Навіны
Трэці дзень Тыдня нямецкай мовы, рускай мовы і літаратуры "Вучымся займальна" пачаўся з флэшмобу па-руску & deutsche Flashmob, у час якога вясёлыя танцавальныя мелодыі ўзялі верх над сціпласцю. А інтэлектуальная гульня на нямецкай мове "Вясёлы алфавіт" прынесла шмат пазітыву вучням 3 - 4 класаў.
У 6 класе Пціцкай сярэдняй школы прайшла класная гадзіна "Што вы ведаеце пра чуму XXI стагоддзя СНІД?". Навучэнцы даведаліся, што СНІД - сур'ёзнае захворванне, ад якога пакутуюць як дарослыя, так і дзеці ва ўсім свеце; Шляхі распаўсюджвання захворвання і меры прафілактыкі. У ходзе гульні "Ступень рызыкі" рабяты яшчэ раз паўтарылі ўмовы, пры якіх рызыка заражэння ВІЧ - "Высокая рызыка", "Малая рызыка", "Рызыкі няма". У канцы занятку яны прыйшлі да высновы, што здароўе - гэта самы бясцэнны дар, які даецца прыродай толькі адзін раз! А здаровы лад жыцця - гэта шлях да шчасця, дабрабыту і росквіту!
Ва ўстанове адукацыі працягваецца Тыдзень нямецкай мовы, рускай мовы і літаратуры. Дзень прайшоў пад дэвізам" Кніга- казачная лямпа". Навучэнцы сталі ўдзельнікамі сацыяльнага апытання "Мая любімая кніга",конкурса творчых работ "Любімы казачны герой рускіх і нямецкіх казак".Паэтычны перапынак "Мае любімыя вершы" запрасіў усіх жадаючых. Вучні з задавальненнем дэкламавалі вершы на рускай і нямецкай мовах. Завяршыўся дзень турнірам знаўцаў рускай мовы і літаратуры.
Ва ўстанове адукацыі "Пціцкая сярэдняя школа" пачаўся Тыдзень нямецкай мовы, рускай мовы і літаратуры з лінейкі, прысвечанай адкрыццю тыдня. У першы дзень, які мае назву "Цудоўныя адкрыцці", вучні 9 класа прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Востраў скарбаў" на нямецкай мове. Удзельнікі атрымалі шмат станоўчых эмоцый.
И снова учительско-родительский патруль 25.11.2023 следит за порядком в аг. Птичь. После 23.00 несовершеннолетних не выявлено. Проведена профилактическая беседа по вопросам нахождения в вечернее время, по обязательному ношению светоотражающих элементов.
Наркаманія з'яўляецца сапраўднай бядой для чалавецтва. Ужываць наркотыкі могуць і падлеткі. Як папярэдзіць гэтую шкодную звычку? Навучэнцы Пціцкай СШ падрыхтавалі лістоўкі і буклеты і падзяліліся карыснай інфармацыяй з жыхарамі аграгарадка Пціч.
У суботні дзень вучні 5 - 7 класаў Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі гадзіны зносін "Глыток бяды", прысвечанай Міжнароднаму дню адмовы ад шкодных звычак. У ходзе мерапрыемства навучэнцы даведаліся аб шкодным уздзеянні алкаголю і тытуню на арганізм чалавека, у прыватнасці, на арганізм падлетка. У гульнявой форме выяўлялі прычыны, якія падахвочваюць непаўналетніх ужываць алкагольныя напоі і займацца курэннем. Напрыканцы дзеці выказвалі свае меркаванні аб шкодзе алкаголю і курэння.
25 лістапада прайшла кансультацыя педагога сацыяльнага для класных кіраўнікоў па пытаньнях узаемадзеяння з вучнямі, якія патрабуюць павышанай педагагічнай увагі . Увага педагогаў была засяроджана на крытэрыях, па якіх вучні могуць апынуцца ў групе ППВ і пошуках выпраўлення сітуацыі. Настаўнікі атрымалі рэкамендацыі па рабоце з такімі вучнямі і іх сем'ямі.
25 лістапада ў рамках акцыі "Крок насустрач" педагогі Пціцкай СШ сустрэліся з бацькамі, якія працуюць на прадпрыемстве Пціцкага аддзялення сувязі. Была праведзена гутарка на тэму " Суіцыдальныя праяўленні ў падлеткавым узросце".
23 лістапада з навучэнцамі 8-10 класаў Пціцкай СШ прайшла інтэрактыўная віктарына "Мы даведаемся" У рамках інфармацыйнага праекта ШАГ. Навучэнцы пазнаёміліся з дасягненнямі аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь. Яны даведаліся пра працаўнікоў прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
У рамках ВМА настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дзіцячага сада прайшоў адкрыты занятак у старэйшай групе дашкольнай установы.Выхавальнік, Бужан Ю.Г., у ходзе правядзення занятка паказала спосабы развіцця пазнавальнай сферы дзяцей дашкольнага ўзросту.Тэма занятка " Нашы памочнікі-органы пачуццяў". Дзеці здзейснілі падарожжа у лабараторыю.Яны выконвалі ролю даследчыкаў..Выхаванцы ў гульнявой форме ўдакладнілі і ўзбагацілі веды аб органах пачуццяў і іх функцыях.Рабяты прыйшлі да высновы, што органы пачуццяў - важныя органы для чалавека.
