Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў" Да подзвігу герояў сэрцам дакраніся", прысвечаны 35 годдзю з дня вываду войск з Афганістана.

35 гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана прысвечаны ўрок мужнасці "Наша памяць і боль - Афганістан" у 5 класе. Навучэнцы пазнаёміліся з выпускнікамі ДУА "Пціцкая сярэдняя школа", якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак, былі ўдзельнікамі баявых дзеянняў у ДРА.

15 лютага ў нашай краіне адзначаецца 35-годдзе з дня вываду войскаў з Афганістана.Вучні 6 класа Пціцкай СШ прянялі ўдзел у Інфарм-дайджэсце "Афганістан - жывая памяць". Рабяты даведаліся аб афганскай вайне, як яна пачыналася. Колькі доўжылася, колькі загінула маладых хлопцаў. Завочна пазнаёміліся з землякамі, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак.

На базе ГУО «Средняя школа №1 г.Петрикова» прошел районный  этап областного конкурса «Школа безопасности – 2024».
Поздравляем учащуюся 10 класса нашей школы Кудравец Анастасию, занявшую 2 место !!!

З 11 па 16 лютага ва ўстанове адукацыі пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя
35-годдзю вывада савецкіх войскаў з Афганістана “Афганістан у лёсах нашых землякоў”. У рамках тыдня запланавана сустрэча з воінамі -афганцамі нашымі землякамі, правядзенне ўрокаў мужнасці, конкурсаў сачыненняў, вершаў, малюнкаў, адбудуцца спартыўныя спаборніцтвы

11 февраля 2024 в 15:45 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Катанне на лыжах з'яўляецца адным з любімых відаў спорту сярод дзяцей.
Прагулка на лыжах станоўча ўплывае на настрой, зараджае энергіяй, надае бадзёрасці арганізму чалавека.
У шосты школьны дзень навучэнцы Пціцкай СШ прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце "Па зімовай сцежцы выпрабаванняў", весела і з карысцю для здароўя правялі час на свежым паветры.

Вучні 7 класа Пціцкай сталі ўдзельнікамі гадзіны памяці" Віця Сітніца: яго імя носіць наш піянерскі атрад". Рабяты даведаліся аб подзвігах юнага героя, мужнасці і адвазе юнака. Віця Сітніца зрабіў бясстрашны крок у зарыва вайны, які стаў для яго апошнім. Подзвігі піянераў - герояў мы будзем помніць вечна!

Піянеры дружыны ім. Зоі Касмадзем'янскай Пціцкай СШ прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных памяці подзвігу герояў антыфашыстаў "Маленькія героі Вялікай Айчыннай вайны".
Рабяты даведаліся пра подзвігі юных піянераў герояў: Віці Сітніцы, Валодзі Дубініну, Лені Голікава, Зіны Патрновай, у барацьбе супраць фашызму на раўней з дарослымі. Сярод юных герояў ёсць ураджэнецы Петрыкаўскага раёна - Віця Сітніца. Дзеці даведаліся якім велізарным можа стаць маленькае дзіцячае сэрца, калі разгараецца ў ім святая любоў да Радзімы і нянавісць да яе ворагаў.

8 лютага ў піянерскай дружыне ім. Зоі Касмадзям'янскай Пціцкай СШ прайшоў піянерскі збор, прысвечаны Дню юнага героя антыфашыста, на якім піянеры 5-7 класаў у форме агітбрыгады расказалі прысутным аб гераічнай барацьбе аднагодкаў у перыяд Вялікай Айчыннай Вайны.

Члены калектыву Пціцкай СШ прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы, дзе былі разгледжаны пытанні супрацьдзеяння злачынствам у сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў, праблемы інтэрнэтзалежнасці "Палезны і бяспечны інтэрнэт", прафілактыкі палавой недатыкальнасці непаўналетніх.

