Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Працягваецца работа аздараўленчага лагера"Прафарыенцір.by". Сённяшні дзень у нашым лагеры быў прысвечаны прафесіі бібліятэкара, прафесіі, з якой сутыкаецца кожны вучань, кожны студэнт, кожны настаўнік. Дзеці атрымалі новыя і цікавыя веды аб тым, чым займаецца бібліятэкар, як расстаўлены кнігі на полках у бібліятэцы, што кожная кніга мае сваё месца. Навучэнцы паўтарылі правілы паводзін ў бібліятэцы, прайшліся па Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску падчас завочнай экскурсіі.З задавальненнем выхаванцы сустрэліся з бібліятэкарам мясцовай бібліятэкі Шчука Аленай Васільеўнай, якая зрабіла агляд дзіцячай літаратуры ў бібліятэцы, зацікавіла дзяцей да наведвання сельскай бібліятэкі.
На інфармацыйнай хвілінцы рабяты атрымалі інфармацыю аб ўплыве заняткаў спортам на здароўе чалавека, яго асанку і фігуру, а таксама і на настрой.
Вольны час выхаванцы займалі настольнымі гульнямі, размалёўкамі, рухавымі гульнямі

Чарговы дзень у аздараўленчым лагеры "Прафарыецір. by" быў прысвечаны прафесіям краўца, швачкі, мадэльера.Дзеці пабывалі "У гасцях у Мадэлькіна", дзе пазнаёміліся з прафесіямі, якія забяспечваюць нас адзеннем, з тэхналогіяй вырабу адзення, відамі адзення. Даведаліся, што прадстаўнікі асобных прафесій маюць сваю форму адзення, а школьнікі- школьную форму. Выхаванцы даведаліся, што правільна апранацца заўсёды было сімвалам выхаванасці чалавека.
Вельмі карыснай і пазнавальнай была хвілінка здароўя " Асцярожна, гельмінты".Выхаванцы даведаліся пра гельмінты, якія з’яўляюцца прычынай болі ў жываце, галаўных боляў, бледнасці твару ў дзяцей. Падчас прагляду прэзентацыі дзеці засвоілі, што брудныя рукі, нямытыя гародніна і садавіна з’яўляюцца крыніцай пранікнення глістоў у арганізм чалавека.
Завяршыўся дзень у аздараўленчым лагеры адкрытым дыялогам "Камп’ютарная і гульнявая залежнасці"

Многія лічаць, што субота - гэта законны выхадны дзень.А вось удзельнікі аздараўленчага лагера
"Прафарыенцір.by" з гэтым зусім не згодны.Наш лагер працягвае жыць сваім насычаным жыццём.І субота - не выключэнне! Многа цікавых момантаў чакала сёння нашых рабят. Па-першае, на хвілінцы здароўя яны даведаліся, як правільна аказаць першую медыцынскую дапамогу.А затым замацавалі атрыманыя веды на практыцы. Па-другое, не менш запамінальнай для ўсіх стала гульнявая праграма " Адгадай мелодыю", у ходзе якой выхаванцы пазнаёміліся з прафесіяй музыканта. Таму і выпуск калажа "Беларускія народныя музычныя інструменты" захапіў усіх рабят. Факт застаецца фактам: чарговая субота для удзельнікаў лагера прайшла запамінальна і з карысцю.

Выхаванцы і работнікі дашкольнай адукацыі далучыліся да акцыі і ўсе разам выйшлі на зарадку. Кожны
ведае, што зарадка дае бадзёрасць і настрой на ўвесь дзень.

Чарговы дзень у аздараўленчым лагеры "Прафарыецір. by" быў прысвечаны прафесіі прадаўца. Рабяты лагера пабылі ў свеце гандлю, наведаўшы краму ,Ална". Прадавец ў даступнай форме расказала аб асаблівасцях сваёй прафесіі. Дзеці паспрабавалі самі пабыць "прадаўцамі".
У час пазнавальна- гульнявой праграмы " Знаўцы фінансавай азбукі"дзецям спадабалася разгадваць рэбусы, крыжаванкі пра грашовыя сродкі. У канцы мерапрыемства рабяты прыйшлі да высновы, што капейка беражэ рубель. Завяршыўся дзень у аздараўленчым лагеры інтэрактыўнай гульнёй "Вясёлы магазін"

