Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

З навучэнцамі 9 класа Пціцкай сярэдняй школы адбылася прафарыентацыйная гутарка з выкладчыкам установы адукацыі "Палескі дзяржаўны аграрны каледж імя У.Ф.Міцкевіча. У ходзе гутаркі навучэнцы даведаліся аб спецыяльнасцях, па якіх вядзецца набор, аб прахадных балах, аб умовах навучання і пражывання.

У рамках прафілактычнай акцыі "Тедзень без тэлефона" у школе прайшлі рухомыя перапынкі. Навучэнцы танцавалі, гулялі у настольныя гульні, вывучалі ПДР, чыталі і удзельнічалі ў спаборніцтвах

В трудовом коллективе ГУО "Птичская средняя школа" прошел Единый день информирования.
В ходе встречи были рассмотрены следующие вопросы:
✔️Здоровая нация как основа развития Беларуси.
✔️ СОП помощь или наказание за неблагополучие.
✔️ Профилактика незаконного оборота наркотиков - меры противодействия и ответственность.
✔️ Профилактика безнадзорности и правонарушений среди несовершеннолетних.

14 мая 2025 года ў г.Гомелі з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, дзяржаўных і іншых арганізацый вобласці , якія з'яўляюцца суб'ектамі прафілактыкі, адбылася дыялогавая пляцоўка на тэму "Счаслівая сям'я - счаслівыя дзеці".

Педагог-псіхолаг Пціцкай сярэдняй школы запрасіла выхаванцаў ГПД на занятак з элементамі трэнінгу "Зносіны ў калектыве". Мэтай гэтага мерапрыемства дапамагчы дзецям лепш разумець адзін аднаго, навучыцца эфектыўна ўзаемадзейнічаць і адчуваць сябе камфортна ў калектыве. У гульнявой форме рабяты вучыліся слухаць і чуць, выказваць свае думкі і пачуцці, а таксама знаходзіць кампрамісы ў розных сітуацыях.

Традыцыйна, напярэдадні летніх канікул, супрацоўнікі РАНС у чарговы раз правялі гутарку па прафілактыцы небяспекі пажараў у летні перыяд, па папярэджанню гібелі людзей на вадзе. Навучэнцы ўзнавілі правілы паводзін пры купанні, аказанне першай дапамогі, а таксама акрэслілі месцы, дазволеныя для купання ў нашым раёне.

У дзень піянерскага сяброўства, піянеры дружыны імя Зоі Касмадзям'янскай прынялі ўдзел у дзелавой гульні "Падарожжа па краіне Піянерыя". Рабяты замацавалі веды аб піянерскіх традыцыях, правілах, законах і сімвалах піянераў. Піянеры на хуткасць завязывалі гальштук, адказвалi на пытаннi віктарыны, выканалі зарадку. Мерапрыемства прайшло цікава і весела!

З 19 па 23 мая ва ўстанове адукацыі праходзіць акцыя "Тыдзень без тэлефона"

У суботні школьны дзень у Пціцкай сярэдняй школе прайшоў бацькоўскі ўніверсітэт на тэму" Бацькоўскі кантроль у сетцы Інтэрнэт", на якім абмяркоўваліся розныя аспекты гэтай праблемы: ад патэнцыяльных пагроз, якія падпільноўваюць дзяцей у Інтэрнэце, да эфектыўных інструментаў і метадаў бацькоўскага кантролю. Педагогі падзяліліся інфармацыяй пра тое, як абараніць дзяцей ад непажаданага кантэнту, кібербулінгу і анлайн-махлярства. Бацькі даведаліся аб існуючых праграмах і дадатках, якія дазваляюць кантраляваць час, праведзены дзяцьмі у сетцы, а таксама падзяліліся вопытам выкарыстання бацькоўскага кантролю.

