Навіны
Навучэнцы 9-11 класаў прынялі ўдзел у ІХ адкрытым абласным конкурсе творчых работ на прыз газеты "Гомельская праўда"прысвечаная Году 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Навучэнцы 9 класа сустрэліся з прадстаўнікамі ДУА "Мазырскі дзяржаўны каледж будаўнікоў". Падчас сустрэчы навучэнцы пазнаёміліся з прафесіямі, якія можна набыць у дадзенай установе адукацыі, умовамі паступлення , пражывання. навучання.
12 сакавіка ва ўстанове адукацыі "Пціцкая сярэдняя школа" на перапынках прайшла акцыя пад назвай "Службы дапамогі. Нумары телефонаў, куды можна звярнуцца ". Гэтае мерапрыемства было арганізавана з мэтай павышэння дасведчанасці навучэнцаў пра важнасць псіхічнага здароўя і даступных рэсурсаў падтрымкі. Падчас інфамінутак даведаліся пра тое, як працуе "Тэлефон даверу", якія спецыялісты гатовыя выслухаць і дапамагчы ў цяжкай сітуацыі, а таксама пра тое, як важна дзяліцца сваімі перажываннямі і не заставацца сам-насам з праблемамі.
У чарговы раз навучэнцы ўстановы сустрэліся з прадстаўнікамі РАНС. Падчас сустрэчы навучэнцы ўзгадалі правілы пажарнай бяспекі, правілы карыстання першаснымі сродкамі тушэння пажару,папрактыкаваліся ў выкліку экстраных службаў. Прадстаўнікі РАНС нагадалі аб недапушчэнні палаў сухой расліннасці ў вясновы час.
Выхаванцы дашкольнай адукацыі шчыра і яскрава павіншавалі сваіх матуль і выхавацеляў сам святам 8 сакавіка!
Напярэданні Міжнароднага дня жанчын ва ўстанове адукацыі адбыўся святочны канцэрт на якім навучэнцы павіншавалі сваіх матуль, бабуль і педагогаў са святам вясны і прыгажосці!
У суботні дзень 1 сакавіка ў Пціцкай СШ прайшлі спартыўныя спаборніцтвы , прысвечаныя Дню грамадзянскай абароны. Каманды навучэнцаў і настаўнікаў удзельнічалі ў розных выпрабаваннях : пераносу раненага, надзяванні пратывагазу, выхаду з задымленага памяшкання, спаборнічалі ў спрыце і кімлівасці пры праходжанні выпрабаванняў
У рамках тыдня нацыянальнай кухнi у́ дзiцячым садку Пціцкай СШ прайшоу́ "Беларускi кiрмаш ".
З дапамогай беларускай традыцыйнай кухнi дзецi пазнаёмiлiся з народнай культурай i беларускiмi традыцыямi. З ахвотай да мерапрыемства далучыліся і бацькі выхаванцаў , якія з задавальненнем прыгатавалі нацыянальныя стравы: наласнікі, аладкі, дранікі, бабку
Напярэданні Сусветнага дня грамадзянскай абароны ў Пціцкай СШ адбыліся мерапрыемствы па адпрацоўцы навыкаў абароны насельніцтва пры НС , прафілактыцы гібелі ад знешніх прычын , сярод якіх трэніровачная эвакуацыя з удзелам супрацоўнікаў раённай службы МНС, правядзенне тэматычных інфармацыйных гадзін, віктарыны, майстар клас па аказанні першай дапамогі пацярпелым, адпрацоўка дзеянняў пажарнай дружыны школы пры НС
У рамках інфармацыйна - адукацыйнага праекта ШАГ
з навучэнцамі 8-11 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна "Маладосць - час выбару. Моладзь - за здаровы лад жыцця". Удзельнікі мерапрыемства ўзгадалі, што такое здаровы лад жыцця, чаму ім варта кіравацца, якія ўмовы створаны ў рэгіёне і рэспубліцы для заняткаў спортам, якую шкоду нясе ўжыванне наркотыкаў, як не стаць ахвярай нарказлачынстваў. На мерапрыемства была запрошана кандыдат у майстры спорту, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Шпалак Ганна Аляксееўна, якая адказала на пытанні навучэнцаў. На заключным этапе рабяты прапанавалі свае ідэі, якіх патрэбна прытрымлівацца, каб весці здаровы лад жыцця.