Сегодня по всей стране вспоминают имена погибших, проводят митинги и акции памяти. Наши воспитанники не остались в стороне. О минувшей войне необходимо знать всем. 22 июня 1941 года — одна из самых печальных дат в истории Белоруссии – День памяти и скорби – день начала Великой Отечественной.В этот день дети слушали стихи и песни о войне. Ведь в песне сохраняется самое главное зерно памяти – любовь к своему родному краю, к семье, желание победить врага. Провели беседу «Дети войны», обсудив с воспитанниками, как было трудно их сверстникам в те страшные годы. Наши дети – будущие хозяева и защитники страны. Воспитание любви к Родине невозможно без знания её истории, великих и печальных дат.*Дети почтили минутой молчания память погибших во времена Великой Отечественной войны*

22 чэрвеня- Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У гэты дзень мы ўспамінаем тых, хто цаною свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінуўшых, усіх закатаваных у фашысцкай няволі. Для таго, каб захаваць памяць аб подзвігу нашага народа, удзельнікі аздараўленчага лагера наведалі помнік воінам, якія загінулі ў той страшнай вайне. Рабяты ўсклалі кветкі, ушанавалі памяць воінаў хвілінай маўчання. І няма нічога даражэй для нас, беларусаў, для падрастаючага пакалення за такія месцы славы і мужнасці нашага народа. Не забыліся і аб школьным музеі, дзе з цікавасцю пазнаёміліся з інфармацыяй аб генацыдзе беларускага народа.Гэты дзень напомніў удзельнікам лагера яшчэ раз
аб тым, што зло не знішчыць злом, а жыццё - самы каштоўны падарунак, і ніхто не мае права яго адмяніць!

Кожны ўдзельнік аздараўленчага лагера"Прафарыенцір.by" ведае не па чутках, што ніводзін дзень у нашым лагеры не паўтараецца. Нават калі хтосьці сарамлівы і спакойны, ён абавязкова знойдзе сабе занятак па душы.Вось і сёння рабяты
атрымалі новыя і цікавыя веды аб прафесіі настаўніка. Спачатку ў час пазнавальнай хвілінкі даведаліся, адкуль узялася такая цікавая прафесія.З задавальненнем выхаванцы прынялі ўдзел у Сваёй гульні" АБВГдэйка". Дзеці змагаліся за права стаць самымі лепшымі эрудытамі, а значыць даказаць, што ў далейшым яны змогуць стаць сапраўднымі настаўнікамі. Дарэчы, у канцы гульні многія выказалі такое жаданне. Як кажуць:" Я б у настаўнікі пайшоў - хай мяне навучаць!'

Воспитанники дошкольного образования ГУО "Птичская средняя школа"приняли участие в игре-викторине "Беларусь - мая Радзіма", во время проведения которой ребята смогли продемонстрировать свои знания о символах Беларуси, архитектуре, природе, народных промыслах и традициях, промышленности. А также совершили квест по поискам символов на территории учреждения .

В рамках проведения Недели молодёжи воспитанники дошкольного образования изготовили белых журавликов

В учреждении образования прошёл очередной день информирования, н котором был рассмотрен вопрос:"ЭКОЛОГИЧЕСКАЯ И БИОЛОГИЧЕСКАЯ БЕЗОПАСНОСТЬ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ –
НАЦИОНАЛЬНЫЕ ИНТЕРЕСЫ, УГРОЗЫ, ОЦЕНКА СОСТОЯНИЯ
И НАПРАВЛЕНИЯ ОБЕСПЕЧЕНИЯ"

20 июня 2023 в 15:12 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Як прыходзіць хлеб на наш стол? Як атрымліваецца малочная прадукцыя? Хто садзіць лёс? Адказам на гэтыя пытанні быў прысвечаны чарговы дзень аздараўленчым лагеры "Прафарыецір.by" пад назвай" У гасцях у Каласка"
Рабяты здзейснілі экскурсію ў свет сельскагаспадарчых прафесій. У ходзе экскурсіі дзеці пазнаёміліся, якія ёсць прафесіі ў сельскай гаспадарцы.
Самым цікавым для выхаванцаў была сустрэта з прадстаўніком Пціцкага лясніцтва памочнікам ляснічага Ходзькам Пятром Фёдаравічам. Пётр Фёдаравіч у зразумелай форме расказаў,якія ёсць прафесіі ў лясной гаспадарцы. І ў канцы сваёй цікавай размовы зрабіў вынік: што самае галоўнае ў прафесіях лясной гаспадаркі -берагчы лес.
У канцы дня дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў на асфальце "Сімвалы маёй Радзімы".

