Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

У рамках медыцынскай падрыхтоўкі дзяўчаты 10 класса класа больш падрабязна знаёміліся з прафесіяй медыцынскай сястры, вучыліся рабіць перавязкі, накладваць шыну, аказваць першую дапамогу пацярпеўшаму

Сёння пад час праходжання працоўнай практыкі навучэнцы 6-7 класаў працавалі на школьным агародзе, дзе высаджана гародніна для школьнай сталовай

Другі дзень гульнявой пляцоўкі "Дзень юнага пажарніка" пачаўся з конкурса малюнкаў на асфальце " Асцярожна агонь".
Пасля гэтага рабяты яшчэ раз паўтарылі правілы бяспечных паводзін у час пажару, гуляючы ў гульню "Дапамажы пажарнай машыне дабрацца да месца пажару".
На свежым паветры цікава і займальна прайшоў час на гульнявой пляцоўцы.

Заняткі па вучэбна-палявым зборам і медыцынскай падрыхтоўцы пачаліся з навучэнцамі 10-га класа. Юнакі і дзяўчаты набываюць навыкі па аказанні медыцынскай дапамогі і ваеннай падрыхтоўцы

З мэтай карыснай занятасці і прафілактыкі правапарушэнняў ў летні перыяд навучэнцы 6-7 класаў Пціцкай СШ ўключыліся ў работу па добраўпарадкаванню школьнага двара. Сёння рабяты працавалі на праполцы гародніны на прышкольным участку

Канікулы-гэта не толькі адпачынак, але і час весялосці і новых уражанняў! У Пціцкай СШ дзейнічае гульнявая пляцоўка, дзе кожны дзень напоўнены цікавымі забавамі.
Першы дзень гульнявой пляцоўкі прайшоў пад назвай "Дзень сустрэч "Там цуды...", якую наведалі рабяты малодшых класаў.
Рабяты гулялі ў рухомыя гульні, шашкі, разгадвалі загадкі і малявалі на асфальце

Напярэдадні Дня абароны дзяцей у Пціцкай СШ панавала атмасфера радасці і весялосці! Рабяты з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнявой праграме "Дзяцінства - цудоўная пара": удзельнічалі ў гульнях, танцавалі, малявалі на асфальце і спаборнічалі.
Гэты дзень стаў сапраўдным святам, напоўненым смехам, яскравымі эмоцыямі, яшчэ раз нагадаўшы пра тое, як важна берагчы і шанаваць шчаслівае дзяцінства кожнага дзіцяці.

Экскурсія на майстэрні ААТ "Агра-Пціч"
Навучэнцы Пціцкай сярэдняй школы сталі ўдзельнікамі прафарыентацыйнай экскурсіі ў мясцовую аграпрамысловую гаспадарку. Мэтай экскурсіі стала азнаямленне з працай аднавяскоўцаў, з прафесіямі, якія тут запатрабаваны.

В Птичской средней школе прошел праздник "Прощай, начальная школа! "Четыре года рука об руку со своими одноклассниками и классным руководителем школьники преодолевали первую ступень образования. Первые палочки в прописи, первые цифры в тетрадке, первые слова в Букваре. И вот они пролетели незаметно- эти четыре года. Ребята простились с начальной школой, впереди их ждут новые открытия и победы. Удачи вам, ребята!

30 мая ў Пціцкай СШ прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года. Граматамі былі адзначаны выдатнікі, актывісты, спартсмены, якія на працягу ўсяго навучальнага года не толькі добра вучыліся, але і бралі ўдзел у розных конкурсах і алімпіядах, спаборніцтвах.
Наступаюць доўгачаканыя летнія канікулы - самыя любімыя, жаданыя і самыя працяглыя. Віншуем усіх з заканчэннем навучальнага года! Жадаем добра адпачыць, набрацца сіл, энергіі, умацаваць сваё здароўе! Таксама мы заклікаем дзяцей і дарослых не забывацца на правілы бяспекі! Бяспека на канікулах - гэта важная частка адпачынку!

