Навіны
У вас асенніх канікул вучні 5 класа Пціцкай СШ сабраліся на інтэрактыўнай гульні па прафарыентацыі "Калейдаскоп прафесій". Рабяты спрабавалі сябе ў ролі архітэктара, будаўніка, складаючы дамы і вуліцы з будаўнічых матэрыядаў канструктара, дзяўчынкі- у ролі фларыстаў, упрыгожваючы дамы і скверы свайго горада.
Навучэнцы 5 класа Пціцкай СШ ў час прафарыентацыйнай экскурсіі ў дзіцячы садок паспрабавалі сябе ў ролі выхавацеля: правялі гульні на свежым паветры з дзецьмі, дапамаглі ім пераапрануцца. Прафесія выхавацеля многім спадабалася, вучні зрабілі вынік,што быць выхавацелем вельмі адказна і адначасова цікава.
Працоўнае выхаванне на свежым паветры не толькі фарміруе ў дзяцей працоўныя навыкі і развівае працавітасць, але і наладжвае дружалюбныя ўзаемаадносіны паміж дзецьмі ў працэсе працоўнай дзейнасці. Сёння выхаванцы дашкольнай адукацыі сумесна з выхавацелямі прыбіралі апалае лісце на сваёй тэрыторыі. Дзецям спадабалася працаваць разам з дарослымі і прыносіць .пользу
У нашым лагеры сення Дзень здароўя. У рамках дня была арганізавана сустрэча з работнікам медыцынскай амбулаторыі па прафілактыцы прастудных захворванняў, а яшчэ адбылася інтэрактыўная гульня "Гімнастыка розуму", дзе яе ўдзельнікам прыйшлося разгадваць цікавыя рэбусы і красворды на тэму здароўя. А у час гульняў на свежым паветры рабяты зарадзіліся энергіяй і пазітывам на увесь дзень!
У штодзённым жыцці чалавека могуць напаткаць розныя непрадбачаныя сітуацыі. Як адрозніць праўду ад маны, як паводзіць сябе з незнаёмымі, як пазбегнуць булінгу ў сетцы інтэрнэт? На гэтыя пытанні спрабавалі знайсці адказ навучэнцы сярэдніх класаў падчас сустрэчы з інспектарам ІСН Шылянкова С.А .Дзеці выказвалі свае меркаванні аб правілах паводзін у розных сітуацыях, выпрацоўвалі алгарытмы самакіравання, разважалі аб прагледжаных відэафрагментах. Удзельнікам вельмі спадабаліся заданні "Ці лёгка быць разам?", "Ланцужок жаданняў". Вынікам сустрэчы стала складанне памяткі правілаў бяспечных паводзін.
У час асенніх канікул узнікае рызыка ўзнікнення пажараў. Каб прадухіліць бяду, навучэнцы Пціцкай СШ падрыхтавалі і распаўсюдзілі памяткі сярод насельніцтва аграгарадка Пціч.
30 кастрычніка з навучэнцамі 9-10 класаў Пціцкай СШ быў праведзены круглы стол "Мая будучыня ў маіх руках". З навучэнцамі
абмеркавалі пытанні мэтапакладання і матывацыі. Практычная частка занятку была прысвечана складанню спісу мэт і пошуку шляхоў іх рэалізацыі. Заняткі прайшлі ў атмасферы даверу і ўзаемаразумення.
30 кастрычніка з навучэнцамі 1-4 класаў Пціцкай СШ была праведзена інтэлектуальная гульня "Восеньскі калейдаскоп". Удзельнічаючы ў конкурсе "Восень-маё натхненне", юнакі і дзяўчаты чыталі вершы і ўрыўкі з твораў вядомых паэтаў. Падзяліўшыся на каманды "Лістапад" і "Дожджык" дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах: "Што нам восень прынесла?", "Восеньская мазаіка", "Восеньскія вузельчыкі". Рабяты знаходзілі адказы на "восеньскія" пытанні ў віктарыне "Так-Не", адгадвалі загадкі аб дарах восені і яе прыметах. У канцы мерапрыемства рабяты зрабілі выснову, што восень бывае светлая і цёплая, залатая і шэрая, сонечная і дажджлівая, але заўсёды таямніча-загадкавая.