У суботні дзень, 17 мая, навучэнцы Пціцкай сярэдняй школы сталі ўдзельнікамі прававога дыялогу "Па старонках адміністрацыйнага кодэксу". У ходзе мерапрыемства вучні ўзнавілі веды аб правапарушэннях, іх відах і адказнасці. Асаблівая ўвага была нададзена прафілактыцы ўдзелу ў дыструктыўных фарміраваннях. экстрымісцкіх групоўках . Кожны ўдзельнік усвядоміў, наколькі важна не пераступаць рысу дазволенага

З бацькамі навучэнцаў 9 класа Пціцкай сярэдняй школы быў праведзены бацькоўскі сход па пытаннях арганізацыі і правядзення экзаменаў, па атэстацыі навучэнцаў. Перад прысутнымі выступіла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Зубар Алена Уладзіміраўна. Яна пазнаёміла з графікам экзаменаў і кансультацый, з парадкам правядзення экзаменаў, патрабаваннямі да падрыхтоўкі і да паводзін навучэнцаў. Класны кіраўнік дала парады па арганізацыі працы і адпачынку ў ходзе падрыхтоўкі да экзаменаў, аб захаванні здароўя навучэнцаў.

У рамках прафарыентацыі навучэнцы 5 класа сталі удзельнікамі круглага стала "Мая прафесія - мая будучыня", навучэнцы вызначылі якія бываюць тыпы прафесій, сучасныя прафесіі і выбралі кім стануць у будучыне

У свеце ёсць каштоўнасці, якія будуць вечнымі ва ўсе часы. Гэта любоў, дабрыня, павага. Гэтыя паняцці сталі асноўнымі ў ходзе гадзіны зносін для старшакласнікаў Пціцкай сярэдняй школы "Шчаслівая сям'я - гэта?". Навучэнцы абмеркавалі важнасць сямейных каштоўнасцяў, падзяліліся сваімі думкамі аб тым, што такое шчасце, і як яно дапамагае ў жыцці чалавеку. Абмяркоўваючы сямейныя каштоўнасці, абавязкі, удзельнікі мерапрыемства ўсвядомілі важнасць сям'і ў жыцці кожнага чалавека. Рэцэптам сваёй шчаслівай сям'і падзялілася шматдзетная маці Сігай Марыя Сяргееўна. Яе аповед дапамог зразумець, што цёплыя адносіны паміж блізкімі людзьмі, узаемаразуменне, падтрымка даюць сілы для стварэння шчаслівай сям'і.

У рамках адукацыйнага праекта "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" у 3 класе прайшла класная гадзіна па тэме "Я- сын (дачка). Я - унук. Я - брат (сястра). Я - вучань. Я - акцябронак. Я - беларус."

Віншуем Паграноўскага Мацвея і Сігай Дар'ю, навучэнцаў 4 класа, якiя занялі 3-е месца ў абласным конкурсе даследчых работ і праектаў "Навакольны свет вачыма дзяцей". Словы падзякi iх кiраунiку Кандраценка А.П.!!!

З мэтай азнаямлення з прафесіяй вайскоўца Пціцкую сярэднюю школу наведаў курсант Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту, ваенна-транспартнага факультэта Пупенка Мікіта Віктаравіч, які пазнаёміў навучэнцаў 10-11 класаў з умовамі паступлення ў вышэйшую навучальную установу , праходнымі баламі, спецыялізацыяй навучання

Навучэнцы 5 класа ў рамках адукацыйнай праграмы "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" прынялі ўдзел у вусным часопісе "Нашы землякі - героі Вялікай айчыннай вайны". У школьным музейным кутку навучэнцы паведамілі гісторыі сваіх прадзедаў, пазнаёміліся з і кнігай аб гістрыі сваей малой Радзімы.

Ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя Міжнароднаму Дню сям'і, асноўнай мэтай якіх стала фарміраванне ўяўлення аб сям'і і сямейных каштоўнасцях як аснове грамадства

Дзень інфармавання з удзелам урача агульнай практыкі ўстановы аховы здароўя "Пціцкая АУАП" Несцярчук Л.А. да Сусветнага Дня памяці ахвяр ад СНІДу.

Навучэнцы 10 - 11 класаў Пціцкай СШ у рамках навучальнай праграмы "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" прынялі ўдзел у гістарычным экскурсе, у ходзе якога больш глыбока пазнаёміліся з подзвігам беларускага народа ў барацьбе з нацызмам. Успомнілі значныя гістарычныя даты і падзеі, стварылі плакат прысвечаны гістарычнай памяці Вялікай Айчыннай Вайны.