Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Навучэнцы 7 класа прынялі ўдзел у стварэнні піянерскай газеты "Герой нашага атрада". Рабяты размясцілі інфармацыю аб піянеры-героі, які разам з дарослымі змагаўся з ворагам, у перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Петрыкаўскага раена.

14 сентября 2023 в 16:47 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

Напярэдадні Дня народнага адзінства навучэнцы 7 класа Пціцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у гульні - прэзентацыі "Збяры Беларусь у сваім сэрцы❤️". Як жа гэта цікава - пазнаваць гісторыю сваёй Радзімы, даследаваць яе самыя патаемныя старонкі, адчуваць сябе сапраўдным патрыётам! Сіла наша - у адзінстве!

14 сентября 2023 в 16:34 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

Навучэнцы 10 класа прынялі ўдзел у класнай гадзіне "У адзінстве народа ўся сіла краіны". Вучні ўзгадалі падзеі 17 верасня 1939 года, у выніку якіх уз'яднаўся беларускі народ, Рабяты выказаліся аб значнасці гэтай падзеі, важнасці адзінства народа для пабудовы моцнай квітнеючай Беларусі.

14 сентября 2023 в 11:30 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

Піянеры "Пціцкая СШ" прынялі ўдзел у відэа-чэленджы #тое_што_нас_яднае, прысвечаны Дню народнага адзінства і Дня нараджэння БРПА.

14 сентября 2023 в 11:16 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

«Беларусь - краіна маёй будучыні» - пад такім дэвізам сабраліся навучэнцы 6 класа "Пціцкая СШ" за круглым сталом.
Дзеці адправіліся ў віртуальнае падарожжа па Беларусі, выконвалі заданні: "Даты ў гісторыі Беларусі", "Славуты Беларусі", "Асацыяцыі", выступілі з дакладам аб брэндах Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы падзяліліся сваімі ідэямі аб тым, што б кожны з іх мог зрабіць для развіцця сваёй краіны.

14 сентября 2023 в 11:11 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

13 верасня ў Дзень нараджэння ГА "БРПА", у дружыне імені Зоі Касмадзям'янскай "Пціцкая СШ", прайшоў урачысты піянерскі збор "Піянер - значыць першы!". Менавіта ў гэты дзень наша дружына папоўнілася на 6 піянерскіх гальштука.

13 сентября 2023 в 20:18 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі праходзіць Тыдзень мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнагв адзінства.

12 сентября 2023 в 22:05 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

На прыканцы Тыдня спорту і здароўя ў Пціцкай СШ прайшлі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы "Шкаліяда", з мэтай павышэння эфектыўнасці работы школы па прыцягненню дзяцей і падлеткаў да спартыўных заняткаў, стварэнню ўмоў для фарміравання здаровага ладу жыцця сродкамі лёгкай атлетыкі.

9 сентября 2023 в 13:03 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках патрыятычнага выхавання навучэнцы 9-10 класаў "Пціцкая СШ" прынялі ўдзел у краязнаўчай віктарыне «Зямля бацькоў - мая зямля». Рабяты здзейснілі займальнае падарожжа па Петрыкаўшчыне, пазнаёміліся з гісторыяй адукацыі раёна, славутасцямі, культурнымі і прыроднымі аб'ектамі, людзьмі, якія праславілі наш край. Віктарына дапамагла дзецям узбагаціць свае веды, папоўніць іх цікавай інфармацыяй аб малой Радзіме.

9 сентября 2023 в 12:49 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

У шосты школьны дзень навучэнцаў 2-4 класаў Пціцкай СШ сабрала разам ваенна-спартыўная гульня "Зарнічка". У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі вучыліся прабірацца праз міннае поле, збіраць гранаты, пападаць ў цэль, пераадольваць перашкоды. Рабяты праявілі мужнасць, адвагу, смеласць і трываласць, згоду ў выкананні дзеянняў.

