Навіны
На занятках "Дзіця і грамадства " у малодшай групе дашкольнай адукацыі Пціцкай СШ прайшла тэма "Мэбля." Адгадваючы загадкi дзеці паспрабавалі сябе ўявіць ў ролі сапраўдных сталяроў і з дапамогай выхавацеля сабралі мэблю з канструктара. Усе праявілі фантазію - і вось што атрымалася...
У рамках дэкады прафарыентацыі сярод выхаванцаў дашкольнай адукацыі Пціцкай СШ прайшла квэст-гульня "Усе прафесіі важныя, усе прафесіі-патрэбныя". Падчас гульні дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па краіне прафесій, і перамяшчаючыся па розных станцыях, выконвалі цікавыя заданні. Падарожжа атрымалася займальным і пазнавальным. Рабяты пашыралі свае веды аб розных прафесіях , абмеркавалі навыкі патрэбныя сапраўдным прафесіяналам сваёй справы.
Традыцыйна ў першую суботу лютага ў школах праходзяць вечары сустрэчы з выпускнікамі. У Пціцкая СШ у гэты вечар сабраліся выпускнікі розных пакаленняў. Рабяты з задавальненнем акунуліся ў школьныя ўспаміны! Незалежна ад таго, як даўно яны скончылі школу, усім было аднолькава цікава зноў прыйсці сюды, сустрэцца са сваімі школьнымі сябрамі, даведацца, як склалася іх жыццё, успомніць школьныя гады. Нікога не пакінула абыякавым гэтая добрая сустрэча з дзяцінствам! Бо школа - гэта месца асаблівае, успаміны аб якім заўсёды будуць выклікаць буру эмоцый і яркіх успамінаў!
У суботу, 1 лютага, у Пціцкай СШ прайшлі спаборніцтвы сярод юнакоў па мнагабор'і. Удзельнікі паказалі свае здольнасці ў бегу, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванні на высокай перакладзіне. Рабяты паказалі свае фізічныя здольнасці, спрыт і кемлівасць. У кожнай намінацыі былі вызначаны пераможцы, якія атрымалі заслужаныя ўзнагароды ад журы спаборніцтваў.
31 студзеня ва ўстанове адукацыі адбыўся бацькоўскі сход, на які былі запрошаны бацькі іі навучэнцы старэйшых класаў. На сходзе былі разгледжаны пытанні прафілактыкі правапарушэнняў непаўналетніх, сярод якіх распіццё спіртных напояў, знаходжанне на вуліцы пасля 23.00 , курэнне у грамадскіх месцах, злачынствы непаўналетніх звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, злачынствы ў сетцы Інтэрнэт. Да бацькоў і навучэнцаў была даведзена інфармацыя аб адказнасці за ужыванне спіртных напояў , хуліганства, знаходжане на вуліцы у вячэрні час без суправаджэння дарослых, ужыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў, распаўсюджванне забароненай інфармацыі у сетцы інтэрнэт (Ст. 19.3; 19.1; 17.13 КоАП РБ , 328 УК РБ). Да законных прадстаўнікоў даведзена інфармацыя аб прымяненні праграмных дадаткаў для бацькоўскага кантролю з выкарыстаннем лекцыйных матэрыялаў МУС «Бацькоўскі кантроль за паводзінамі дзяцей у глабальнай сетцы Інтэрнэт. Таксама педагог-псіхолаг пазнаёміў прысутных з пытаннямі суіцыдальных паводзін непаўналетніх (прычыны, наступствы)
31.01.2025 У рамках дэкады прафарыентацыі педагог-псіхолаг Пціцкай сярэдняй школы запрасіла навучэнцаў 9-11-х класаў на занятак з элементамі трэнінгу "Па дарозе да прафесіі. ". У ходзе занятка навучэнцы былі азнаёмлены з вынікамі дыягностыкі для вызначэння прафесіі па тыпу асобы, вызначылі фактары, якія ўплываюць на выбар прафесіі ў сучасным свеце, пабудавалі піраміду з трох асноўных кампанентаў правільнага выбару прафесіі: "ХАЧУ", "МАГУ", "ТРЭБА". У завяршэнне занятка навучэнцы вызначылі памылкі, якія могуць быць здзейснены пры выбары прафесіі. Асаблівая ўвага была ўдзелена таму, што прафесія, асабліва любімая праца, з'яўляецца важным складнікам жыццёвага шляху.
