Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Ці ведаеш ты свае правы? З такога пытання ў 6 класе пачалася сюжэтна - ролевая гульня " Правы чалавека пачынаюцца з правоў дзіцяці". Спачатку вучні даведаліся аб гісторыі ўзнікнення Сусветнага дня дзіцяці, аб Законе Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці". Затым у займальнай форме шукалі адказы на пытанні аб сваіх правах і абавязках. Вучні праявілі актыўнасць пры абмеркаванні сітуацый" Правы і абавязкі" . Рэфлексійны момант "Далонька сяброўства" дапамог прыйсці да высновы, што правы аднаго чалавека заканчваюцца там, дзе пачынаюцца правы другога.

22 ноября 2022 в 17:54 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У сувязі з надыходам зімы, у групе падоўжанага дня была праведзена гутарка па правілам бяспечных паводзін на дарогах, каля вадаёмаў у зімовы час, аб неабходнасці насіць флікеры. "Будзь уважлівым на дарозе!"

22 ноября 2022 в 07:26 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

21 лістапада стартаваў Тыдзень пачатковых класаў. Дзень пачаўся з урачыстай лінейкі на якой, навучэнцаў пазнаёмілі з планам Тыдню. Першы дзень быў літаратурны. У другім класе прайшоў вусны часопіс "Песняры зямлі беларускай",прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я.Коласа. Актыўна прайшоў конкурс малюнкаў "Мая любімая казка".

22 ноября 2022 в 07:23 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

19 лістапада з вучнямі 7-11 класаў быў праведзены інфаўрок ""Дым, які забірае здароўе ". Навучэнцам было прапанавана адказаць на пытанне "Чаму кураць падлеткі ? " І якія наступствы прыносіць здароўю гэта шкодная звычка. Навучэнцам быў прапанаваны прагляд відэаролікаў "Вэйп, што гэта? Якую шкоду прыносіць курэнне электронных цыгарэт і кальянаў.

20 ноября 2022 в 22:06 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У суботу, 19 лістапада, навучэнцы 6 - 7 класаў наведалі рамонтныя майстэрні ААТ "Пціч-Агра". Супрацоўнік прадпрыемства Шапіра Я.І. пазнаёміў дзяцей з тэхнікай, якая ёсць у гаспадарцы. Навучэнцы даведаліся, у якіх умовах захоўваецца тэхніка, як яе рамантуюць. Асабліва цікава было дзецям у рамонтным і такарным цэху. Навучэнцы таксама даведаліся, якія прафесіі запатрабаваны ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве, куды патрэбна паступаць пасля школы. Развітваючыся, дзеці дзякавалі за цікавую інфармацыю і віншавалі з прафесійным святам - Днём сельскагаспадарчага працаўніка, жадалі моцнага здароўя, мірнага і шчаслівага жыцця.

19 ноября 2022 в 20:56 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У суботу 19 лістапада у спартыўнай зале Пціцкай СШ прайшлі спартыўныя спаборніцтвы па баскетболу сярод навучэнцаў Пціцкай і Конкавіцкай сярэдніх школ пад дэвізам "У будучыню без табака".

19 ноября 2022 в 12:04 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках месячніка прававога выхавання навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах па вывучэнню правоў і абавязкаў дзяцей. Так, ў першым класе прайшла гутарка - знаёмства "Маі правы".Дзеці адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў абмеркаванні сітуацый. У другім класе - інтэлектуальная гульня "Прававая азбука". Вучні разгадвалі рэбусы, пры выкананні заданняў вызначылі абавязкі і правы, абгрунтоўвалі свой выбар.У трэцім класе адбылося мерапрыемства пад назвай "Правы дзіцяці" . Дзецям было прапанавана дапісаць, якія права яны ведаюць. Апынуўшыся ў казках "Дзве Дзяржавы" і "Можна" і Нельга", рабяты напісалі свае абавязкі лістках чароўных дрэў, што дапамагло ім выбраць правільную дарогу. Рабяты актыўна ўдзельнічалі ў выкананні заданняў і абмеркаванні сітуацый.

18 ноября 2022 в 11:39 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Да Сусветнага дня дзіцяці з навучэнцамі пачатковых класаў быў праведзены конкурс малюнкаў "Шчаслівыя дзеці на нашай планеце!"

18 ноября 2022 в 11:36 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

17 лістапада прайшоў чарговы дзень інфармавання насельніцтва для работнікаў установы. Старшыня прафкама пазнаёміла прысутных з пытаннямі арганізацыі працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, перспектывамі яе развіцця.

18 ноября 2022 в 08:41 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Цікава і пазнавальна прайшла класная гадзіна ў 7класе ў рамках месячніка прававых ведаў. Рабяты пазнаёміліся з выставай "Правы дзіцяці", вытрымкамі з "Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ". Вучні раздзялялі правы і абавязкі аргументуючы свой выбар. Разам з настаўнікам разбіраліся розныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць у жыцці і адказнасць за іх таго, хто парушыў закон. На першы погляд простыя сітуацыі: распал вогнішчаў на тэрыторыі двара - гаспадар можа панесці адміністратыўнае пакаранне.Парушэнне правіл дарожнага руху, адсутнічае флікер - таксама адміністратыўная адказнасць. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні сітуацый.

