Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

З 7 па 12 лютага ва ўстанове адукацыі адбудзецца тыдзень прысвечаны памяці юнага героя антыфашыста

4 февраля 2022 в 23:19 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках прафілактычнай акцыі " Крок насустрач" педагогі ўстановы адукацыі наведалі працоўны калектыў магазіна Еўраопт", дзе працуюць бацькі вучняў. У рамках сустрэчы праведзена гутарка "Прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх"

4 февраля 2022 в 14:06 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках экалагічнага выхавання ўдзельнікі групы падоўжанага дня "забяспечылі" сваіх пярнатых сяброў новымі кармушкамі, якія вырабілі на ўроках працы старэйшыя вучні. Зімуючыя птушкі змогуць частавацца гасцінцамі ў новых утульных хатках. Малайцы рабяты!

1 февраля 2022 в 20:59 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Акадэмія міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, запрашае на вучобу па спецыяльнасцях:
Правазнаўства;
Эканамічнае права;
Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі;
Прававое забеспячэнне аператыўна-вышукальнай дзейнасці.

Умовы паступлення: вынікі ЦТ па рускай або беларускай мове, замежнай мове, грамадазнаўству

Навучэнцы 5-6 класаў здзейснілі экскурсію ў Пціцкі сельскі дом народнай творчасці. Рабяты пазнаёміліся з прафесіямі бібліятэкара, мастацкага кіраўніка, наведалі куток народных промыслаў. Пазнаёміліся з навінкамі дзіцячай літаратуры, творамі беларускіх аўтараў.

Суботні дзень прайшоў у нашай установе адукацыі пад дэвізам" Сям'я і сямейныя каштоўнасці". Вучні 5 - 7 класаў разам са сваімі бацькамі сталі ўдзельнікамі пасяджэння сямейнага клуба" Сем Я".У цёплай сяброўскай атмасферы абмяркоўваліся праблемы сямейных каштоўнасцей, развіцця творчых здольнасцей дзіцяці, узаемаадносін бацькоў і дзяцей, пачуцця любові і гонару за сваю сям'ю. Бацькі разам са сваімі дзецьмі змаглі стаць удзельнікамі захапляльнага падарожжа з незвычайнымі станцыямі :" Мой дом", "Мы мастакі", "Вуснамі дзіцяці","Музычны перапынак". Мерапрыемства завяршылася рэфлексійным момантам "Пабудуй дом сваёй мары". Напрыканцы ўсе удзельнікі прыйшлі да высновы, што кожная сям'я непаўторная, а ўсе мы разам- адна вялікая сям'я.

29 января 2022 в 19:32 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

28 студзеня ва ўстанове адукацыі адбыўся бацькоўскі сход на тэму "Бяспека дзяцей клопат бацькоў і школы", на якім былі разгледжаны пытанні вакцыніравання дарослых і дзяцей у час складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, адказнасць за распаўсюджванне і ўжыванне наркатычных сродкаў непаўналетнімі(Ст.328 ), бяспечныя паводзіны навучэнцаў у школе і соцыуме. На сходзе прысутнічалі медыцынскія работнікі Пціцкай АУАП

28 января 2022 в 21:48 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках тыдня "Гісторыі роднага краю" навучэнцы 6-8 класаў прагледзелі і абмеркавалі відэафільм "Рэспубліка Беларусь-ХХІ стагоддзе". Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй краіны, дасягненнямі сучаснасці, планамі на будучае.

В детском хореографическом ансамбле "Задоринки" участвуют 18 учащихся нашей школы. Все они занимаются в классе хореографии Мышанского филиала Петриковской ДШИ педагога Супруненко Ирины Анатольевны. Основу репертуара ансамбля составляют танцы народов мира, детские и эстрадные танцы, сюжетные композиции , антуражная хореография.
Участники ансамбля живут большой дружной семьей, учась у учителя не только хореографии, но и культуре, поведению, формируют позитивный взгляд на жизнь, навыки творческого подхода и креативности.
Детский хореографический ансамбль"Задоринки" - участник различных онлайн -конкурсов. Не раз становился лауреатом и дипломантом Межународных конкурсов. В копилке ансамбля много различных наград.
Сейчас ансамбль принимает участие в Международном Многожанровом Конкурсе Искусств "Зимняя волна" г. Минск. Готовятсч к участию в празднике детского творчества " Табе наш край...", который пройдет на базе Мозырского музыкального колледжа.
Пожелаем им успеха.!

27.01.2022 навучэнцы 8-10 класаў прынялі ўдзел у інфармацыйна – адукацыйным праекце «Школа актыўнага грамадзяніна» на тэму: «Гонар за Беларусь. Свет міжканфесійны, міжнацыянальны свет» (аб прыярытэтах канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь).

