Навіны
20 сакавіка ў мясцовым СДНТ сумесна з навучэнцамі школы адбудзецца мерапрыемства прысвечанае Дню памяці хатынскай трагедыі,“Хатынь: сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа”
18 сакавіка 2021 года ва ўстанове адукацыі, адбыўся лекторый у працоўным калектыве медыцынскага работніка "Птіцкай АВОП" Герасіменка Л.З. «Наступствы наркотыкаў» у рамках абласной міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Разам супраць наркотыкаў».
Трудавы калектыў, даведаўся пра згубны ўплыў наркатычных сродкаў на арганізм чалавека, пра наступствы наркатычнай залежнасці. Усе разам мы прыйшлі да высновы, што ў чалавека павінна быць мэта, тады яму не будзе абыякава, што з ім адбываецца і што адбываецца вакол яго.
У рамках праекта "Школа прававой асветы" ў 5 класе была праведена пазнавальная гадзіна "Забеспячэнне асабістай небяспекі і захаванне здароўя", на якой разглядаліся пытанні барацьбы супраць наркаманіі і наркабізнесу. На мерапрыемства быў запрашаны медыцынскі работнік Пціцкай АУАП. Навучэнцам былі асвечаны наступныя пытанні: наркотыкі і іх віды, выгляд чалавека, які прымае наркотыкі, наступствы ад ужывання наркотыкаў, адміністрацыйная адказнасць за набыццё і распаўсюджванне наркатычных рэчываў
20 сакавіка 2021 года ў 11.00 адбудзецца дзень адкрытых дзвярэй ваенна-транспартнага факультэта.
Удзельнікі змогуць сустрэцца з камандаваннем факультэта, пазнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай і парадкам паступлення на ваенна-транспартны факультэт.
Адрас: г.Гомель, в.Кірава,34, аудыторыя 170.
Мерапрыемствы прымеркаваныя да Дня канстытуцыі РБ прайшлli ва установке адукацыі.
У класах з мэтай фарміравання ў вучняў разумення сутнасці і значэння Канстытуцыі і дзяржаўных сімвалаў РБ, выхавання пачуцця павагі, гонару, патрыятызму, пашырэння далягляду і павышэння агульнай культуры навучэнцаў, былі праведзены інфармацыйныя і класныя гадзіны: у 1-4 класах «Мая Радзіма-Беларусь»,5-7 класы "Дзяржаўныя сімвалы Беларусі»,8-9 класах- «Канстытуцыя-асноўны закон краіны».
Навучэнцам, якія дасягнулі 14 гадоў, былі ўручаныя кнігі "Я - грамадзянін РБ".
Арганізавана кніжная выстава «Правы і абавязкі падледкаў».
Важным вынікам такіх мерапрыемстваў з'явілася разуменне таго, наколькі значная Канстытуцыя для нашай дзяржавы і як важна не толькі ведаць, але і выконваць законы, што трэба расці годнымі грамадзянамі сваіх продкаў, якія здзейснілі нямала працоўных, ваенных i iншых подзвігаў у славу Айчыны.
Значнасць гэтай падзеі нельга пераацаніць. І маладое пакаленне заўсёды павінна гэта ведаць і разумець.
14 сакавіка работнікі нашай установы прынялі ўдзел у раённым святкаванні Масленіцы.
У суботні дзень адбыліся спартыўныя гульні-спаборніцства пад назвай «Ад гульні да спорту!».
У гульнях прынялі ўдзел рабяты 5-8 класаў.
Праграма спартыўных спаборніцтваў была даволі насычанай. Камандам былі прапанаваны займальныя, часам вельмі няпростыя эстафеты з бегам, з мячамі, з абручамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі.
Усе этапы гэтага займальнага спаборніцтвы праходзілі ў напружанай барацьбе. Спартовы запал і жаданне дамагчыся перамогі для сваёй каманды захоплівалі ўсіх настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца навокал.
Усе стараліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі. Ўдзельнікі атрымалі пазітыўны настрой і выдатны зарад бадзёрасці.
Спартыўныя эстафеты атрымаліся захапляльнымі і пакінулі масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.
20 сакавіка 2021 г ва ўстанове адукацыі Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь адбудзецца Дзень адкрытых дзвярэй
13 марта 2021 года Академия управления при Президенте Республики Беларусь проводит День открытых дверей.
Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна запрашае на вучобу. Падрабязная інфармацыя пра фізіка-інжэнерны факультэт змешчана ў прэзентацыі (гл.ніжэй)
«Вiншавальная паштоўка» - пад такой назвай прайшоў майстар-клас па вырабу паштовак з каляровай паперы, саломкi i nрыроднага матэрыялу, якi арганiзавалi i правялi кipаўнiкi аб'яднанняў па iнтарэсам дэкаратыўна-прыкладной творчасцi. Удзельнікі майстар-класа вырашылі зрабіць паштоўкі сваімі рукамі, уклаўшы ў іх усю сваю любоў і падзяку.
Рабяты самі дэкаравалі свае арыгінальныя «паштоўкі» -віншаванні: напісалі каляровымі фламастарамі прызнанні ў любві сваім мамам і бабулям.
Навучэнцы ўстановы адукацыі павіншавалі педагогаў пенсіянераў, ветэранаў працы з Міжнародным Жаночым Днём, уручыўшы святочныя падарункі.
Ва установе адукацыі у спартыўнай зале адбылося спартыўнае мерапрыемства.
Спартландыя пад назвай «Моцныя, спрытныя, смелыя» , была арганізавана для вучняў і іх бацькоў. Рабяты і іх бацькі з захапленнем гулялі ў розныя эстафеты, бегалі, скакалі.
Усе ўдзельнікі, у тым ліку і гледачы, весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і ўмацавалі здароўе. Спартландыя ўдалася: у спартыўнай зале панаваў спаборніцкі дух, рызыка камандаў быў высокім, падтрымка балельшчыкаў - актыўнай.
Дарагія жанчыны!
Віншуем са святам вясны 8 Сакавіка!
Жадаем шмат усмешак і радасных падзей. Жадаем поспехаў у самых розных справах. Няхай у вас заўсёды будзе шмат сіл і часу, каб паспяхова сумяшчаць у сваім раскладзе працу, побыт, сям'ю, час на адпачынак і забавы!
Са святам!