Навіны
У пярыяд летніх канікул дзяцей запрасіла да сябе гульнявая пляцоўка. Рабяты прынялі ўдзел у конкурсах, галаваломках, дваровых гульнях: "Боўлінг", "Пекар", "Рыбак і рыбкі".
У "Пціцкай СШ" прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму Дню абароны дзяцей. Дзеці актыўна прынялі ўдзел у гульнявой забаўляльнай праграме "Адна радасць на ўсіх-дзіцячы смех", пабудаванай на вясёлых конкурсах з выкананнем песень, танцаў, малюнкамі на асфальце.
Дзень абароны дзяцей - гэта не толькі вясёлае свята для саміх дзяцей, гэта і напамін грамадству аб неабходнасці абароны правоў дзіцяці, каб усе дзеці раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любімай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны.
Много праздников на свете, всех не сосчитать!
Любят взрослые и дети вместе их встречать!
Но сегодня День ребёнка празднует весь Мир,
От Парижа до Гонконга весть летит в эфир:
Поздравляем! Любим! Верим! Мир вам сохраним!
Подрастайте! Улыбайтесь! Мы вас защитим!
1 чэрвеня ва ўсіх краінах адзначаецца Міжнародны дзень аховы дзяцей. Гэта не толькі адно з самых радасных свят для рабят, але і напамін дарослым аб тым, што дзецям неабходна пастаянная абарона і клопат, і што дарослыя нясуць адказнасць за іх.
Наш дзіцячы сад таксама адзначыў гэтае светлае, маляўнічае свята. Мерапрыемства прайшло на свежым паветры пад назвай "Павінны ўсміхацца дзеці". Выхавацелі пастараліся, каб гэты дзень быў запоўнены яркімі і рознакаляровымі эмоцыямі. Да выхаванцаў завіталі ў госці казачныя персанажы. Яны гулялі ў рухомыя гульні, адгадвалі загадкі, танчылі, спявалі любімыя песні, расказвалі вершы, а таксама для іх праводзіліся розныя конкурсы. У завяршэнні рабяты атрымалі садодкі сюрпрыз ад усіх герояў. Дзеткам свята вельмі спадабалася, было весяла, маляўніча, дружна.
31 мая ва ўстанове адукацыі "Пціцкая сярэдняя школа" прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года.
Па традыцыі ў гэты дзень сабраліся педагогі ўстановы,навучэнцы і іх бацькі.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Зубар Алена Уладзіміраўна ўручыла дыпломы, граматы, падзячныя пісьмы пераможцам раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, прадметных алімпіяд, а таксама навучэнцам, якія скончылі навучальны год на высокім узроўні.
Дырэктар школы Зізюк Людміла Іосіфаўна павіншавала ўсіх са святам, а таксама напярэдадні надыходзячых летніх канікулаў надала ўвагу пытанням бяспекі і пажадала дзецям здаровага і карыснага адпачынку!
Да сустрэчы ў новым навучальным годзе!
У рамках работы "Бацькоўскага ўніверсітэта" у якім прынялі ўдзел бацькі навучэнцаў пачатковых класаў у тым ліку з нізкай бацькоўскай адказнасцю, адбылася гутарка “Дом без гвалту”. Гвалт у сям'і выклікае і шэраг сацыяльных праблем, такіх як павелічэнне колькасці разводаў і няпоўных сем'яў, безнагляднасць дзяцей і правапарушэнне сярод непаўналетніх.Бацькам былі ўручаны буклеты з нумарамі тэлефонаў гарачай лініі, куды можна звяртацца пры неабходнасці.
У суботу, 27 мая, навучэнцы 5 - 8 класаў сабраліся на школьным стадыёне для правядзення турыстычнага марафону-спаборніцтва. Удзельнікі рыхтаваліся да ўдзелу ў паходах, вандроўках, падарожжах. Яны вучыліся пераадоленню перашкод, пераправе па балоцістых месцах, пераходу па купінах. У выніку ўпартай барацьбы перамогу святкавала каманда 7 класа. Другое і трэцяе месца занялі каманды 6 і 5 класаў. Навучэнцы атрымалі станоўчы эмацыянальны зарад і падрыхтоўку да летніх турыстычных паходаў.
