Навіны
29.03.21г у 5 класе прайшла пазнавальна-забаўляльная гадзіна "Зебра на канікулах", прысвечаная абагульненню ведаў па правілах дарожнага руху і папярэджанню дарожнага траўматызму. Навучэнцы былі падзелены на каманды "Пешаход" і "Зебра" і адказвалі на пытанні, вызначалі правільнасць дзеянняў у пэўных сітуацыях, прыгадвалі знакі дарожнага руху, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні міні-віктарыны па аказанні першай медыцынскай дапамогі. Таксама аказвалі дапамогу казачным героям у спрэчных пытаннях руху, высвятлялі адказнасць кіроўцаў і пешаходаў за парушэнне правілаў дарожнага руху. Пераможцамі аказалася каманда хлопчыкаў "Пешаход". Малайцы!
З 3 па 10 красавіка навучэнцы і педагогі ўстановы адукацы прымуць удзел у рэспубліканскай акцыі "Тыдзень лесу", у рамках якой пройдуць працоўныя акцыі па убоцы лесу, вырабе шпаковень для птушак, а таксама размяшчэнню інфармацыйных банэраў па лесе: "Беражыце лес!", "Лес -наша багацце!", "Спынім лясныя пажары разам".
У рамках работы сямейнага клуба "Вясёлка" суботнім днём адбылося мерапрыемства для дзяцей і бацькоў пад назвай "Маці захавальніца сямейнага ачага". Мерапрыемства спрыяяла развіццю маральна-даверлівых адносін у сям'і, фармаванню пазітыўнай самаацэнкі і выхаванню любові, павагі, клопату да Маці. Там што, матуля - самы добры і самы галоўны чалавек на Зямлі. Матулі разам з дзецьмі прынялі ўдзел у конкурсах: "Адгадай голас матулі", "Гаспадынька", "Майстрыхі", "Папялушка", "Любая жанчына -актрыса".
Мамы адгадвалі свае партрэты, чыталі вершы, пелі песні, удзельнічалі ў конкурсе "Самая-самая", складалі вялікае сэрца з маленькіх сэрцаў".
Мерапрыемства прайшло у душэўнай атмасферы, напоўненай любві да сваiх матуль.
26.03.2021 ва ўстанове адукацыі арганізавана сустрэча навучэнцаў з ляснiчым Пціцкага лясніцства.
З навучэнцамі адукацыі праведзена размова, мэтай якой з'яўлялася навучанне правiлам пажарнай бяспекі, папярэджанне пажараў дома ад дзіцячых гульняў і свавольстваў з агнём, на пікніках, адпачынку ў парках, лясах.
Супрацоўнік лясніцтва падрыхтаваў для навучэнцаў цікавыя і пазнавальныя пытанні па асновах бяспекі, у працэсе чаго адбылася займальная гутарка з дзецьмі. Рабятам патлумачылі, чаму «запалкі - дзецям не цацка», што гульня з агнём вельмі небяспечная, агонь прыносіць шмат дабра, але без нагляду можа ператварыцца ў жорсткага ворага чалавека, прыносячы беды і няшчасці.
У завяршэнні размовы навучэнцы задалі пытанні, якія цікавілі і атрымалі на іх адказы, навучэнцам былі ўручаны памяткі-ўлёткі.
Віншуем з перамогай Кудравец Анастасію, вучаніцу 7 класа, заняўшую 3 месца ў раённым конкурсе сачыненняў эпісталярнага жанра "Напишите письмо члену семьи о своём опыте в отношении пандемии COVID-19" і яе настаўніка Герасіменка Таццяну Аляксандраўну
Адбылося мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" па тэме:«Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы» (да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі)».
Ва ўстанове адукацыі адбылося мерапрыемства з навучэнцамі 6 класа ў рамках праекта "ШАГ" па тэме: "У прыроды ёсць сябры -ты і я", рабяты здзейснілі завочнае падарожжа ў свет прыроды, вывучаючы навуковую літаратуру пра рэдкія віды раслін і жывёл.
25.03.2021 адбылося мерапрыемства з навучэнцамі школы пад назвай "Грошы ў нашым жыцці" ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці.
Мэта гэтага мерапрыемства, дапамагчы навучэнцам вывучыць правілы фінансавых паводзінаў і больш даведацца пра тое, як зарабляюцца, трацяцца і зберагаюцца грошы, якія існуюць магчымасці атрымання даходу, як навучыцца прымаць правільныя фінансавыя рашэнні, як разумнае стаўленне да грошай спрыяе рэалізацыі планаў і забеспячэнню фінансавай бяспекі і дабрабыту.
