Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Падчас прагулкі выхаванцы старэйшай групы дзіцячага сада Пціцкай СШ пазнаёміліся з дзіўным спосабам у нетрадыцыйнай тэхнікі малявання каляровай вадой на снезе. Было вельмі цікава назіраць як дзеці малююць на снезе розныя лініі, прадметы. Яны ўмела імправізавалі і фантазіравалі, што незаўсёды атрымліваецца на лісце паперы. Рабяты былі вельмі задаволеныя і захопленыя незвычайным маляваннем.

У суботні дзень у Пціцкай СШ прайшло пасяджэнне сямейнага клуба "Сем-Я" на тэму "Сямейныя каштоўнасці нашай сям'і". Навучэнцы разам з бацькамі прынялі ўдзел у конкурснай праграме, расказалі пра сваі сяем'м, сямейныя каштоўнасці і традыцыі, раскрылі сакрэты шчаслівай сям'і. Кожная сям'я склала сваё генеалагічнае дрэва.
Падчас мерапрыемства прыйшлі да высновы, што шчаслівая сям'я - не выпадковасць, а вялізная праца, заснаваная на каханні, даверы і ўзаемаразуменні.

У пачатковых класах Пціцкай СШ прайшоў урок па фінансавай граматнасці "Грошы ў нашым жыцці", на якім дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення грошай, іх прызначэннем у жыцці чалавека. Навучэнцы пашырылі свае ўяўленні аб сямейным бюджэце, вучыліся беражліва і эканомна марнаваць грошы

Сярод навучэнцаў 8 -10 класаў Пціцкай СШ прайшоў інфармацыйна-адукацыйны праект "ШАГ" на тэму "Радзіма мая ў асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі". У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі высветлілі, наколькі важнай з'яўляецца адукацыя для развіцця асобы і грамадства, якія ўмовы створаны ў краіне для развіцця адоранай моладзі і ў якіх галінах адбыліся значныя навуковыя адкрыцці. Таксама адбылося завочнае знаёмства з навукоўцамі Рэспублікі Беларусь.

Выхаванцы дзіцячага сада "Пціцкай сярэдняй школы" пазнаёміліся з паняццем "Фінансавая граматнасць". Пагаворылі пра тое, для чаго патрэбны грошы. Рабяты пагулялі ў дыдактычную гульню "Што можна і нельга купіць за грошы", стварылі "Дрэва бюджэту", у рамках гульні наведалі прадуктовую краму, аптэку і спартыўны зал.

Сёння на занятках па «Развіццю мовы» выхаванцы малодшай групы дзіцячага садка Пціцкай СШ знаёміліся з жывой і нежывой прыродай. Рабяты даведаліся пра адметныя прыметы, гулялі ў дыдактычныя гульні і разглядалі ілюстрацыі прыроды роднага краю.

Навучэнцы 8 класа ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці пазнаёміліся з адукацыйнай прэзентацыяй "Грошы. Інфляцыя. Цанавая стабільнасць". Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, як узніклі і якую функцыю адыгрываюць грошы ў сучасным грамадстве. Таксама навучэнцы пазнаёміліся з тым, якія ёсць банкі ў Рэспубліцы Беларусь і як яны функцыянуюць, што такое інфляцыя і дэфляцыя, як разлічыць асабісты індэкс цэн, як кіраваць сваімі грашовымі сродкамі.

Выхаванцы дашкольнай адукацыі Пціцкай СШ разам з бацькамі аформілі куток, у якім адлюстраваны вясёлыя будні дзяцей, цікавы час правядзення, дамашнія забавы ў кругу сям'і.Рабяты з вялікім задавальненнем разглядалі свае фатаграфіі і ўспаміналі цёплыя моманты свайго жыцця ў садку і дома.

У рамках заняткаў па фінансавай граматнасціі навучэнцы 6 класа Пціцкай СШ прынялі ўдзел у анлайн - тэсціраванні "Правер сваю фінансавую граматнасць". Рабятам патрэбна было адказаць на пытанні па наступных тэмах "Наяўныя грошы", "Асабістыя зберажэнні", "Лічбавы банкінг", "Махлярства".

У рамках заняткаў па фінансавай граматнасці навучэнцы 5 класа Пціцкай СШ прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні на тэму "Грошы. Для чаго яны патрэбны. Сямейны бюджэт". На занятку навучэнцы даведаліся, як адказна ставіцца да грошай, якая іх каштоўнасць, як правільна зберагаць і расходаваць свае сродкі. Рабяты атрымалі адказы на шматлікія пытанні:
-Што такое грошы?
-Хто друкуе грошы?
-Чаму немагчыма купляць усё, што хочацца?
-Чаму ў розных краін розныя грошы?
-Як мяняліся беларускія грошы?