26 мая ў Пціцкай СШ адбыўся бацькоўскі сход, на якім былі разгледжаны пытанні летняй занятасці навучэнцаў, арганізацыі работы летніх лагераў на базе школы, праходжанне навучэнцамі практыкі. Увага бацькоў была засяроджана на папярэджанні дзіцячага траўматызму ў час летніх канікул, гібелі ад знешніх прычын, правілам паводзін на вадаёмах, закрануты пытанні прафілактыкі суіцыдальных паводзін сярод нпаўналетніх. На сходзе прысутнічаў прадстаўнік Петрыкаўскага следчага камітэту Шычынскі Э.З., які пазнаёміў бацькоў з увамі паступлення на юрыдычныя прафесіі і ў акадэмію МУС, а таксама правёў гутарку па прафілактыцы злачынсваў сярод непаўналетніх. На сходзе было разгледжана пытання вырашэння дзіцячых канфліктаў, арганізацыі работы школьнай службы медыяцыі.
25 мая ў Пціцкай СШ прайшла ганаровая лінейка для выпускнікоў 9. 11 класаў, для якіх прагучаў апошні званок. Сказаныя на дарогу прамовы настаўнікаў, хваляванне бацькоў, сумныя і радасныя хвіліны для саміх выпускнікоў, шчырыя словы падзякі настаўнікам і бацькам, развітальны школьны вальс- атмасфера свята і юнацтва, якая панавала ў зале. На святочнай лінейцы прысутнічалі заведуючы раённым вучэбна-метадычным кабінетам аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама Кульба М.Э., першы сакратар РК БРСМ Туравец Д.С., старшыня Пціцкага сельвыканкама Пырко Г.П., галоўны спецыяліст АТН "Пціч-Агра" Бяляцкая І.І.
25 мая у Пціцкай СШ адбыўся інфармацыйны праект "ШАГ"-"Гонар за Беларусь. Вынікі", у якім прынялі удзел навучэнцы 8-11 класаў. На мерапрыемстве былі падведзены вынікі працы праекта за навучальны год. У ходзе інтарактыўнай віктарыны рабяты актыўна абмяркоўвалі пастаўленыя пытанні, выказвалі сваё меркаванне па развіцці краіны ў галіне спорту, адукацыі, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, нацыянальнай бяспекі. На праекце прысутнічала першы сакратар РК БРСМ Туравец Д.С.
У рамках акцыі "Крок насустрач" адбылася сустрэча педагогаў школы з бацькамі навучэнцаў, якія працуюць на чыгуначнай станцыі Пціч. Да ведама бацькоў была прадстаўлена інфармацыя па летняй занятасці вучняў, а таксама праведзена гутарка па папярэджанню дзіцячага траўматызму і правапарушэнняў. Для бацькоў былі падрыхтаваны памяткі аб правілах паводзін дзяцей на чыгунцы, вадаёмах у летні перыяд.
С 25 мая по 5 июня в стране проходит специальное комплексное мероприятие "Внимание-Дети!"
В связи с окончанием учебного года и началом летних каникул, в целях предупреждения дорожных происшествий с участием детей и подростков, в период с 25 мая по 5 июня проводится республиканское профилактическое мероприятие. В период проведения в соответствии с требованиями п.166.9 Правил дорожного движения необходимо в обязательном порядке в светлое время суток включать ближний свет фар или дневные ходовые огни на механических транспортных средствах.
С 23 мая по 1 июня в республике проходит акция «Декада кибербезопасности «КиберДети», организованная Министерством внутренних дел Республики Беларусь. Профилактическая акция «КиберДети» включает в себя комплекс мероприятий, направленных на противодействие киберпреступности и повышение цифровой грамотности, информирование населения о современных методах и способах обмана, используемых кибермошенниками, мерах противодействия и профилактики
Навучэнцы Пціцкай СШ 7-9 класаў ўстановы адукацыі накіраваліся на экскурсію на чыгуначную станцыю "Пціч". Дзеці пазнаёміліся з тым, людзі якіх прафесій працуюць на чыгунцы, дзе можна атрымаць гэтыя прафесіі, як атрымаць прафесію чыгуначніка па мэтавым накіраванні. Экскурсію для рабят правяла дзяжурны па станцыі.