9 сентября 2023 в 12:28 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

8 верасня ва ўстанове адукацыі адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход на тэму " Сям'я і школа-погляд у адным напрамку", на якім былі разгледжаны пытанні прафілактыкі кіберзлачыннасці, адказнасці непаўналетніх за злачынствы звязаныя з незаконным абаротам і ўжыванне наркотыкаў. Увага бацькоў была засяроджана на палавой недатыкальнасці непаўналетніх. На сходзе прысутнічалі старшыня камісіі па справах непаўналетніх Шылянкоў С.А., старшыня аддзелу па наркакантролю Петрыкаўскага РАУС Белакур М.В.

8 сентября 2023 в 22:14 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Сярод навучэнцаў 2-4 класаў "Пціцкая СШ" прайшоў конкурс малюнкаў "Мы за здаровы лад жыцця" у рамках тыдня спорта і здароўя.

6 сентября 2023 в 19:19 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

У рамках Тыдня беларускага пісьменства і друку вучні 6 - 8 класаў сталі ўдзельнікамі турніра эрудытаў. У час мерапрыемства навучэнцы змаглі паглыбіць уласныя веды аб роднай мове, павысілі моўны ўзровень. Вандроўка па станцыях " Загадкі", " Перакладчыкі", "Словаведы", " Пазнай слова" дапамагла вучням зразумець, што ў слова вялікая сіла.Ім трэба ўмець карыстацца. Родная мова - душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ!

6 сентября 2023 в 19:13 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

5 верасня ў рамках тыдня спорта і здароўя ў спартыўнай зале "Пціцкая СШ* адбылася таварыская сустрэча па піянерболе. У паядынку сышліся каманды 6-7 класаў.
Піянербол - гэта адна з самых цікавых, дынамічных і захапляльных гульняў з выкарыстаннем ручнога мяча. Тут патрэбны не толькі шпаркасць, цягавітасць, спрыт, каардынацыя рухаў, але і ўменне выбудоўваць міжасобасныя адносіны, размяркоўваць ролі і абавязкі, разумець, што толькі зладжаная, сумесная праца можа прывесці да адзінай для ўсіх мэты - перамогі.

5 сентября 2023 в 20:02 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

У рамках тыдня спорта і здароўя сярод навучэнцаў 3-5 класаў "Пціцкая СШ" прайшла акцыя "Я хачу быць здаровым таму што...".

5 сентября 2023 в 19:48 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

У рамках тыдня спорту і здароўя у "Пціцкая СШ" сярод вучняў 8-10 класаў адбыліся спаборніцтвы па настольным тэнісе,падчас якіх вучні паказалі выдатную тэхніку гульні. Спаборніцтвы атрымаліся цікавымі і энергічнымі.

5 сентября 2023 в 19:25 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

С целью предотвращение правонарушений несовершеннолетних на водоёмах, и в вечернее время после 23.00 в течение недели в аг.Птичь работал учительский патруль. После 23.00 зафиксировано нахождение несовершеннолетнего (15 лет) на ж/д вокзале в компании старших друзей. Проведена профилактическая беседа с несовершеннолетним. Родители по телефону ознакомлены с ответственностью за нарушение ч.2 ст.17.13 КоАП «Нахождение несовершеннолетнего до 16 лет вне жилища без сопровождения взрослых в период с 23 до 6 часов».

4 сентября 2023 в 17:53 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

2 верасня ў ДУА "Пціцкая СШ" прайшла інтэлектуальная гульня "Свята беларускага пісьменства і друку", да Дня беларускага пісьменства,які традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Гульня ўключала ў сябе заданні: "Крыжаванка", "Знаўцы правіл", "Прыказкі і прымаўкі"," Лесвічка", Загадкавы цыферблат","Выправі памылку", "Сінквейн".
Мерапрыемства прайшло ў святочнай абстаноўцы, удзельнікі цікава правялі вольны час, пазнаёміліся з гісторыяй свята.

2 сентября 2023 в 13:02 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі праходзіць тыдзень беларускага пісьменства і другку "Адкуль наш род і наша мова".

2 сентября 2023 в 12:48 | Семеницкая А. И. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі "Пціцкая сярэдняя школа" прайшоў адзіны першы ўрок пад назвай "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння".

1 сентября 2023 в 12:31 | Семеницкая А. И. | нет комментариев