Выбар прафесіі справа не простая, а для навучэнцаў 9-11 класаў яшчэ і адказная. У рамках работы сямейнага клуба "Сем'Я" адбылося паседжанне на тэму "Дарогі якія мы выбіраем', на якім былі разгледжаны пытанні выбару будучай прафесіі. У ходзе мерапрыемства быў зроблены агляд навучальных устаноў , дзе можна набыць запатрабаваныя ў грамадстве прафесіі, абмеркаваны балы для паступлення і шляхі павышэння вучэбнага узроўня вучняў, якасці неабходныя прадстаўнікам розных прафесій. Бацькі, у сваю чаргу , падзяліліся з дзецьмі сваімі гісторыямі выбару прафесіі, прафесійнага станаўлення. Усе разам абмеркавалі якасці неабходныя чалавеку у той ці іншай прафесіі. У ходзе мерапрыемства прыйшлі да высновы, што якім бы ні стаў выбар прафесііі - сям'я заўсёды павінна быць побач і падтрымаць у час выпрабаванняў!
У рамках дэкады прафарыентацыі, навучэнцы 7 класа Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні "Выбар прафесіі - выбар будучыні". Гульня праходзіла ў рэжыме спаборніцтваў. Саперніцтва разгарэлася з першых секунд, калі каманды пачалі праяўляць свае веды аб папулярных і незвычайных прафесіях. Пытанні тычыліся як звыклых прафесій, такіх як урач і інжынер, так і рэдкіх спецыяльнасцей, напрыклад, кінолага або тытэстара.
У канцы спаборніцтваў рабяты не толькі даведаліся шмат новага, але і згуртаваліся, узбагац
Іўшы адзін аднаго сваімі ідэямі і натхненнем.
Навучэнцы 8 класа прынялі ўдзел ў інфармацыйнай гадзіне " Я і свет прафесій".Рабяты атрымалі многа цікавай інфармацыі аб тым, якую прафесію выбраць і як быць запатрабаваным на рынку працы ў будучым.
Валанцёры ГА "БРСМ" Пціцкай СШ далучыліся да акцыі "Запляцем косы ў нацыянальных колерах". Рабяты запляталі доўгія косы і упрыгожвалі стужкамі, якія сімвалізуюць адзінства і беражлівыя адносіны да традыцый.
Кожная каса, акуратна заплеценая рукамі валанцёраў, стала не проста элементам дэкору, але і сімвалам духу супольнасці, гатовай прыйсці на дапамогу. Валанцёры даказалі, што разам можна дабіцца вельмі многага, ствараючы новыя традыцыі і ўмацоўваючы старыя.
26 студзеня, у дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, навучэнцы Пціцкай СШ выступілі з канцэртам на выбарчым участку. Адкрыццём гэтай яркай падзеі стала незабыўнае сцяг-шоу пад назвай "Я люблю Беларусь!", якое імгненна заваявала ўвагу і сімпатыю прысутных. Наступным нумарам праграмы стала выступленне агітбрыгады пад дэвізам "На зямлі прыгожай хочам мы жыць!". Дзеці выступалі заклікаючы ўсіх грамадзян берагчы і ўсхваляць прыгажосць роднай зямлі, яе культуру і традыцыі. Завяршэннем канцэрта стала дэманстрацыя танца "Беларуская полька". Зала напоўнілася радасцю, усмешкамі і апладысментамі, што стварыла непаўторную атмасферу адзінства і патрыятызму ў гэты значны дзень для краіны.
У рамках дэкады прафарыентайыі навучэнцы 3 - 4 класаў Пціцкай СШ прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Усе прафесіі патрэбны, усе прафесіі важныя", падчас якой пазнаёміліся з рознымі прафесіямі запатрабаванымі ў сучасным грамадстве. Асаблівая ўвага была надзена прафісіям педагога, выхавальніка, выратавальніка, медыка, агранома. заатэхніка, ветырынарнага ўрача
Выбар прафесіі-важны крок, які пачынаецца ўжо ў пачатковай школе. У гэтым узросце дзеці пачынаюць ўсведамляць свае інтарэсы і здольнасці, якія пасля могуць вызначыць іх прафесійны шлях. З гэтай мэтай, у рамках дэкады прафарыентацыі, навучэнцы 1 класа Пціцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Свет прафесій". У ходзе гульні дзеці пагрузіліся ў атмасферу творчага пошуку, дзе кожны змог прымерыць на сябе ролю доктара, міліцыянера, пажарнага і многіх іншых спецыялістаў. З дапамогай займальных заданняў і інтэрактыўных элементаў дзеці асвоілі асновы прафесій, пазнаючы аб неабходных навыках і якасцях, якімі павінны валодаць работнікі.