З навучэнцамі 5 класа "Пціцкая СШ" была праведзена інфармацыйная гадзіна "Што такое падаткі".
З мэтай патрыятычнага выхавання моладзі ўдзельнікі валанцёрскага атрада "Факел" Пціцкай СШ навялі парадак на магіле невядомага салдата. Рабяты пасадзілі бярозкі ў памяць аб подзвігу савецкіх салдат.
У рамках адзінага дня інфармавання, прысвечанага тэме "Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны, як фактар фарміравання патрыятызма", адбылася сустрэча раённай інфармацыйна -прапагандысцкай групы , на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Сенька С.У., з калектывам работнікаў Пціцкай СШ. Акрамя асноўнага пытання, у ходзе сустрэчы былі разгледжаны пытанні водаснабжэння аграгарадка, газафікацыі, работы камунальнай службы.
Ва ўстанове адукацыі "Пціцкая СШ" прайшло свята, прысвечанае Дню піянерскага сяброўства. Пачалося яно ўрачыстым зборам, у ходзе якога навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй стварэння арганізацыі, яе сімволікай, законамі, кіраўніцтвам. Наступнай часткай мерапрыемства стала квест-гульня "Дружныя рабяты". Піянерам былі прапанаваны наступныя заданні: інтэлектуальная віктарына, рашэнне рэбусаў, шарад, складанне прыказак, практыкаванне ў правільным завязванні гальштукаў, конкурс на лепшае выкананне песень. У заключэнні ўдзельнікі атрымалі граматы і падарункі.
Ва ўстанове адукацыі Пціцкая СШ з 15-20 мая праходзіць акцыя "Сямейныя чытанні". Мэта акцыі - адрадзіць традыцыю сямейных чытанняў, садзейнічаць фарміраванню ў навучэнцаў цікавасці да кнігі і выкарыстоўваць гэты механізм як адзін са сродкаў выхавання ў сям'і". Слоганам акцыі сталі словы "Чытайце дзецям, чытайце разам з дзецьмі, мацуйце сям'ю і краіну".
Пазнавальны час "Чытаем разам" праведзены ў групе падоўжанага дня 18.05.2023 паказаў бацькам, як можна цікава праводзіць час са сваімі дзецьмі, чытаючы разам кнігі. Далучыліся да акцыі і бацькі выхаванцаў дашкольнай адукацыі - кнігай для сумеснага чытання стаў зборнік беларускіх народных казак “Не сiлай, а розумам”, выдадзены выдавецтвам “Мастацкая літаратура”.
У рамках " Тыдня музеяў устаноў адукацыі", які праходзіць у рэспубліцы з 12 па 18 мая, навучэнцы 8 класа Пціцкай СШ правялі інтарактыўную экскурсію па гісторыі роднай вёскі Пціч, аж у далёкі 1909 год. Рабяты даведаліся, што ў гэтым годзе у простай яўрэйскай сям'і нарадзіўся будучы знакаміты паэт - Мота Дзягцяр. У памяць аб ім на будынку мясцова лясніцтва ўстаноўлена памятная шыльда. Рабяты чыталі вершы Дзегцяра, знаёміліся з біяграфіяй паэта. Памяці паэта , а таксама памяці іншых знакамітых людзей жыхароў вёскі Пціч, прысвечаны старонкі кнігі памяці "Пціч-мой родны кут" , створанай навучэнцамі і педагогамі школы. Рабяты падзяліліся сабранай інфармацыяй з прадстаўнікамі яўрэйскай дзіяспары, якія пражываюць у краіне Ізраіль
Выхаванцы дашкольнай адукацыі Пціцкай СШ прынялі ўдзел у мерапрыествах прысвечаных Дню сям'і: для сваіх родных дзеці падрыхтавалі песні, танцы, пажаданні жыць дружна, у згодзе, зберагаць сямейныя каштоўнасці і традыцыі. Як сімвал сваёй сям'і - хлопчыкі стварылі праекты свайго будучага дома, а дзяўчынкі зрабілі іх прыгожымі і утульнымі! Напрыканцы свята увазе прысутных было прадстаўлена дэфеле з удзелам дзяўчынак "Кветкі жыцця"!