Волонтёры отряда "Факел" Птичской средней школы отправились на наведение порядка на местах воинских захоронений вблизи аг. Птичь в рамках трудовой акции "#За дело"
#БеларусьПомнитНиктонезабытничтонезабыто #ВосстановлениесвятыньБеларуси #МолодежьПетриковщины#.

Усім вядома,што лета - гэта цудоўная пара для адпачынку і вяселля. А вось вучні 6 класа Пціцкай сярэдняй школы кожную раніцу спяшаюцца на школьны двор. Тут іх чакае вельмі важная справа - працоўная акцыя. Працы хапае ўсім! Добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі, праполка кветнікаў і многа іншых клопатаў у гэты час у рабят. Але яны не баяцца ніякіх цяжкасцяў.Кожны працуе з разуменнем таго, што ад іх залежыць, наколькі прыгожай і ўтульнай будзе наша родная школа!
#НеделяМолодежи

У рамках Тыдня моладзі прайшла літаратурная гасцінная "Радзімы спадчына - мой гонар"

.Ці ведаеце вы, як можна бавіць свой вольны час з карысцю? Не ведаеце?! Тады мы запрашаем вас у аздараўленчы лагер"Прафарыенцір.by". Вось ужо другі тыдзень удзельнікі лагера знаёмяцца з рознымі прафесіямі. На гэты раз рабяты пабывалі ў гасцях у" Пончыка" і, вядома, пазнаёміліся з прафесіяй повара. Дзецям было вельмі цікава апынуцца на сапраўднай кухні і даведацца, як з'яўляюцца смачныя школьныя сняданкі і абеды; у якіх умовах захоўваюцца прадукты харчавання; як мыецца посуд. Не забыліся, як заўсёды, і пра хвілінку здароўя аб карысным харчаванні, і пра гульнявую праграму" Вясёлыя кухары".Знаходжанне на свежым паветры дапамагло рабятам яшчэ больш умацаваць сваё здароўе. Наведайцеся да нас у лагер - і вы атрымаеце зарад бадзёрасці, здароўя і добрых эмоцый!

У гасцях у Самадзелкіна, чарговы дзень у прафарыентацыйным лагеры, прысвечаны народным майстрам, якія сваімі рукамі ствараюць прыгожыя рэчы.Шосты дзень у аздараўленчым лагеры "Прафарыенцір.by" называўся " У гасцях у Самадзелкіна", прысвечаны майстрам, якія сваімі рукамі ствараюць прыгожая рэчы.
Самым цікавым для выхаванцаў была сустрэта з мясцовым майстрам - умельцам Страхой Нінай Паўлаўнай.
Рабяты ўважліва назіралі за працай Ніны Паўлаўны. Яна падзялілася сваім уменнем у розных напрамках:рознай вышыванкай, вязанне кручком.
Дарэчы, самі выхаванцы па некалькі хвілін змаглі пераўвасобіцца ў майстроў -умельцаў.
На працягу дня рабяты атрымалі цудоўны настрой і зарад бадзёрасці.

Усё большую папулярнасць сярод рабят набываюць спаборніцтвы па футболу на вячэрняй спартыўнай пляцоўцы ў Пціцкай СШ

Чацвёрты дзень у аздараўленчым лагеры Прафарыецір. by" прайшоў пад назвай" "У гасцях у Фанціка" і быў прысвечаны тэатральным прафесіям.
У час пазнавальна - гульнявой праграмы"Чароўнае слова - тэатр" выхаванцы ў займальнай форме пазнаёміліся з некаторымі прафесіямі тэатра.
Больш дакладна рабяты даведаліся аб тэатральных прафесіях, калі наведалі Пціцкі СДНТ.
У канцы дня выхаванцы зрабілі выснову, што ў прафесіі артыста ляжыць мастацтва перавасоблівацца з аднаго вобраза ў другі.