Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

2 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы,прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. За круглым сталом у школьнай бібліятэцы рабяты даведаліся аб гістарычных падзеях, якія адбыліся ў гэты дзень 30 год назад. Разам з настаўнікамі рабяты намалявалі сцягі абедзвюх дзяржаў, гулялі ў гульні, спявалі песні беларускага і рускага народаў.

2 апреля 2022 в 14:31 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У перыяд вясенніх канікул навучэнцы 10 класа наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны ў г.Мінску. Рабяты дакрануліся да гісторыі роднага краю, бессмяротнага подзвігу беларускага народу ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 года.

31 марта 2022 в 16:09 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У свет беларускай гульні трапілі навучэнцы пачатковых класаў, у час наведвання Пціцкага сельскага дома народнай творчасці. Рабяты пазнаёміліся з беларускімі гульнямі "Лён-лянок" "Рыбачок", "Агароднікі", "Цесляры", "Снапы-снапочкі", "Міхасік", "Гарачае месца". Дзяўчынкі апраналіся ў народнае адзенне, вучыліся прасці кудзелю. У заканчэнні рабяты развесілі шпакоўні каля Дома народнай творчасці.

31 марта 2022 в 15:42 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках году гістарычнай памяці навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі мемарыяльны комплекс былога фашысцкага канцлагера ў Азарычах.

31 марта 2022 в 14:39 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках Дня бяспекі, які праходзіў ва ўстанове адуацыі ў час вясенніх канікул навучэнцы 4-6 класаў прынялі ўдзел мерапрыемстве накіраваным на папярэджанне дрожна-транспартных здарэнняў. Рабяты ў чарговы раз паўтарылі правілы ПДД, адпрацавалі маршрут ад школы да дому, адказалі на пытанні віктарыны юных інспектараў дарожнага руху. Шмат увагі было нададзена правілам пераходу чыгункі, якая праходзіць па тэрыторыі аграгарадка!

30 марта 2022 в 15:59 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Пад такім дэвізам прайшоў 3-ці дзень работы аздраўленчага лагера "Сонейка". Выхаванцы наведалі школьны музейны пакой, дзе пазнаёміліся з імёнамі землякоў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, сярод якіх і Героі Савецкага саюза Самбук Іван Елісеевіч і Сцяпук Сямён Яфімавіч. Далей рабяты здзейснілі віртуальнае падарожжа ў музей Вялікай айчыннай вайны ў сталіцы нашай радзімы-горадзе Мінску.
У другой палов дня адбыліся спартыўная гадзіна, хвілінка бяспекі і здароўя!

30 марта 2022 в 15:36 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Пад такім дэвізам прайшоў другі дзень у аздараўленчым лагеры "Сонейка". Рабяты пазнаёміліся з відамі алімпій скіх гульняў, іх сімволікай, праглядзелі відэафільм "Алімпійскія гульні у Пекіне, пазнаёміліся з беларускімі спартсменамі-удзельнікамі алімпіяды.
У рамках хвілкі здароўя выхаванцы лагера сустрэліся з медыцынскай сясторой абулаторыі Пціч, якая дала рэкамендацыі дзецям і педагогам па захаванні здароўя у час пандэміі і вясенні перыяд.

29 марта 2022 в 15:28 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

29 сакавіка ўдзельнікі валанцёрскага атрада "Факел" працавалі на добраўпарадканні помніка воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў аграгарадку Пціч. Рабяты згрэблі лісце, прыбралі галінкі і прапалолі пустазелле. Дзеці ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

29 марта 2022 в 14:07 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

"Бяспечнае дзяцінства" – гэта фестываль, які праходзіць ва ўсіх кутках краіны. Яго асноўная мэта - навучыць правільным дзеянням у выпадку надзвычайнай сітуацыі самых маленькіх жыхароў - выхаванцаў дзіцячых садоў. А таксама - стварыць дадатковыя ўмовы для фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту. Наша ўстанова адукацыі таксама прыняла ўдзел у фестывалі. На конкурс былі прадстаўлены работы ў чатырох намінацыях: "Куток бяспекі", "Ганарымся, што навучылі", "Дыдактычная гульня" і "Азбука бяспекі". Выхавальнікі разам з бацькамі працавалі над стварэннем міні-цэнтра "Планета бяспекі", рыхтавалі касцюмы і дэкарацыі да казкі "Прыгоды пеўніка", падбіралі матэрыял для дыдактычнай гульні, прадумвалі сцэнарый для відэароліка. Калектыў дзіцячага сада выказвае падзяку за найбольшы ўклад у падрыхтоўцы да фестываля Сігай Марыі Сяргееўне.

29 марта 2022 в 11:23 | Сигай М. С. | нет комментариев

У перыяд вясенніх канікул навучэнцы 8-9 класаў наведалі чыгуначную стацыю Пціч, дзе працуюць іх бацькі. Рабяты больш падрабязна даведаліся аб прафесіях білетнага касіра, дзяжурнага па станцыі, станцыйнага рабочага, майстра.