⚽️ФУТБОЛ ДЛЯ ЎСІХ
У рамках тыдня ТУРЫЗМУ І КРАЯЗНАЎСТВА 29 мая адбылася матчавая сустрэча па футболу сярод навучэнцаў 1-4 класаў Пціцкай сярэдняй школы. Маленькія футбалісты прадэманстравалі не толькі свае спартыўныя навыкі, але і камандны дух, волю да перамогі і велізарнае жаданне гуляць.

У рамках тыдня "Турызму і краязнаўства" ў Пціцкай сярэдняй школе прайшла сустрэча па піянерболе з навучэнцамі 1-4 класаў.
Маленькія спартсмены з энтузіязмам дэманстравалі свае навыкі, а падтрымка балельшчыкаў стварыла атмасферу сапраўднага свята.
#ПтичскаяСШ

3 26 па 30 мая ва ўстанове адукацыі праходзяць мерапрыемствы ў рамках тыдня турызма і краязнаўства

Ва ўстанове адукацыі прайшла ганаровая лінейка, прысвечаная святу Апошняга званка, які прагучаў для выпускнікоў 11 класа і 9 класа. Пажаданні выпускнікам выказалі ганаровыя госці начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Завацкі А А., старшыня сельвыканкама Пырко Г.П

23 мая ў ДУА «Пціцкая СШ» прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход «Бяспечннае лета», на якім былі разгледжаны пытанні арганізацыі летняй занятасці навучэнцаў, адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей, прафілактыку бадзяжніцтва.
Разгледжаны пытанні прафілактыкі наркатычнай залежнасці, дэструктыўных паводзін непаўналетніх. Звернута ўвага на правілы паводзін на вадаёмах у летні перыяд, адказнасці за купанне ў забароненых месцах.
Увазе бацькоў быў прапанаваны прагляд фільма "Пісьмо маці"

Свята развітання з дзіцячым садам адбылося для выхаванцаў старэйшай групы дашкольнай адукацыі- наперадзе школа! Дзеці парадавалі сваіх бацькоў і выхавацеляў прыгожымі песнямі і танцамі, цёплыя словы ўдзячнасці выказалі бацькі выхаванцаў

У Пціцкай СШ ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ адбылася інфармацыйная гадзіна на тэму "Маладосць - час выбара. Нашчадкі Перамогі". Навучэнцы актуалізавалі веды аб ваенна-патрыятычнах акцыях, гістарычных помніках, прысвечаных перыяду Вялікай Айччыннай вайны, Вахты памяці, дзейнасці пошукавых атрадаў. Удзельнікі мерапрыемства ў чарговы раз змаглі адчуць, якой цаной была здабыта Вялікая Перамога, якой цаной заваяваны мір на зямлі

У Пціцкай сярэдняй школе прайшло пасяджэнне ВМА настаўнікаў пачатковых класаў, настаўніка-дэфектолага, выхавальнікаў дзіцячага сада па тэме " Далучэнне вучняў да прадуктыўнай сацыяльна значнай дзейнасці як умова фарміравання іх функцыянальнай адукаванасці".Настаўнік- дэфектолаг Кашэвіч А.Л. падзялілася вопытам выкарыстання элементаў лагарытмікі для развіцця гаворкі дзяцей з ОПФР. Выхавальнік дашкольнай установы Бужан Ю.Г. пазнаеміла з праектнай і даследчай дзейнасцю выхаванцаў як сродак фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

Сёння супрацоўнікі ваенізаванай аховы чыгуначнай станцыі г. Калінкавічы правялі прафілактычную гутарку з навучэнцамі пачатковай школы. Супрацоўнікі яшчэ раз напомнілі дзецям аб правілах бяспекі на чыгунцы і паблізу яе, а таксама нагадалі аб неабходнасці быць уважлівымі і асцярожнымі ў такіх месцах.

Выбар прафесіі - адказная справа. Дапамагчы дзіцяці не разгубіцца ў выбары будучага працоўнага шляху павінны бацькі і настаўнікі. У ходзе мерапрыемства навучэнцы знаёміліся з станоўчымі і адмоўнымі бакамі прафесій, вучыліся вызначаць, што ім больш падыходзіць, дзяліліся сваімі жаданнямі і марамі.