Навіны
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны на 26 студзеня 2025 года.Такое рашэнне прынята 23 кастрычніка на паседжанні Палаты Прадстаўнікоў. У працоўным калектыве ДУА "Пціцкая СШ " абмеркавалі пытанне ўдзелу у выбарах кожнага грамадзяніна, якому не абыякавы лёс краіны і шляхі яе далейшага развіцця. Акрамя гэтага было разгледжана пытанне кіберзлачыннасці і шляхі барацьбы з яе праявамі, звязанымі
з карыстаннем банкаўскімі карткамі
У рамках акцыі "Крок насустрач" педагагічнымі работнікамі Пціцкай СШ праведзена сустрэча з бацькамі ў Пціцкім лясніцтве, дзе была разгледжана тэма крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці непаўналетніх за незаконнае распаўсюджванне і ўжыванне наркатычных рэчываў.
Распаўсюджванне наркатычных сродкаў-адна з самых сур'ёзных праблем сучаснага грамадства, якая закранае мноства аспектаў жыцця. З гэтай мэтай, у рамках тыдня прафілактыкі наркаманіі "Разам супраць наркотыкаў", навучэнцы Пціцкай СШ распаўсюдзілі сярод жыхароў населенага пункта інфармацыйныя буклеты "Скажам наркотыкам -НЕ!", нагадалі пра важнасць барацьбы з гэтай небяспечнай залежнасцю і пазнаёмілі з артыкуламі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія тычацца злачынстваў, звязаных з наркаманіяй.
З 18 па 23 лістапада ва ўстанове адукацыі пройдуць мерапрыемствы накіраваныя на прадухіленне ўжывання і распаўсюджванне наркатычных сродкаў, а таксама ўжыванне алкаголю і табакакурэння ў маладзёжным асяроддзі. У рамках тыдня запланаваны сустрэчы з медыцынскімі работнікамі Пціцкай АУАП, супрацоўнікамі ІСН Петрыкаўскага райвыканкама, прафілактычныя акцыі, спартыўныя спаборніцтвы "Моладзь супраць наркотыкаў"
Курэнне-гэта шкодная звычка, якая захоплівае дзяцей, запрашае іх у свет небяспек.
У рамках сусветнага дня некурэння педагог псіхолаг Пціцкай СШ запрасіла навучэнцаў 8-9 класаў прыняць удзел у гульні - трэнінгу "Курэнне-падступная пастка". Падчас гульні абмяркоўваліся шкодныя наступствы курэння для здароўя і яго ўплыў на арганізм чалавека. Акрамя таго, акцэнтавалася ўвага на залежнасці, якую фарміруе курэнне, і на цяжкасцях, з якімі сутыкаюцца людзі пры спробах кінуць гэтую звычку.
Правы і абавязкі вучня - гэта галоўныя аспекты, якія фарміруюць адукацыйны працэс і забяспечваюць гарманічнае развіццё асобы. З гэтай мэтай Пціцкай сярэдняй школай былі запрошаны бацькі навучэнцаў 1-га і 4-га на дзелавую гульню "Ці ведаем мы правы і абавязкі навучэнца?"
Бацькі 4-га класа падзяліліся сваімі поглядамі на праблемы, з якімі сутыкаюцца іх дзеці, і абмеркавалі асноўныя шляхі вырашэння. Але галоўны акцэнт зрабілі на абавязках вучняў, такіх як выкананне правілаў распарадку, павага да настаўнікаў і аднакласнікаў.
Гэтая сустрэча стала платформай для сумеснай працы над тым, каб кожнае дзіця адчувала сябе абароненым і значным у адукацыйным працэсе.
У рамках месячніка прававых ведаў і тыдня прафілактыкі ўжывання алкаголю і курэння ў маладзёжным асяроддзі навучэнцы 1-11 класаў Пціцкай СШ прынялі ўдзел у конкурсе агітбрыгад " Выбіраем здароўе!". Раскрываючы тэму навучэнцы праявілі талент і крэатыўнасць пры падачы інфармацыі са сцэны. Самыя яскравыя нумары былі адзначаны дыпломамі журы, акрамя гэтага напрыканцы месячніка пераможцы атрымаюць салодкія прызы!
З мэтай прафілактыкі шкодных звычак навучэнцы 8-11 класаў наведалі Пціцкую амбулаторыю ўрача агульнай практыкі. Навучэнцам была даведзена інфармацыя аб наступствах ўжывання курыльных, алкагольных і наркатычных рэчываў. Медык патлумачыла, як курэнне адмоўна ўплывае на паспяховасць школьніка, запавольвае іх фізічнае і псіхічнае развіццё, прывяла розныя прыклады здаровага ладу жыцця, накіраваныя на барацьбу супраць гэтага зла. Навучэнцы прыйшлі да высновы, што трэба весці здаровы лад жыцця, і што здароўе - самае каштоўнае ў жыцці, і яго трэба берагчы.
Для педагоў установы адукацыі урач агульнай практыкі Несцярчук Л.А. правяла адукацыйны семінар па выяўленню прыкмет суіцыдальных паводзін у дзяцей.