Учреждение образования
«Гомельский государственный медицинский университет»
ПРИГЛАШАЕТ АБИТУРИЕНТОВ И ИХ РОДИТЕЛЕЙ
На
ДЕНЬ ОТКРЫТЫХ ДВЕРЕЙ
27 марта 2021 года (суббота) в 11.00
У гульнявой форме праішло мерапрыемства сярод навучэнцаў 1-2 класа гульня- падарожжа "Па пакупкі ў казачны лес"., Казка-гульня "Капейка рубель бяражэ!"
Для таго каб правільна распараджацца грашыма, дзеці адправіліся ў казачны лес, дзе іх чакалі героі адной з казак.
Звяры прадавалі тавар, а дзеці павінны былі ў іх нешта купляць. Дзеці дзеляцца на пары. У кожнай пары 100 рублёў. Трэба паспрабаваць распарадзіцца грашыма так, каб маглі купіць што-то ў кожнага героя.
У канцы падарожжа палічылі колькасць выдаткаваных грошай і ў каго набор прадуктаў быў больш карысны. Дзецям вельмі спадабалася падарожжа. Яны засвоілі, што трэба ўлічваць пры куплі чаго-небудзь.
Дзеці выказалі свае думкі пра грошы і іх значэнні, прыдумалі і намалявалі грошы такімі, якімі яны сабе іх прадстаўляюць у будучыні.
У рамках праекта "Школа прававой асветы", педагог сацыяльны Сакавец Л.І. правяла гутарку з навучэнцамі старэйшых класаў, аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў, звязаных з пратэстнымі акцыямі і дэструктыўнай дзейнасцю, у тым ліку праз выкарыстанне папулярных у маладзёжным асяроддзі мэсанджараў і сацыяльных сетак.
У рамках Тыдня фінансавай граматнасці з навучэнцамі 5 класа была праведзена гульня "Крыжыкі-нулікі". У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся аб тым, як і калі ўзніклі грошы, у якой форме яны даступны для карыстальнікаў, як называюцца грашовыя адзінкі ў замежных краінах, якія ёсць асноўныя паняцці ў свеце фінансаў. Навучэнцы разгадвалі рэбусы, выбіралі правільныя лагічныя ланцужкі, прыгадвалі мультыплікацыйныя фільмы, у якіх ёсць фразы, што датычацца фінансавых пытанняў.
Ва ўстанове адукацыі адбылася дыскусія «Маладое пакаленне ў свеце грошай» з навучэнцамі 5-6 класаў,у рамках Тыдня фінансавай граматнасці.
Рабяты даведаліся, чаму людзі вынайшлі грошы, гісторыю ўзнікнення грошай, іх віды. Было вялікім здзіўленнем і адкрыццём для іх даведацца пра тое, што першыя грошы замянялі хатнія жывёлы, затым з'явіліся іншыя эквіваленты- ракавінкі, пушныя звяркі.
Таксама школьнікі даведаліся пра тое, калі і дзе з'явіліся першыя грошы з каштоўных металаў. А галоўнае, у ходзе абмеркавання рабяты падзяліліся сваімі думкамі пра тое, якую ролю грошы выконваюць у жыцці чалавека, як лепш імі карыстацца і як з імі неабходна звяртацца.
20 сакавіка адбылося мерапрыемства ў мясцовым СДНТ сумесна з навучэнцамі школы,
якое было прысвечана Дню памяці хатынскай трагедыі,“Хатынь: сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа”
Мерапрыемства было накіравана на захаванне памяці пра страшныя падзеі часу ваеннага лiхалецця.
Рабяты даведаліся, што разам з в. Хатынь былі спалены і знішчаны разам з мірнымі жыхарамі 246 вёсак Беларусі, здзейснілі віртуальную экскурсію ў мемарыяльны комплекс Хатынь, створаны ў гонар усіх загінуўшых жыхароў вёскі і ўсіх тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны і ліхавання.
Навучэнцы ўважліва слухалі аповяд вядучага пра трагедыю Хатыні, і выказалі свае уражанні:
хочацца, каб на нашай зямлі ніколі не было вайны, панавала павагу і разуменне паміж народамі, каб смяяліся дзеці, спявалі звонка птушкі і яркі дзень пераліваўся вясёлкавымі фарбамі.
Ва установе адукацыі адбудзецца мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" па тэме:«Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы» (да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі)».
Навучэнцы установы адукацыі прынялі ўдзел у добраупарадкаванні памятнікаў загінуўшым войнам-вызваліцелям