Навіны
У рамках тыдня сям'і "Сям'я апета ва ўсе часы" вучні пачатковых класаў Пціцкай сярэдняй школы з вялікім стараннем і натхненнем малявалі свае сем'і. Маленькія мастакі малявалі сваіх мам, тат, братоў і сясцёр, імкнучыся перадаць не толькі знешняе падабенства, але і тую любоў і клопат, якімі акружаны дома.
Навучэнцы 8 і 9 класаў Пціцкай СШ прынялі ўдзел ва ўрачыстым прыёме ў рады дзіцячых і маладзёжных арганізацый, які прайшоў у г.Гомелі ў Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. На цантральнай плошчы горада ў ганаровай атмасферы прадстаўнікі Гомельскага аблвыканкама і Савета Рэспублікі ўручылі рабятам членскія білеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Маладыя людзі з гонарам паабяцалі быць годнымі грамадзянамі і патрыётамі сваёй Радзімы!
Велапрабег, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, стартаваў суботняй раніцай ад ДУА «Пціцкаяя сярэдняя школа».
Навучэнцы і педагогі ўсклалі кветкі ля брацкай магілы воінаў-вызваліцеляў, праехалі па месцах баявой славы, вуліцах роднага аграгарадка, упрыгожваючы колерамі нацыянальнага сцяга сваю Малую радзіму!
Сёння, 9 мая, адзначаецца адно з самых значных свят для беларусаў — Дзень Перамогі. Гэты светлы дзень сімвалізуе мужнасць і стойкасць нашага народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць. У гонар гэтай даты ў аграгарадку Пціч прайшоў урачысты парад і мітынг "Мы гэтай памяці верныя", які сабраў жыхароў аграгарадка, сярод якіх былі навучэнцы і педагогі Пціцкай СШ, каб разам аддаць даніну памяці героям, якія баранілі сваю Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У гонар 80-годдзя Перамогі савецкага народа над фашызмам і памяці загінуўшых воінаў, у Пціцкай СШ адбыўся святочны канцэрт "Не згасне памяць скрозь гады". Мастацкія нумары падрыхтаваныя навучэнцамі і педагогамі напоўнілі сэрцы прысутных пачуццём павагі да гераічнага мінулага нашага народа
80 год святкуе наш народ Дзень Перамогі. Ужо ў аграгарадку Пціч няма ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, але ёсць людзі, у чый лёс жорстка яна ўварвалася. Навучэнцы Пціцкай сярэдняй школы павіншавалі са святам старэйшую жыхарку Феню Мікітаўну Герасіменка і ахвяру наступстваў вайны Васілія Іванавіча Харлана. Вучні жадалі моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і мірнага неба над галавой
Напярэданні свята Вялікай Перамогі ў Пціцкай СШ прайшлі "Урокі мужнасці"! На гэтых уроках дзеці даведаліся пра гераізм і адвагу людзей, якія абаранялі нашу краіну ў гады вайны', подзвігі салдат, пра жыццё ў тыле і пра тое, як важна памятаць і шанаваць памяць тых, хто падарыў нам мірнае неба над галавой. "Урокі мужнасці" дапамагаюць зразумець каштоўнасць міру і важнасць захавання гістарычнай памяці
Пахаванняў з надпісамі «Тут пахаваны салдаты, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Тут пахаваны столькі чалавек" - хапае і ў нашым раёне. Аднак да такіх магіл не зарастаюць сцяжынкі, месцы пахавання і тэрыторыя вакол іх увесь час падтрымліваецца ў парадку.
Навучэнцы Пціцкай СШ наведалі брацкую магілу у вёсцы Багрымавічы, добраупарадкаваннем якой займаецца ужо не адно пакаленне школьнікаў. Гэта адно з найярчэйшых сведчанняў таго, што памяць аб тых, хто коштам свайго жыцця падарыў нам светлае неба над галавой, калі не чуваць выбухаў і плачу, беражліва захоўваецца і перадаецца з пакалення ў пакаленне
Суботнм днём навучэнцы і педагогі Пціцкай СШ займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі школьнага двара. На прышкольным участку высадзілі гародніну, прывялі у парадак кветнікі, заклалі парнік. Усе атрымалі асалоду ад згуртаванай справы калектыву!
У гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі выпускнікі Пціцкай СШ заклалі "Алею памяці". Юнакі і дзяўчаты высадзілі ябланевую алею на тэрыторыі школы, як сімвал міру і жыцця, жывой памяці пакаленняў!
Віншуем з перамогай у раённым этапе абласной алімпіяды па фізічнай культуры Герасіменка Мацвея, які заняў 3 месца сярод навучэнцаў 8 класа! Словы ўдзячнасці настаўніку фізічнай культуры і здароўя Шпалак Ганне Аляксееўне! Так трымаць! Да новых вяршынь!
2 мая ў рамках прафарыентацыйнай работы навучэнцы Пціцкай сярэдняй школы наведалі УАЗ"Пціцкая ўрачэбная амбулаторыя". Мэтай мерапрыемства было знаёмства навучэнцаў з працай медыцынскай установы, а таксама папулярызацыя прафесій у галіне аховы здароўя. Навучэнцы даведаліся пра тое, як ажыццяўляецца медыцынская дапамога, а таксама пра спецыфіку працы ўрачоў і медыцынскіх сясцёр.
У 1 класе Пціцкай сярэдняй школы прайшла класная гадзіна" Бяспека і дарога", прысвечаная правілам дарожнага руху. У ходзе мерапрыемства навучэнцы не толькі замацавалі веды аб бяспечных паводзінах на дарозе, але і абмеркавалі, з якога ўзросту дазволена самастойна ездзіць на веласіпедзе па праезнай частцы. Гэтая тэма асабліва актуальная напярэдадні летніх велапрагулак, пра якія мараць многія дзеці.
У Пціцкай сярэдняй школе запушчаны чэлендж "Памяць скрозь гады"
Запрашаем стаць удзельнікам праекта і цябе!
Ажыві з дапамогай штучнага інтэлекту свае фатаграфіі ў відэа. Напішы гісторыю ПАБЕДЫ блізкага чалавека ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Размясці яго ў сябе і ў Instagram з хэштэгам
#Живаяпамять_БРПО
#память_поколений_мы_помним_и_гордимся
У вячэрні час членамі настаўніцка-бацькоўскага патруля з мэтай прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх быў праведзены маніторынг масавага збору моладзі
Навучэнцы 6, 8 класаў Пціцкай СШ прынялі ўдзел у раённым этапе Абласной алімпіяды па фізічнай культуры, якая адбылася ў раённым цэнтры 26 красавіка. Рабяты спаборнічалі ў выкананні фізічных практыкаванняў, веданні гісторыі спорту і правілаў спартыўных гульняў. Алімпіяда для рабят стала яшчэ адной прыступкай у свет спорту!
Мерапрыемствы па добраўпарадкаванню нашага аграгарадка сталі традыцыйнымі для калектыву Пціцкай СШ: дзякуючы сумесным намаганням заззялі чысцінёй і прыгажосцю вуліца Савецкая і Калгасная. А на школьным двары з'явіліся новыя экзатычныя расліны!
26 красавіка - трагічны дзень у гісторыі чалавецтва - дзень аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Навучэнцы старэйшых класаў Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі гістарычнага экскурсу "Чарнобыль - гэта памяць на стагоддзі!" У час мерапрыемства вучні даведаліся, хто такія ліквідатары АЭС і чаму яны героі, якія прычыны чарнобыльскай трагедыі, разгледзелі наступствы катастрофы для Рэспублікі Беларусь. Напрыканцы экскурсу ўдзельнікі выказвалі меркаванні, чаму чарнобыльскую катастрофу лічаць трагедыяй ХХ стагоддзя.
Традыцыйна кожнай вясной РК ГА "БРСМ" і аддзел ідыялогіі райвыканкама арганізоўваюць правядзенне конкурсу прыгажосці і юнацтва "Школьны вальс" сярод выпускнікоў школ раёна!
Віншуем пераможцаў конкурсу "Школьны вальс -2025" , які адбыўся ў раённым цэнтры ўвечары 25 красавіка, навучэнцаў 9 і 11 класаў нашай школы: Кудравец Анастасію, Лабанаву Ксенію, Грамовіча Аляксандра, Бабуліна Данііла, якія занялі 1-е месца ў сваёй падгрупе!!! Словы ўдзячнасці харэографу танца Ганне Алегаўна Шэўка!!!