Вось і наступіў доўгачаканы дзень. Апошнімі цёплымі праменьчыкамі зазірнула ў школьныя вокны прыгажуня восень. Вясёлыя дзіцячыя галаскі напоўнілі радасным шчабятаннем восеньскі аздараўленчы лагер «Непаседы» на базе Пціцкай СШ. Пачалося цікавае лагернае жыццё. У першы дзень прайшла лінейка, прысвечаная пачатку лагернай змены, а таксама гутарка па прафілактыцы бяспечных паводзін у час восеньскіх канікул на дарозе і чыгунцы. З рабятамі прайшло творчае мерапрыемства калектыўных спраў: выбар камандзіра атрада, назва атрада, дэвіз, развучванне атраднай песні і прамовак. Былі праведзены хвілінкі здароўя, а таксама рухомыя гульні на свежым паветры.
З 31 кастрычніка па 4 лістапада ва ўстанове адукацыі праходзяць асеннія канікулы, у рамках якіх арганізавана работа аздараўленчага лагера , спартыўныя спабрніцтвы, выхаваўчыя і прафілактычныя мерапрыемствы, валанцёрскія акцыі, прафарыентацыйныя экскурсіі па родным краі.
Суботнім вечарам 21 кастрычніка ў Пціцкай СШ адбылася сяброўская сустрэча па валейболу, прысвечаная 105 -гадавіне УЛКСМ, у якой прынялі ўдзел навучэнцы, студэнты-былыя выпускнікі школы, педагогі.
Навучэнцы пачатковых класаў Пціцкай СШ, у рамках прафарыентацыйнай работы, здзейснілі экскурсію ў медыцынскую амбулаторыю. Рабяты пазнаёміліся з прафесіямі медыцынскай сястры, урача, лабаранта, правізара.
Суботнім днём у рамках абласнога суботніка работнікі і навучэнцы ўстановы адукацыі ўзяліся за справу па навядзенні парадаку у вучэбных класах, спартыўнай зале, калідорах і лесвічных маршах школы. Усе стараліся зрабіць школу ўтульнай, чыстай і прыгожай!
27 кастрычніка ў раённым доме культуры адбыўся конкурс "Міс Восень - 2023" сярод навучэнцаў школ раёна, членаў БРСМ. Пціцкую СШ прадстаўляла вучаніца 10 класа Кудравец Анастасія - "камсамолка, актывіста і проста прыгажуня", дзяўчына якая несумненна адпавядае ўсім гэтым званням! !! Гледачы і ўдзельніцы конкурсу атрымалі шмат прыемных і хвалюючых уражанняў!
План проведения профилактической акции «Организуй свой досуг» с 30 октября по 7 ноября 2023 года на территории Петриковского района.
В рамках республиканской пожарно-профилактической акции по предупреждению пожаров и гибели людей от них в жилищном фонде «За безопасность вместе». в Птичской СШ была проведена сюжетная игра "Умелые пожарные" для учащихся начальных классов. Ребята познакомились с правилами поведения при ЧС, отработали эвакуацию из помещения при возгорании, попробовали себя в роли пожарных: по четыре спасателя из каждой команды, преодолев туннель в противогазах, спасали пострадавших.
27 кастрычніка ва ўстанове адукацыі адбылася ганаровая лінейка, прысвечаная заканчэнню 1-й вучэбнай чвэрц. На лінейцы былі падведзены вынікі работы за чвэрць, абазначаны план мерапрыемстваў на канікулы. Дырэктар школы Зізюк Л.І. уручыла навучэнцам 9-га класа членскія білеты Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі!
У рамках акцыі інспектар ГАІ Губар А.М. сустрэўся з навучэнцамі Пціцкай СШ. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні на тэму прафілактыкі ДТЗ , а таксама правілы паводзін пры пераходзе чыгункі. Усім вучням былі ўручаны ў падарунак святло адлюстроўваючыя элементы!
26 октября в рамках образовательного проекта "ШАГ" с учащимися 8 -10 классов была проведена интерактивная викторина "Родина моя Беларусь в лицах. Семья - начало всех начал". На мероприятие были приглашены гости, многодетные матери агрогородка Птичь. Щуко Елена Васильевна, которая удостоена ордена Матери, рассказала, какие льготы получала семья от государства. Сигай Мария Сергеевна поделилась впечатлениями от участия в семейных конкурсах. Присутствующие высказывали свои мнения о том, что даёт семья современному человеку, какие семейные ценности превыше всего, что самое трудное в семейной жизни.
Адной з задач выхаваўчай работы з'яўляецца пашырэнне кругагляду аб свеце прафесій. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні пазнаёміў навучэнцаў 5 класа з прафесіяй ваеннаслужачага. Рабяты даведаліся аб катэгорыях ваеннаслужачых, іх званнях і знаках адрознення, а таксама аб узнагародах, якія атрымліваюць за праяўленне гераізму і ўзорнае нясенне воінскай службы.