку па прафілактыцы дарожна -транспартных здарэнняў і правілам паводзін на дарозе правялі з навучэнцамі Пціцкай СШ супрацоўнікі ДАІ. Пад час сустрэчы былі разгледжаны пытанні змяненняў у правілах дарожнага руху, правілы перамяшчэння на веласіпедзе і электрасамакаце. Вучні азнаёміліся з адказнасцю за несаблюдзенне гэтых правіл. Супрацоўнікі ДАІ ўручылі вучням святловяртальныя элементы, размалёўкі і расклады ўрокаў з правіламі дарожнага руху!
А для навучэнцаў старэйшых класаў паведамілі аб тым, у якіх ВНУ можна набыць прафесію супрацоўніка ўнутраных спраў.

11 января 2024 в 13:39 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Тэма захавання гістарычнай праўды важна не толькі для дарослых, але і для дзяцей.
12 студзеня ва ўстанове адукацыі пройдзе Адзіны ўрок, прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў беларускай вёсцы "АЛА- сястра Хатыні". Змест урока распрацаваны Нацыянальным інстытутам адукацыі. Навучэнцам 1-10 класаў будзе расказана аб гістарычным мінулым беларускага народа у гады Вялікай айчыннай вайны, аб трагедыі у беларускай вёсцы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, дзе загінула 1758 чалавек, у тым ліку 950 дзяцей, 508 жанчын, 100 мужчын і 200 старых.

11 января 2024 в 13:17 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

10 студзеня ДУА "Пціцкая сярэдняя школа" запрасіла вучняў 5 - 6 класаў у віртуальнае падарожжа "Пазнаем Петрыкаўшчыну". У час экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся з гістарычнымі, культурнымі і прыроднымі аб'ектамі Петрыкаўскага раёна.

Традыцыйна суботнім вечарам у школьнай спартыўнай зале Пціцкай СШ збіраюцца аматары спорту, сярод якіх не толькі навучэнцы, але і былыя выпускнікі школы, студэнты, працоўная моладзь. Разам з усімі на спартыўнай пляцоўцы настаўнік Фізічнай культуры, малады спецыяліст Шпалак Ганна Аляксееўна! Так трымаць! Наперад да спартыўных рэкордаў!

6 января 2024 в 19:09 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У гэтым годзе зіма нас радуе! Немагчыма ўседзець! Хутчэй на свежае паветра, дзе зачакаліся санкі і лыжы, ледзяныя горкі і крэпасці, снежкі і іншыя зімовыя забавы!
"Зімовыя забавы" - пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў Пціцкай СШ. Зімовыя забаўкі не толькі дастаўляюць дзецям незвычайную радасць, але і прыносяць карысць для здароўя. Гэтыя гульні не патрабуюць вялікай колькасці часу, нейкіх незапланаваных выдаткаў ці пэўных уменняў.
Усе ўдзельнікі зарадзіліся станоўчай энергіяй і аптымізмам!

6 января 2024 в 13:11 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках прафілактычнай акцыі "У Новы год без правапарушэнняў" педагог сацыяльны правяла гутарку з навучэнцамі і бацькамі, якія знаходзяцца на уліку ў СНС. На сустрэчы былі разгледжаны пытанні адказнасці бацькоў за адміністрацыйныя парушэнні непаўналетніх (ч.1, арт.19.3 КаАП), праведзена кансультацыя па растлумачванню ч. 1 арт.10.3 КаАП Рэспублікі Беларусь " Не выкананне абавязкаў па выхаванню дзяцей, пацягнуўшае здзяйсненне непаўналетнім, не дасягнуўшым узросту прыцягнення да адказнасці, дзеянняў, якія змяшчаюць прыкметы адміністрацыйнага павапарушэння".

6 января 2024 в 12:31 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

З навучэнцамі пачатковых класаў Пціцкай СШ была праведзена інтэлектуальная гульня "Прырода роднага краю". У ходзе правядзення мерапрыемства дзеці пашырылі веды аб раслінах і жывелах Рэспублікі Беларусі, нагадалі прычыны стварэння Чырвонай кнігі, абмеркавалі правілы паводзін у прыродзе.

6 января 2024 в 10:28 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Навучэнцы 8 класа сёння зрабілі экскурс у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Як пачыналася ліхалецце на нашай зямлі, дзе праходзілі асноўныя баі, якая роля партызанскага руху ў ходзе барацьбы, колькі загінула і пацярпела беларусаў, якія мясцовасці былі знішчаны - гэта асноўныя пытанні, якія разгледзелі ўдзельнікі мерапрыемства. Падводзячы вынікі занятка, васьмікласнікі прыйшлі да высновы, што подзвіг народа бессмяротны!

З навучэнцамі пачатковых класаў Пціцкай СШ была праведзена інтэлектуальная гульня "Прырода роднага краю". У ходзе правядзення мерапрыемства рабяты пашырылі веды аб раслінах і жывелах Рэспублікі Беларусь, нагадалі прычыны стварэння Чырвонай кнігі, абмеркавалі правілы паводзін у прыродзе.

5 студзеня навучэнцы Пціцкай СШ наведалі рэзідэнцыю Палесскага дзеда Мароза "Зюзі". У рамках экскурсіі рабяты пазнаёміліся з дзікімі жывёламі сафары-парку, сустрэліся з казачнымі героямі рэзідэнцыі Дзеда Мароза, адведалі смачных прысмакаў.

5 января 2024 в 16:16 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Вось і завяршылася"Навагодняя казка" для рабят з аздараўленчага лагера Пціцкай СШ. У апошні дзень дзеці змаглі здзейсніць падарожжа па " Праспекту Раства".Пад час гульнявой праграмы рабяты даведаліся аб цудоўным і светлым Растве, гісторыі яго ўзнікнення, звычаях і традыцыях, звязаных з гэтым святам.
У гэты дзень да рабят завітаў прадстаўнік Петрыкаўскага таварыства выратавання на водах, паведаміў ім аб правілах паводзін на вадаёмах. А спартыўныя гульні на свежым паветры прынеслі дзецям зарад бадзёрасці і радасці.Як жа гэта здорава, калі табе падабаецца бавіць свой вольны час у школе! Весела, цікава і запамінальна! І сёння рабяты дружна сказалі:"Да новых сустрэч! Да наступных канікул!"

5 января 2024 в 14:52 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Прафілактычную гутарку аб папярэджанні гібелі на вадзе ў зімовы перыяд з гавучэнцамі Пціцкай СШ правёў старшыня раённай арганізацыі АСВОД Трухановіч А.М. У ходзе сустрэчы дзеці не толькі атрымалі карысную інфармацыю, але і адпрацавалі навыкі спасення на вадаёмах зімой.

5 января 2024 в 11:18 | Зизюк Л. И. | нет комментариев