8 февраля 2024 в 14:29 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Піянеры дружыны ім. Зоі Касмадзям'янскай Пціцкай СШ прынялі ўдзел у гадзіне патрыятызму "Піянеры героі Вялікай Айчыннай вайны".
Рабяты даведаліся пра подзвігі юных піянераў – герояў: Віці Сітніцы, Валодзі Дубініна, Лені Голікава, Зіны Партновай, у барацьбе супраць фашызму на раўне з дарослымі. Сярод юных герояў ёсць ураджэнцы Петрыкаўскага раёна - Віця Сітніца.

У рамках тыдня юнага героя - антыфашыста "Маленькія героі Вялікай Айчыннай вайны" з навучэнцамі пачатковых класаў быў праведзены вусны часопіс "Юныя героі - антыфашысты".
У час правядзення вуснага часопіса дзецям быў прапанаваны прагляд відэапрэзентацыі, рабяты пазнаёміліся з юнымі героямі, іх жыццём і подзвігам, які яны здзейснілі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У рамках работы метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў прайшло адкрытае мерапрыемства ў 9 класе "Героі Беларусі мінулага і сучаснасці". Навучэнцы прасачылі складаны час перыяду Вялікай Айчыннай вайны на беларускай зямлі, пазнаёміліся з жыхарамі Петрыкаўшчыны, якія ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. рабяты правяліі паралель паміж мінулым і сучаснасцю, даведаўшыся пра тых, хто ўдастоены ганаровага звання "Герой Беларусі" ў мірны час. Старшакласнікі выказалі свае меркаванні аб тым, што яны могуць зрабіць для роднай Беларусі зараз і ў будучым!

Піянеры Пцікай СШ прынялі ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе малюнка "Выбары вачыма дзяцей".

У рамках тыдня юнага героя - антыфашыста "Маленькія героі Вялікай Айчыннай вайны" з навучэнцамі 5 класа Пціцкай СШ прайшоў урок Мужнасці "Піянер-герой, чыім імем названы наш атрад".
Дзеці даведаліся якім велізарным можа стаць маленькае дзіцячае сэрца, калі разгараецца ў ім святая любоў да Радзімы і нянавісць да яе ворагаў.

День юного героя-антифашиста был утвержден очередной Ассамблеей ООН. Этот памятный день отмечается в честь погибших участников антифашистских демонстраций – французского школьника Даниэля Фери (1962) и иракского мальчика Фадыла Джамаля (1963), советских молодогвардейцев(1943) Олега Кошевого, Любови Шевцовой, Дмитрия Огурцова, Виктора Субботина, Семена Остапенко, расстрелянных в этот день нацистам. В 1964 году юные интернационалисты Москвы написали обращение к детям всех стран считать 8 февраля традиционным днем памяти юных героев.

В рамках месячника патриотического воспитания с 05 по 10 февраля в учреждении образования пройдут мероприятия, посвященные юным героям антифашистам, погибшим во время Великой Отечественной войны

Первая суббота февраля - время проведения встреч выпускников. Школы посещают ученики, окунаются в воспоминания, встречаются с любимыми учителями и общаются со школьными друзьями.

3 февраля 2024 в 23:05 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У суботу, 3 лютага, навучэнцы ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у акцыі "У памяці навечна". Валанцёры наведалі брацкую магілу ў аграгарадку Пціч, навялі парадак на тэрыторыі захаранення.

У рамках месячніка патрыятычнага выхавання з навучэнцамі пачатковых класаў былі праведзены спаборніцтвы "Моцныя духам". Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячамі, кеглямі, абручамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя здольнасці і навыкі. Юныя спартсмены спаборнічалі ў хуткасці, спрытнасці, уменні працаваць у камандзе. Спартыўны запал і жаданне дабіцца перамогі захоплівалі настолькі, што дзеці стараліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі. Удзельнічаючы ў спаборніцтвах, рабяты атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою і сапраўды адчулі, што яны моцныя духам.

Прафарыентацыйная работа з'яўляецца неад'емнай часткай выхаваўчага працэсу. І арыентаваць дзяцей на выбар прафесіі патрэбна на працягу часу навучання. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні ўстановы адукацыі пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з тым, дзе можна вучыцца, каб стаць ваенным.