У шосты школьны дзень у Пціцкай СШ прайшла спартыўная эстафета "Лыжны снайпер" сярод навучэнцаў і педагогаў. Праграма спаборніцтваў складалася з правядзення эстафет і стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі. Усе этапы спартыўнага мерапрыемства праходзілі ў актыўнай барацьбе. Дзеці спаборнічалі ў хуткасці, спрыце, уменні працаваць у камандзе.

Падчас тыдня гісторыі было праведзена пазакласнае мерапрыемства з удзелам вучняў 6 класа. Удзельнікі падзяліліся на каманды "Разумнікі" і "Разумніцы". Каманды спаборнічалі ў ведах па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі. Перамогу атрымала каманда " Разумнікі"

19 января 2024 в 18:26 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках тыдня прафарыентацыі навучэнцы пачатковых класаў Пціцкай СШ прынялі ўдзел у падарожжы "Свет прафесій", падчас якога ў дзяцей фарміраваліся і замацоўваліся веды пра розныя віды і сферы прафесій, выхоўваліся паважлівыя адносіны да людзей абслугоўваючых прафесій. Рабяты прыйшлі да высновы, што ў свеце ўсе прафесіі патрэбныя і ўзаемазвязаныя паміж сабой.

У рамках тыдня гісторыі і геаграфіі ў Пціцкай СШ прайшла інтарактыўная віктарына, прысвечаная прыродным каштоўнасцям Беларусі. З гэтай нагоды навучэнцы 9 і 10 класаў падрыхтавалі праекты ў фармаце прэзентацый,дзе распавялі пра прыгажосць беларускай прыроды, важнасць запаведнікаў і нацыянальных паркаў, а таксама пра актуальнасць аховы прыроды ў нашы дні.

18 января 2024 в 22:06 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

18 студзеня ў Пціцкай СШ адбыўся бацькоўскі сход на тэму прафарыентацыі, ў якім прынялі ўдзел навучэнцы выпускных класаў і іх бацькі. На сходзе былі разгледжаны запатрабаваныя прафесіі ў Петрыкаўскім раёне, пытанні працауладкавання. На сход былі запрошаны маладыя спецыялісты-медыкі Пціцкай амбулаторыі і дырэктар Капаткевіцкпга дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Гошка Л.М.

18 января 2024 в 21:24 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Вучні 7 класа Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі гадзіны духоўнасці "Навучы сваё сэрца дабру". У час мерапрыемства рабяты вучыліся рабіць правільны маральны выбар, паважаць людзей, якія нясуць нам дабро. З дапамогай актыўных форм дзейнасці навучаліся мадэліраванню ўзаемаадносін.Набыты на мерапрыемстве вопыт дапаможа дзецям быць у жыцці добрымі і памяркоўнымі адзін да аднаго.

У рамках тыдня прафарыентацыі выхаванцы дашкольнай адукацыі Пціцкай СШ сталі актыўнымі ўдзельнікамі квэст-гульні "У краіне прафесій". Разам з казачным героем Бураціна рабяты адправіліся ў захапляльны квэст, пад час якога даведаліся шмат цікавага аб прафесіі повара, пажарнага, кміліцыянера, прадаўца.

17 января 2024 в 15:04 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У Пціцкай СШ прадаўжае сваю работу Тыдзень гісторыі і геаграфіі, у рамках якога адбыліся спаборніцтвы ў ведах вучняў 5 класа. У час віктарыны "Загадкі Старажытнага свету" вучні паспяхова справіліся з заданнямі па гісторыі і мастацтве краін Старажытнага Усходу і Амерыкі, даведаліся шмат цікавых фактаў аб жыцці і побыту нашых продкаў.

У рамках тыдня прафарыетацыі навучэнцы 6 класа прынялі ўдзел ў інтэлектуальнай гульні "Выбар прафесіі - выбар будучыні". Шасцікласнікі пазнаёміліся з новымі прафесіямі, і з тым, якія з іх найбольш запатрабаваныя ў нашай краіне. Зацікавілі рабят і новыя прафесіі: тытэстар, пасціжор, майстар спецэфектаў і інш.

Тыдзень гісторыі і геаграфіі пачаўся ў Пціцкай СШ. Навучэнцы 9 і 10 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальных спаборніцтвах " Свая гульня " на тэму "Гісторыя гэта цікава". У рамках якой яны асвяжылі свае веды за папярэднія гады навучання і адчулі сапраўдны спаборніцкі дух.