Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Навучэнцы 7 класа Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі круглага стала "Падлетак у свеце права". У ходзе мерапрыемства навучэнцы паглыбілі і замацавалі веды аб сваіх правах і абавязках, звярнулі ўвагу на адказнасць за ўчынкі непаўналетніх з 14 гадоў, на нормы паводзін у грамадскіх месцах, выкарыстанне інфармацыйнай прасторы ў сетцы Інтэрнэт. Навучыліся прымяняць атрыманыя прававыя веды пры сітуацыях, дзе былі абазначаны супрацьпраўныя дзеянні.

В государственном учреждении образования «Птичская средняя школа»
с 21.10.2024 по 25.10.2024 проходит Неделя нулевого травматизма
В рамках Недели проведены запланировано проведение мониторинга по соблюдению работниками правил, норм и инструкций по охране труда;
проверка обеспечения работников средствами индивидуальной защиты, санитарно-бытовыми помещениями, смывающими и обезвреживающими средствами;
- размещена наглядно-просветительская информация на стенде по охране труда и на сайте учреждения по предупреждению возникновения несчастных случаев на рабочих местах;
- обучение безопасным методам и приемам выполнения работ;
- соблюдение трудовой и производственной дисциплины работниками, в том числе исключение случаев распития спиртных напитков на рабочих местах.

21 октября 2024 в 23:06 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

З мэтай павышэння ўзроўню кібербяспекі і лічбавай адукаванасці ў інфармацыйным асяроддзі вучні 8 - 9 класа Пціцкай сярэдняй школы сталі ўдзельнікамі ўрока медыяадукаванасці " Не стань ахвярай кіберзлачыннасці".
Падчас мерапрыемства навучэнцы даведаліся, што праблема бяспекі ў сетцы Інтэрнэт становіцца ўсё больш актуальнай.Пагэтаму неабходна ведаць правілы адбору інфармацыі, граматна і бяспечна паводзіць сябе ў сацыяльных сетках.

Навучэнцы Пціцкай СШ прынялі ўдзел у фота-чэленджы "Цяпло бацькоўскага сэрца".

У Пціцкай СШ сярод пачатковых класаў прайшоў конкурс малюнкаў "Я і мая сям'я". Мэта конкурсу - прыцягненне ўвагі дзяцей да важнай ролі сям'і ў іх жыцці, умацаванне супрацоўніцтва паміж дзецьмі і бацькамі.
Рабятам было прапанавана выказаць любоў да сваёй сям'і, яе традыцыям праз малюнак

Суботнім днём, напярэдадні свята "Дзень таты" навучэнцы 5-6 класаў Пціцкай СШ разам з педагогам псіхолагам
сабраліся за круглым сталом, дзе абмеркавалі пытанне "Які ён - ідэальны тата?". Ж. Стварыўшы інтэрактыўныя карты, дзеці вылучылі ключавыя якасці, якія дапамагаюць фармаваць гэтую ўзорную фігуру ў жыцці.Кожны з хлопчыкаў падзяліўся сваімі думкамі аб тым, якім павінен быць тата

"Хто стаіць ля штурвала сямейнага карабля?" пад такой назвай прайшло пасяджэнне сямейнага клуба "Сем-Я" ў Пціцкай СШ, у якім прынялі ўдзел навучэнцы са сваімі бацькамі. Падчас размовы рабяты пабудавалі дом сямейных традыцый, а памочнікамі ў будаўніцтве ім былі бацькі.
Цікавыя заданні, гульні садзейнічалі стварэнню атмасферы даверу, узаемаразумення паміж дзецьмі і бацькамі. Без творчай часткі нашае мерапрыемства не абышлося. Дзеці зрабілі паштоўкі сваімі рукамі для сваіх татаў у рамках святкавання Дня бацькі, які адзначаецца 21 кастрычніка.
У канцы мерапрыемства рабяты з бацькамі пасадзілі дрэвы, як сімвал жыцця, дабрабыту і шчасця.

У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў дзіцячым садку Пціцкай СШ арганізавана фотавыстава пад дэвізам "Шчаслівы той, хто шчаслівы дома!", на якой прадстаўлены фатаграфіі сем'яў нашых выхаванцаў разам са сваімі бацькамі, брацікамі і сястрычкамі.

У рамках Тыдня бацькоўскага любові, прымеркаванага да святкавання Дня маці (14 кастрычніка) і Дня бацькі (21 кастрычніка) навучэнцы 6 класа Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі класнай гадзіны "Цяпло бацькоўскай душы", падчас якой рабяты далі вызначэнне слову "Сям'я", назвалі сямейныя каштоўнасці, склалі памятку шчаслівай сям'і, распавялі аб сваіх мамах і татах, бабулях і дзядулях.