У рамках проекта правовой асветы ў 9 класе прайшоў трэнінг на тэму "Канфлікты ў маладзёжным асяроддзі". Мэта трэнінгу: стварэнне ўмоў для асэнсавання сутнасці канфлікту, спосабаў яго вырашэння. У ходзе занятку былі прапанаваны розныя практыкаванні: " Памяняйцеся месцамі тыя, хто...", "Асацыяцыі", "Дыван ідэй", "Паштоўка". У якасці рэфлексіі было прапанавана практыкаванне " Тэлеграма"- падвядзенне вынікаў па прапанаванай інструкцыі. На трэнінгу панаваў добры настрой, узаемадапамога, спрыяльная атмасфера.

Ва ўстанове адукацыі з 24 па 29 студзеня праходзіць тэматычны тыдзень гістоыі роднага краю, у рамках якога запланаваны сустрэчы з удзельнікамі баявых дзеянняў у Афганістане, сустрэчы са сведкамі Вялікай Айчыннай вайны аднавяскоўцамі, арганізаваны экскурсіі ў музей, знаёмства з гістарычнымі помнікамі Беларусі, прагляд відэафільма "Рэспубліка Беларусь- ХХІ стагоддзе"

25 января 2022 в 11:23 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Навучэнцы 8-9 класаў пад кіраўніцтвам педагогаў Бандарэнка Н.Д. і Сілівонец Л.А. падрыхтавалі экспазіцыю, прысвечаную ўдзельнікам баявых дзеянняў у Афганістане, нашым землякам. У экспазіцыю ўвайшлі салдацкія пісьмы родным, фотаздымкі, ваенная форма тых часоў. Рабяты сустрэліся за круглым сталом з воінам афганцам, аднасяльчанінам Герасіменкам Сяргеем Іванавічам, які паведаміў аб сваёй службе на далёкай Афганскай зямлі. У памяць аб сустрэчы рабяты знялі відэаролік

25 января 2022 в 10:34 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Наведаўшы секцыю "Спартыўныя гульні" навучэнцы малодшых класаў мелі магчымасць цікава і з пользай для здароўя правесці вольны час. Разам з кіраўніком секцыі Бандарэнка М.М. рабяты ўдзельнічалі ў вясёлых спартыўных эстафетах і гульнях на свежым паветры.

25 января 2022 в 10:24 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

УА "Палескі дзяржаўны аграрны каледж імя У.Ф.Міцкевіча" (г.Калінкавічы) запрашае выпускнікоў 9-11 класаў прыняць удзел у правядзенні прафесійных субот на базе каледжа.
Пачатак мерапрыемстваў у 1000 год.
Тэлефон для даведак +375291090512 - Дубаграй Сяргей Аляксандравіч, загадчык аддзялення «Заатэхнія».

24 января 2022 в 13:22 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Суботнім днём 22 студзеня адбылося мерапрыемства для навучэнцаў 1-4класаў пад назвай "Увага ратавальнікі спяшаюцца на дапамогу". Класны кіраўнік 1 класа Кандраценка А.П. пазнаёміла вучняў з відэаматэрыялам аб прафесіі выратавалька, звязанай з рызыкай і подзвігам у імя выратавання жыццяў людзей.
Навучэнцы прынялі ўдзел у конкурсах і віктарынах, накіраваных на вывучэнне правілаў бяспечных паводзін.
Настаўнік пазнаёміла дзяцей з мабільным дадаткам МНС "Дапамога побач", аўтаномным пажарным апавяшчальнікам і першаснымі сродкамі пажаратушэння.

23 января 2022 в 13:27 | Саковец Л. И. | нет комментариев

Былыя выпускнікі школы - нярэдкія госці ва ўстанове адукацыі. Так у рамках тыдня прафарыентацыі навучэнцы 10 класу сустрэліся з курсантам ваеннага факультэту Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту Лабанавым Дзянісам, які падзяліўся ўражаннямі аб навучальнай установе, умовамі паступлення, далейшымі перспектывамі і магчымасцямі працаўладкавання

22 января 2022 в 23:05 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва члены калектыву ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у абмеркаванні важных пытанняў для дзяржавы і грамадства "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як аснова адзінства нацыі і захавання гістарычнай памяці народа". Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі абмеркавалі пытанні праекту "Аб змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь"

22 января 2022 в 22:41 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У Міністэрстве абароны праводзіцца работа па прафесійнай арыентацыі грамадзян Рэспублікі Беларусь да паступлення ў ваенныя вучэбныя ўстановы

20 января 2022 в 13:21 | Зубарь Е. В. | нет комментариев