23 студзеня навучэнцы 8-11 класаў Пціцкай СШ прынялі ўдзел у інфармацыйна-адукацыйным праекце "Школа Актыўнага Грамадзяніна", тэмай якога «Маладосць - час выбару. Куды паступаць вучыцца» У ходзе інтэрактыўнай віктарыны навучэнцы даведаліся, якія аспекты варта ўлічваць пры выбары прафесіі, якія магчымасці прапануюць установы ПТА і ССА, а таксама якія прафесіі будуць запатрабаваны ў будучыні.
На мерапрыемства былі запрошаны маладыя спецыялісты : педагог абслуговай працы і выяўленчага мастацтва Семяніцкая А.І. , харэаграф Шаўко Г. А. , настаўнік фізічнай культуры і здароўя Шпалак Г.А., якія падзяліліся сваім вопытам навучання пасля заканчэння 11 класа. Педагогі расказалі пра асаблівасці паступлення, умовы навучання і перспектывы, якія адкрываюцца перад маладымі спецыялістамі. Яны падкрэслілі важнасць выбару прафесіі ў сучасным свеце, дзе зацікаўленасць у розных сферах можа значна павялічыць шанцы на паспяховую кар'еру. Удзельнікі актыўна задавалі пытанні, што сведчыла аб іх цікаўнасці да сваёй будучыні.
23.01.2025 З мэтай прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму ў зімовых умовах надвор'я з навучэнцамі Пціцкай СШ сустрэліся супрацоўнікі ДАІ з інфармацыяй аб неабходнасці выканання правілаў дарожнага руху, выкарыстання святловяртальных элементаў у цёмны час сутак.
21 студзеня ў г. Мінску адбылася рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў "Першы крок у навуку", у якім прыняла ўдзел вучаніца Пціцкай СШ Бічан Анастасія. Анастасія прадставіла сваю работу на тэму "Фітаіндыкацыя цяжкіх металаў сельскагаспадарчымі раслінамі".
Канферэнцыя стала выдатнай пляцоўкай для абмену досведам і ведамі. Удзельнікі з розных рэгіёнаў Беларусі прадставілі свае даследаванні і праекты. Рабяты змаглі пашырыць свае гарызонты і натхніцца новымі ідэямі для будучых даследаванняў.
У рамках адукацыйнай праграмы "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" навучэнцы 7 Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі занятак пад назвай "Традыцыі дабра, закон клопату". Гэтае мерапрыемства стала важнай часткай выхаваўчай работы, накіраванай на фарміраванне ў вучняў каштоўнасцей дабрыні, узаемадапамогі і павагі да традыцый сваёй сям'і і радзімы. На занятку рабяты абмеркавалі, што такое дабрыня і як яна праяўляецца ў паўсядзённым жыцці. У ходзе абмеркавання высветлілася, што дабрыня можа праяўляцца ў самых розных формах: ад дапамогі пажылым людзям да ўдзелу ў дабрачынных акцыях.Таксама асаблівая ўвага была нададзена традыцыям, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Навучэнцы даведаліся аб значэнні сямейных звычаяў і рытуалаў, якія ўмацоўваюць сувязі паміж членамі сям'і і дапамагаюць захоўваць культурную спадчыну.
З 20 па 31 студзеня ва ўстанове адукацыі праходзіць дэкада прафарыентацыі , у рамках якой запланавана правядзенне класных і пазнавальных гадзін, бацькоўскія сходы, квэсты, інтарактыўныя гульні , трэнінгі, выпуск інфармацыйных буклетаў: " Выбіраем будучыню сёння", "Свет прафесій", “Кім быць?”, дзелавая гульня “У пошуках сваёй сцяжынкі”, інтэрактыўная гульня-відэадайджэст “Свет прафесій” або “Якія дзверы адчыніць?” і інш.
19 студзеня - Дзень выратавальніка! Дзень, калі мы адзначаем і дзякуем тым, хто гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу ў цяжкіх сітуацыях.
Вучні 5-6 класаў Пціцкай СШ пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна патрыятычным выхаванні сабраліся разам, каб выказаць сваю ўдзячнасць і павагу ратавальнікам. На мерапрыемстве былі паказаны фільмы пра подзвігі і работу гэтых смелых і адважных людзей, што дазволіла вучням лепш зразумець і ацаніць іх працу.
Мы дзякуем усім выратавальнікам за іх адвагу, смеласць і самаадданасць. Іх праца неверагодна важная і неацэнная. Няхай гэты дзень будзе напамінам аб тым, што заўсёды ёсць людзі, гатовыя прыйсці на дапамогу і абараніць нас у цяжкія моманты.