27 лютага у форме дыялогавае пляцоўкі адбылася сустрэча старшыні раённага савета дэпутатаў Пілера В У. з калектывам Пціцкай СШ. На сустрэчы былі асветлены пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Петрыкаўскага раёна, разгледжаны хвалюючыя пытанні калектыва школы.На сустрэчы прысутнічалі дэпутаты мясцовага, раённага і абласнога савету дэпутатаў
Выхаванцы дашкольнай адукацыі Пцтцкай СШ актыўна далучыліся да правядзення Тыдня беларускай кухні. Дзеці з цікавасцю знаёмяцца з традыцыйнымі стравамі нашых продкаў, прадуктамі для іх прыгатавання: сярод якіх малако, бульба, тварог, мука, масла.Сімвалічна, што тыдзень праходзіць як раз на Масленічай нядзелі
З 24.02.25 па 28.02.25 ва ўстанове адукацыі "Пціцкая сярэдняя школа"будзе праходзіць"Тыдзень нулявога траўматызму "
Чарговы рэйд настаўніцка-бацькоўска патруля адбыўся ў субботу, пасля 23 гадзін вечара. Настаўнікі наведалі месцы масавага знаходжання моладзі. Правапарушэнняў выяўлена не было.
Дзе правесці суботні вечар? Навучэнцы і выпускнікі Пціцкай СШ добра ведаюць , што кожную суботу іх чакаюць у роднай школе. Спартыўныя спаборніцтвы па валейболе, баскетболе, футболе пад кіраўніцтвам маладога таленавітага педагога Шпалак Ганны Аляксееўны праходзяць рэгулярна у вячэні час. Вокны спартыўнай залы свецяцца да 20 гадзін вечара, запрашаючы аматараў спорта і здаровага ладу жыцця!
У суботу, 22 лютага, навучэнцы 9 класа Пціцкай СШ наведалі УА "Калінкавіцкі дзяржаўны каледж меліярацыі". Экскурсанты пазнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай каледжа, з умовамі навучання і пражывання. Выкладчыкі каледжа расказалі, якія спецыяльнасці асноўныя і дадатковыя можна набыць, якія бал атэстата з'яўляецца прахадным пры паступленні. Асабліва ўразіў рабят той момант, калі спрабавалі ездзіць на гусенічным трактары, жаць збожжа на камбайне-сімулятары. Будучым выпускнікам экскурсія вельмі спадабалася!
У гонар свята Дня абаронцы Айчыны у Пціцкай СШ адбыўся конкурс інсцэніраванай ваеннай песні "Песня ў салдацкім шынелі" , у якім прынялі ўдзел навучэнцы 3-11 класаў. Пад час конкурсу гучалі як добра вядомыя ўсім "Кацюша", "Смуглянка", так і новыя песні "Баявыя ордэны", "Махнем нягледзячы", "Дэсантны батальён", "Наша Радзіма моцная". Усе прысутныя атрымалі задавальненне ад падрыхтаваных музычных нумароў і майстэрскага выканання песень!
Напярэданні свята Абаронцы Айчыны ўдзельнікі Цімураўскага атрада Пціцкай СШ прынялі актыўны ўдзел у працоўнай акцыі па добраўпарадкаванні помнікаў загінуўшых воінаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Аддаючы павагу героям рабяты ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання
Святкаванне Дня абаронцы Айчыны ў дзіцячым садку - гэта не толькі ўвага да традыцый, але і магчымасць для фарміравання ў дзяцей ранніх уяўленняў аб мужнасці, сіле і ролі бацькоў. Мы прыгатавалі татам сюрпрыз - гэта відэа ролік і віншавальныя паштоўкі. Дзеці спявалі песні, танчылі, гулялі і пасля заканчэння мерапрыемства атрымалі салодкія прызы.
Пасадзіць агарод на падоконніку – выдатны спосаб пашырыць прадстаўленне дзяцей аб тым, як даглядаць за раслінамі, аб неабходнасці святла, цяпла, вільгаці, глебы для росту раслін, развіцця інтарэсаў.
Выхаванцы малодшай групы дашкольнай адукацыі Пціцкай СШ актыўна працавалі і з нецярпеннем чакаюць, калі прыйдзе час першага расточка. Няма нічога прыемней, калі першая вясновая зеляніна саспявае прама ў цябе на вачах!