15 ноября 2022 в 23:10 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У жыцці кожнага навучэнца наступае важны і адказны момант - выбар прафесійнага будучага. З мэтай пашырэння ведаў аб прафесіі ваеннага было праведзена з навучэнцамі 6, 7 класаў завочнае падарожжа. Дзеці даведаліся, у якіх навучальных установах можна набыць вышэй названую прафесію, якія патрабаванні прад'яўляюцца да абітурыентаў, якіх прахадная балы павінны быць пры паступленні. Аб жыцці курсантаў і іх падрыхтоўцы да працы ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь навучэнцы даведаліся з відэаматэрыялаў. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні расказаў аб кантрактнай службе. Вучні прыйшлі да высновы, што прафесія ваеннага адказная і ганаровая, таму патрэбна да яе выбару падыходзіць свядома і грунтоўна рыхтавацца.

15 ноября 2022 в 23:07 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Традыцыйна ў другую суботу месяца ва ўстанове адукацыі праходзіць «Дзень здароўя» — мерапрыемствы, прысвечаныя актыўнаму і здароваму ладу жыцця. 12 лістапада навучэнцы малодшых класаў прынялі ўдзел у спартландыі, вучні старэйшых класаў у спаборніцтвах па баскетболу.

12 ноября 2022 в 18:13 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Жыццё чалавека - найвышэйшая каштоўнасць. Каб яшчэ раз нагадаць пра гэта, навучэнцы Пціцкай сярэдняй школы далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Не прапальвай сваё жыццё". Дзеці падрыхтавалі буклеты, у якіх у чарговы раз нагадвалася, што курэнне - небяспечная звычка. У доказ гэтага дзеці падабралі выказванні вялікіх людзей аб шкодзе курэння і прывялі факты, што сведчаць аб рызыцы ў тых дамах, дзе чалавек курыць. У падрыхтаваным агітацыйным матэрыяле ёсць парады, як курцам пазбегнуць пажараў і чаму неабходна адмаўляцца ад гэтай дрэннай звычкі.

12 ноября 2022 в 09:20 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

З мэтай прафарыентацыі супрацоўнікі МНС Петрыкаўскага райвыканкама сустрэліся з навучэнцамі школы. Рабяты даведаліся аб прафесіях выратавальніка, пажарнага, вадзіцеля, афіцэра МНС. У даступнай форме навучэнцам паведамілі аб буднях прафесіі, пазнаёмілі з навучальнымі ўстановамі МНС. Акрамя гэтага былі адпрацаваны практычныя заняткі паводзін пры пажары.

10 ноября 2022 в 17:51 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

З 8 .11.2022 па 30.11.2022 ва ўстанове адукацыі праходзіць месячнік прававога выхавання, у рамках якога запланавана правядзенне гутарак, класных гадзін накіраваных на прафілактыку крадзяжоў, злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, а таксама алкагольных напояў. Правядзенне бацькоўскіх сходаў па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў непаўналетніх, злачынстваў супраць уласнасці, незаконнага абароту наркатычных сродкаў, а таксама папярэджання супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку сэксуальнага характару, у адносінах да непаўналетніх.

9 ноября 2022 в 13:04 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі адбылася ганаровая лінейка, прысвечаная пачатку 2-й навучальнай чвэці. Традыцыйна мерапрыемства пачалося з вынасу Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь і спяваннем Гімна нашай краіны. Навучэнцы пазнаёміліся з асноўнымі накірункамі дзейнасці адукацыйнага працэсу другой чвэрці.

8 ноября 2022 в 16:28 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

7 лістапада, навучэнцы і педагогі ўстановы адукацыі сумесна з работнікамі сельвыканкама і дома народнай творчасці здзейснілі велапрабег па аграгарадку Пціч у гонар знамянальнай даты 105 - годдзя Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Рабяты і дарослыя ўсклалі кветкі каля помніка загінуўшых воінаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

8 ноября 2022 в 07:16 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Са Святам Акцябра! З нагоды 105 гадавіны Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ўдзельнікі валанцёрскага атрада павіншавалі жыхароў аграгарадка са святам, якое з далёкага 1917 году застаецца сімвалам справядлівасці і мужнасці! Рабяты наведалі і павіншавалі самую старэйшую жыхарку аграгарадка Герасіменка Феню Нікіцічну са святам, за плячамі якой прайшла цэлая эпоха свяршэнняў Кастрычніцкай рэвалюцыі.

5 ноября 2022 в 17:11 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Напярэдадні свята Кастрычніка навучэнцы ўстановы адукацыі пасадзілі рабінавую алею. Пад кіраўніцтвам дарослых, дзеці пачалі працу: капалі ямкі, размяшчалі ў іх дрэвы, палівалі, раўнялі зямлю. Работа кіпела зладжаная. Няхай дрэўцы, пасаджаныя перад вялікім святам, упрыгожваюць школьны двор і напамінаюць аб гэтай даце ў гісторыі нашай краіны

5 ноября 2022 в 13:47 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Завяршальным днём работы аздараўленчага лагера стаў дзень Культуры.Выхаванцы лагера наведалі сельскі дом народнай творчасці, дзе даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Таксама з дзецьмі было праведзена забаўляльнае мерапрыемства "Танцавальны карагод".
У канцы дня былі падведзяны вынікі работы лагера, рабяты выразілі падзяку выхавальнікам за цікава праведзены час у лагеры.