У рамках Тыдня бацькоўскай любові ва ўстанове адукацыі адбылася сустрэча з ўдзельнікамі абласнога конкурсу "Сям'я года 2024", аднавяскоўцамі сям'ей Сігай. У ходзе гутаркі навучэнцы даведаліся, што сям'я з'яўляецца важнай суполкай для паспяховага жыцця чалавека, што менавіта ў ёй закладваюцца асновы, якія потым пераносяцца ў грамадства. Стварэнне сям'і - складаная задача, якая патрабуе адказнасці. Таму напрыканцы навучэнцы пажадалі сям'і Марыі Сяргееўны шчаслівага жыцця і здзяйснення ўсіх жаданняў

Напярэдадні святкавання Дня Таты навучэнцы прынялі ўдзел у гадзіне зносін "Мой тата - самы лепшы". У ходзе мерапрыемства рабяты прыйшлі да высновы, што самыя галоўныя людзі на зямлі- гэта мама і тата, што няма нічога даражэй бацькоўскай любові.

У рамках Тыдня Бацькоўскай любові навучэнцы 1 класа Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі класнай гадзіны "Наша дружная сям'я", дзе навучэнцы разважалі аб важнасці сямейных адносін, аб паважлівым стаўленні да бацькоў.Пагрузіліся ў захапляльны свет сямейных каштоўнасцяў. У завяршэнні класнай гадзіны дзеці намалявалі сваю сям'ю.

У рамках Тыдня Бацькоўскай любові навучэнцы 5 класа Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі класнай гадзіны "Мая сям'я. Ці лёгка быць бацькам?".Сям'я - самае галоўнае ў жыцці для кожнага з нас. Менавіта ў сям'і мы вучымся любові, адказнасці, клопату і павазе, веры ў неабходнасці, дзе цябе чакаюць і любяць. На класнай гадзіне рабяты пагаварылі аб сям'і, доме, дзецях, сямейных традыцыях і старэйшым пакаленні. А таксама намалявалі што такое шчасце для кожнага з дзяцей.

17.10.24 у рамках інфармацыйнага праекта ва ўстанове адукацыі прайшоў Адзіны Дзень Інфармавання для работнікаў па наступных пытаннях:
1. Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы.
2. Аб адказнасці законных прадстаўнікоў непаўналетніх за неналежнае выкананне бацькоўскіх абавязкаў.

У рамках Тыдня бацькоўскай любові вучні 8 класа Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі гадзіны зносін " Цяпло бацькоўскай душы". У ходзе мерапрыемства рабяты разважалі аб традыцыйных сямейных каштоўнасцях, узаемаадносінах паміж бацькамі і дзецьмі. У якасці праблемнага пытання была закранута тэма бацькоўскага і мацярынскага пачатку, любві і павагі ў сям'і. Рабяты пагадзіліся з тым, што няма нічога ў свеце даражэй, чым бацькоўская любоў

Супрацоўнікі чыгкначнай станцыі "Пціч" правялі з навучэнцамі сярэдняга звяна і пачатковых класаў прафілактычную гутарку "Небяспека на чыгунцы", у ходзе якой папярэдзілі аб неабходнасці саблюдзення правілаў бяспечных паводзін пры пераходзе чыгункі, чыгуначным вакзале і прыпынках. У падарунак дзеці атрымалі інфармацыйныя буклеты "Чыгунка - зона павышанай бяспекі"!

16 октября 2024 в 14:02 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У перыяд адаптацыі для навучэнцаў 5 класа Пціцкай СШ педагог псіхолаг правяла занятак з элементамі трэнінгу "Гэты незвычайны і хвалюючы 5 клас". У час правядзення заняткаў, у класе была створана нязмушаная добразычлівая атмасфера. Праводзіліся практыкаванні па фарміраванні станоўчай матывацыі да навучання. Дзеці вучыліся выслухоўваць адказы таварышаў, развівалі камунікатыўныя якасці і ўменні працаваць у групе

У рамках Тыдня Бацькоўскай любові, навучэнцы 7 класа Пціцкай СШ сталі удзельнікамі ў гадзіне зносін «Сям'я. Узаемаадносіны бацькоў і дзяцей». Сям'я - гэта свет, дзе пануюць любоў і адданасць. Гэта звычкі і традыцыі. Гэта крэпасць, за сценамі якой могуць панаваць толькі спакой і любоў. Дзеці абмеркавалі ролю і значэння сям'і ў жыцці чалавека, сямейныя каштоўнасці, успомнілі аб абавязках кожнага члена сям'і. Некаторыя рабяты падзяліліся гісторыямі аб сваёй сям'і.

Дзень Маці - адно з самых светлых і добрых свят у календары. У Рэспубліцы Беларусь Дзень Маці адзначаецца 14 кастрычніка. Такая дата выбрана не выпадкова: у гэты дзень праваслаўная царква святкуе Пакроў Прасвятой Багародзіцы.Навучэнцы 10-11 класаў Пціцкай СШ вялі гутаркі пра маці, пазнаёміліся з гісторыяй свята, як у розных краінах святкуюць гэты дзень і віншуюць сваіх маці.

Выхаванцы дзіцячага сада Пціцкай СШ падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі і дыпломы "Лепшай матулі" да свята "Дзень Маці".