28 марта 2022 в 14:44 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

З 28 сакавіка па 2 красавіка на базе ўстановы адукацыі працуе аздараўленчы лагер з дзнным прыбываннем дзяцей "Сонеййка", які наведваюць 16 навучэнцаў 1-4 класаў. У праграме лагера запланаваны сустрэчы з супрацоўнікамі ДАІ, РАНС, медыцынскімі работнікамі, наведванне мясцовых арганізацый, экскурсіі. А таксама забаўляльныя, навучальныя і спартыўныя мерапрыемствы на свежым паветры, гульні ў камп'ютарным класе, работа бібліятэкі.

28 марта 2022 в 11:59 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

26 сакавіка вучні і работнікі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел ў абласным суботніку па добраўпарадкаванню тэрыторыі школьнага двара

26 марта 2022 в 17:31 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках РМА настаўнікаў пачатковых класаў на тэму «Візуалізацыя навучальнага матэрыялу як адзін са сродкаў фармавання чытацкай граматнасці навучэнцаў пачатковых класаў». ва ўстанове адукацыі былі праведзены адкрытыя ўрокі па вучэбным прадмеце "Беларуская літаратура" ў 3 і 4 класе.
Настаўнікі паказалі эфектыўныя прыёмы работы на фарміраванні чытацкіх уменняў і навыкаў навучэнцаў.

24 марта 2022 в 17:28 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

24 сакавіка ва ўстанове адукацыі прайшлі адзіныя інфармацыйная гадзіны "Кожны з нас у адказе за мір на вялікай планеце" для 1-7 класаў, "Беларусь - краіна міра, сяброўства і добрасуседства" 5-10класаў.

24 марта 2022 в 17:04 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

З 21 па 27 сакавіка ва ўстанове адукацыі праходзіць тыдзень фінансавай граматнасці
У рамках Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі ОАО "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" прапануе серыю анімацыйных відэаролікаў на тэму "Махлярства з аплатнымі карткамі".
Навучальныя відэаролікі можна паглядзець па наступных спасылках:
https://www.youtube.com/watch?v=mnwZcDeCh_E
https://www.youtube.com/watch?v=BN_GCRNCvf8

23 марта 2022 в 09:21 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Ва ўстанове адукацыі адбыўся адзіны ўрок, прысвечаны Дню памяці трагедыі Хатыні "Аб чым звоняць званы Хатыні", у якім прынялі ўдзел навучэнцы 1-6 класаў, 7-10 класаў.
Кожны год 22 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь атдаюць дань памяці загінуўшым жыхарам вёскі Хатынь і іншым населеным пунктам на тэрыторыі нашай краіны, знішчаных фашыстскімі карацелямі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце не знойдзеш сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі вясной 1943 года.
Хатынь - былая вёска Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі - стала сімвалам трагедыі беларускага народа, журботнай старонкай гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

22 марта 2022 в 17:16 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

На інфармацыйнай гадзіне, у рамках Года гістарычнай памяці, наыучэнцы пачатковых класаў ўстановы аукацыі адправіліся ў віртуальнае падарожжа па музею Вялікай Айчыннай вайны г.Мінска. Рабяты даведаліся аб гісторыі стварэння музея, гісторыі прадстаўленых , адшукалі экспанаты,якія сведчаць аб гераічным подзвігу нашых землякоў!

21 марта 2022 в 18:50 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Суботнім днём у рамках Дня здароўя было праведзена спаборніцтва па піянерболе "Быць здаровым - гэта класна!" У гульні прымалі ўдзел авучэнцы пачатковага і сярэдняга вяна. Спаборніцтва прайшло весела. Усе ўдзельнікі атрымалі добры зарад энергіі і станоўчыя эмоцыі.

У рамках акцыі "Разам за здаровую будучыню" ва ўстанове адукацыі прайшло спаборніцтва па футболе "Моладзь выбірае здаровы лад жыцця" сярод юнакоў-старшакласнікаў. Навучэнцы вялі настойлівую барацьбу і ўвесь час імкнуліся павесці ў ліку. Усе атрымалі задавальненне ад гульні і станоўчыя эмоцыі !

Што падштурхоўвае моладзь да ўжывання наркотыкаў, да ўдзелу ў злачыннай дзейнасці па іх распасюджванні? Што можна прапанаваць у якасці альтэрнатывы? На гэта пытанне навучэнцы ўстановы адукацыі спрабавалі знайсці адказы ў ходзе фестываля "Моладзь Беларусі гаворыць наркотыкам -"НЕ"!. У час праведзення спартыўных, навучальных, забаўляльныых мерапрыемстваў рабяты прызывалі сваіх аднагодкаў жыць інтарэсна, знаходзіць задавальненне ў зносінах з сябрамі , занятках спортам, грамадскай і працоўнай дззейнасці. У рамкх фестываля прайлі спартыўныя спаборніцтвы "Быць здаровым-гэта проста! Быць здаровым-гэта класна!", "Моладзь выбірае здаровы лад жыцця",круглы стол "Наркотыкі і іх ахвяры, што трэба ведаць аб наркотыках", дыспут "Праўда аб наркотыках", класныя гадзіны "Дзеянне ПАР на арганізм дзяцей і падлеткаў", "Беражы здароўе з моладу"

18 марта 2022 в 13:24 | Зизюк Л. И. | нет комментариев