Сярод навучэнцаў 8-10 класаў прайшоў круглы стол з удзелам інспектара ІСН Шылянкова С.А. і супрацоўніка РАУС Белакура М.В. па пытаннях прававога выхавання. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі ўспомнілі, якія ёсць дакументы, што рэгулююць правы дзіцяці. Навучэнцы вучыліся вызначаць недапушчальнасць або дазволенасць дзеянняў. Удзельнікі суадносілі правы і абавязкі, абмяркоўвалі сітуацыі, адказвалі на пытанні анкеты. У заключэнні мерапрыемства навучэнцы вывелі правілы паводзін у грамадстве, замацавалі пытанні адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх за правапарушэнні і злачынствы. Таксама у час сустрэчы былі разгледжаны пытанні палавой недатыкальнасці непаўналетніх, адказнасці за ўжыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў.
Вучні 7 класа Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі дзелавой гульні "Закон і адказнасць". Да навучэнцаў у госці завітаў бібліятэкар Пціцкай сельскай бібліятэкі Шчуко А.В. У гульнявой форме рабяты даведаліся аб сваіх правах і абавязках, аб адказнасці за парушэнне закона непаўналетнімі. Негледзячы на гульнявыя моманты, вучні зрабілі для сябе выснову, што за здзейсненыя злачынствы патрэбна адказваць.
Сёння ў школу на сустрэчу з навучэнцамі 8-10 класаў былі запрошаны выпускнікі ўстановы адукацыі. Студэнт УА "Палескі аграрны каледж" Ляшэнка Мацвей пазнаёміў з тым, па якіх спецыяльнасцях рыхтуюць спецыялістаў ва ўстанове, якія прахадныя балы былі пры паступленні на аддзяленні ў гэтым годзе, як арганізаваны працэс навучання, як бавяць студэнты вольны час. Ён адзначыў, што задаволены выбранай ўстановай. Студэнт Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта Несцярчук Іван расказаў аб сваёй спецыяльнасці інжынера-тэхнолага. Юнак падзяліўся ўражаннямі ад навучання ў сталічнай ВНУ і даў парады аб тым, як патрэбна рыхтавацца да паступлення.
Учреждение образования «Солигорский государственный колледж»
ОБЪЯВЛЯЕТ ПРИЕМ УЧАЩИХСЯ В 2024 ГОДУ
после 9 классов (на основе общего базового образования)
для получения профессионально-технического образования
Учреждение образования «Солигорский государственный колледж»
ОБЪЯВЛЯЕТ ПРИЕМ УЧАЩИХСЯ В 2024 ГОДУ
после 9 и 11 классов
для получения среднего специального образования
по следующим профессиям
У суботу, 18 лістапада, валанцёры атрада "Факел" Пціцкай СШ ўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні помніка ахвярам генацыду ў аграгарадку Пціч. Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да помніка і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання
У рамках месячніка прававых ведаў, навучэнцы 3 класа Пціцкай СШ, прынялі ўдзел у інтарактыўнай гульні "Прававая азбука", дзе закрапілі свае веды аб правах і абавязках непаўналетніх. Рабяты разгадвалі загадкі, складвалі пасловіцы, аналізавалі сітуацыі. У ходзе мерапрыемства рабяты прыйшлі да высновы, што неабходна не толькі ведаць свае правы, але і выконваць абавязкі, каб не парушаць закон.
У суботні школьны дзень у Пціцкай СШ прайшоў Дзень Здароўя "Мы будучыя алімпійцы".
У гэты дзень школа нібыта ажывае, бо былі задзейнічаны ўсе: навучэнцы, педагогі, бацькі. Было шумна, радасна і цікава. Дзеці, педагогі і бацькі ўдзельнічалі ў эстафеце, рухомых гульнях, адгадвалі загадкі. Ніхто не застаўся без узнагароды.
Дзякуй усім за ўдзел, за добры настрой, за пазітыўныя эмоцыі.
Беражыце здароўе, займайцеся фізкультурай! Будзьце здаровыя!
Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі "Пціцкая сярэдняя школа" далучыліся да рэспубліканскай акцыі, якая ў гэтым годзе праходзіць пад дэвізам "Уключай энергаэфектыўнасць!" і прымеркавана да Міжнароднага Дня энергазберажэння. Рабяты падрыхтавалі для насельніцтва інфармацыю аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі. Калі мы будзем прытрымлівацца гэтых правілаў, то памножым дабрабыт насельніцтва, што прывядзе да эканамічнага росту краіны.
Праляцелі дні восеньскіх канікул, для адных яны былі часам адпачынку і зносін з сябрамі, для іншых — часам самаўдасканалення, падрыхтоўкай да новых перамог.
8 лістапада ў ДУА "Пціцкая сярэдняя школа" прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку другой чвэрці 2023/2024 навучальнага года.
На лінейцы былі падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы алімпіяд 1 этапу, а таксама намечаны планы і задачы, пазначаны галоўныя падзеі, якія чакаюць рабят у другой чвэрці года.