У рамках тыдня прафілактыкі алкагалізму і курэння навучэнцы 5-7 класаў сталі ўдзельнікамі круглага стала "Горкі плен" салодкага жыцця"". Нажаль, ужыванне алкагалю і вэйпінг ў дзіцячым і падлеткавым асяроддзі застаюцца актуальнай праблемай. У ходзе мерапрыемства навучэнцы даведаліся пра шкоду тытунекурэння і пра тое, што алкаголь асабліва актыўна ўплывае на несфармаваны арганізм, паступова руйнуючы яго. Вучні прыйшлі да высновы, што толькі фізічна здаровыя, інтэлектуальна і маральна-духоўныя людзі могуць быць карысныя сваёй краіне.
Супрацоўнік раённай службы МНС Рабушок А.В. правёў прафарыентацыйныя гутарку з навучэнцамі 9-11 класаў, пад час якой паведаміў навучэнцам аб асаблівасцях прафесіі выратавальніка, умовах паступлення ў вучэбныя установы Беларусі для набыцця прафесіі і службы ў МНС
З 11 па 16 лістапада ва ўстанове адукацыі праходзіць тыдзень па прафілактыцы ўжывання алкогольных и і слабаалкагольных напояў, табакакурэння. У рамках тыдня запланаваны сустрэчы з медработнікамі, супрацоўнікамі праваахоўчых органаў, дыспуты, круглыя сталы. коннкурс агітбрыгад, спартыўныя спаборніцтвы
На всей территории Гомельской области в период с 11 ноября по 16 декабря 2024 года пройдет комплекс дополнительных мер по профилактике безнадзорности и правонарушений несовершеннолетних
✅ Запланировано проведение единых родительских дней по информированию законных представителей обучающихся об ответственности за совершение правонарушений и преступлений, потребления психоактивных веществ.
✅Для педагогов и родителей пройдут обучающие тренинги по тактике выявления подростков, находящихся в состоянии наркотического либо алкогольного опьянения, потребляющих алкогольные напитки, наркотические средства, психотропные вещества и их аналоги.
Свою главную задачу в реализации проводимого комплекса мер субъекты профилактики видят в необходимости очередной раз предостеречь детей от необдуманных и противозаконных поступков!
#профилактика
#нет_безнадзорности
#нет_правонарушениям
З мытай павышэнння асведамлення насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энэргарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці , што з'яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны, 11 лістападада ва ўстанове адукацыі пройдуць мерапрыемствы прысвечааныя энэргазберажэнню
Пад такім дэвізам суботнім вечарам на базе Пціцкай СШ прайшлі спаборніцтвы па валейболу сярод спартыўных каманд Пціцкай і Конкавіцкай сярэдніх школ. Удзельнікамі мерапрыемства сталі не толькі навучэнцы ўстаноў адукацыі, але і працоўная моладзь аграгарадка, студэнты
Правы і абавязкі вучня-гэта важныя аспекты адукацыйнага працэсу, якія вызначаюць не толькі атмасферу ў навучальнай установе, але і фарміруюць асобу кожнага вучня. У шосты школьны дзень педагог псіхолаг Пціцкай СШ Новік Т. В. запрасіла вучняў 6-7 класаў да абмеркавання пытання "Нашы правы і абавязкі". Працуючы ў парах з інтэрактыўнымі карткамі, вучні размежавалі асабістыя правы і абавязкі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь .
У суботні дзень сярод самых актыўных рабят піянерскай дружыны ім. Зоі Касмадзем'янскай прайшоў першы этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні "Вялікая піянерская гульня". 2 каманды змагаліся за званне лепшых эрудытаў. Па выніках спаборніцтваў першае месца заваявала каманда "Вогнік".
Сення ў дзіцячам садку Пціцкай СШ выхаванцы сталі ўдзельнікамі занятка "Вось такі народны побыт". Рабяты пазнаёміліся з посудам, якім карыстаўся раней народ, адгадвалі тэматычныя загадкі, вывучалі прадметы народнага побыту.
У працоўным калектыве Пціцкай СШ прайшла гадзіна інфармавання па тэме "Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі". Гэты дзень стаў сімвалам пераўтварэння жыцця, памяці аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, пакланення перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму, хто верыў у светлую будучыню і ішоў на подзвіг у імя ідэі. Мы, нашчадкі, не павінны забываць тых людзей, якія вяршылі вялікую гісторыю таго сапраўднага, у якім мы жывем
З мэтай азнаямлення з гісторыяй Кастычніцкай рэвалюцыі, яе ідэямі і вынікамі, навучэнцы 5-8 класаў Пціцкай СШ сабраліся на інфармацыйны час "Дзень у гісторыі".У ходзе мерапрыемства навучэнцы даведаліся аб гістарычным значэнні Кастычніцкай рэвалюцыі для народа Беларусі, у выніку якога адбыліся карэнныя змены ў грамадска-палітычным . сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці краіны, атрымалі адказы на хвалюючыя пытанні.