Навіны
Удзельнікі валанцёрскага атраду ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у марафоне добрых спраў "БлагоДарю". Дзяўчынкі 7-8 класаў на ўроку дамаводства напеклі салодкіх прысмакаў для медыцынскіх работнікаў Пціцкай АВОП, якія ўручылі пад час абедзеннага перапынку, з удзячнасцю за іх працу і клопат пра нас. Выхаванцы дзіцячага садку падаравалі работнікам амбулаторыі кветкі-фіялкі, вырашчаныя на занятках па экалогіі, каб яны радавалі нашых медыкаў сваёй прыгажосцю.
03.02.2021 прайшла гульня "Неверагоднае вакол нас" навучэнцы вызначалі вядучае паўшар'е галаўнога мозгу, знаходзілі біялагічныя памылкі ў творах літаратуры. Навучэнцы 2-6 класаў ўдзельнічалі у конкурсе малюнкаў, у рамках Тыдня біялогіі.
2 лютага навучэнцы 5-6 класаў прынялі удзел у брэн-рынзе "Батанічны поезд" у рамках тыдня біялогіі.
У рамках тыдня біялогіі 01.02.2021 прайшла гульня-падарожжа "Па лясным сцяжынкам роднага краю", у якой прынялі ўдзел навучэнцы 2-4 класаў. Дзеці пазнаёміліся з раслінамі, якія можна знайсці ў лясах Петрыкаўскага раёна, даведаліся іх назвы і карысць.
У рамках патрыятычных мерапрыемстваў у перыяд з 1 па 5 лютага 2021 года стартуе Марафон добрых спраў «БлагоДарю». Марафон праводзіцца з мэтай прыцягнення моладзі да актыўнай валанцёрскай дзейнасці сваёй школы; фарміравання і развіцця сацыяльнай актыўнасці і культуры валанцёрскай дзейнасці ў моладзевым асяроддзі; станаўлення ў падрастаючага пакалення пазітыўных маральна-каштоўнасных установак.
З 1 па 6 лютага ва ўстанове адукацыі праходзіць прадметны тыдзень біялогіі.
1 лютага ва ўстанове адукацыі пачынаецца месячнік патрыятычнага выхавання, які адкрываюць мерапрыемствы прысвечаныя подзвігу юных герояў-антыфашыстаў у час Вялікай Айчыннай вайны
30 студзеня адбылося паседжанне сямейнага клуба "Мой дом - мая крэпасць", у якім прынялі ўдзел навучэнцы 5-8 класаў і іх бацькі . Тэма паседжання "Прафесію выбіраем разам". Вучні Кудравец Анастасія і Сухіна Ксенія падрыхтавалі прэзентацыі аб прафесіях сваіх бацькоў, знаёмілі з новымі прафесіямі.
УА "Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь" аб наборы ў 2021 навучальным годзе
28.01.2021 года -для навучэнцаў 8-11 класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ», тэма якога «Беларуская навука: у нагу з часам». Мерапрыемства прайшло ў форме адкрытага дыялогу, у правядзенні адзінай гадзіны інфармавання выкарыстаная мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная Нацыянальным інстытутам адукацыі.
27.01.2021г па 28.01.2021г ва установе адукацыі адбыліся класныя гадзіны прысвечанныя Народнаму пісьменніку БССР І.П.Шамякіна.
З 25.01.2021г ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы:
25.01.2021г адбылася тэматычная выстава: «Славе няцьмянець, традыцыям жыць!» у тэматычнай выставе прымалі ўдзел навучэнцы 1-11 класаў, адбылася інфармацыйная гадзіна пад назвай «Героі Беларусі» прысвечаныя Герою Саветскага Саюза Степук С.Е.
27.01.2021г адбыліся Урокі мужнасці: «Аб подзвігах, аб доблесці, пра славу», прынялі ўдзел навучэнцы 5-11 класаў.
З 25 па 29 студзеня ва ўстанове адукацыі праходзіць тыдзень патрыятычнага выхавання, прысвечаны 100-годдзю беларускага пісьменніка Івана Шамякіна і 110 гадавіне са дня нараджэння Героя Савецкага Саюза земляка Сцепука Сямёна Яфімавіча.
Суботнім днём 23 студзеня навучэнцы і педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у спаботніцтвах па лыжным гонкам. Для малодшых школьнікаў былі арганізаваны стральба па мішэні мячыкам, зімовыя забавы на санках.
Для навучэнцаў 11 класа ў рамках праекта "Школа прававой асветы" прайшло мерапрыемства на тэму "Прафілактыка злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх".
У рамках тыдня прафілактыкі алкагалізма і наркаманіі навучэнцы 8-11 класаў прынялі ўдзел ў дыягнастычным анкетаванні на схільнасць да адыктыўных паводзін.
19.01.2021г ва ўстанове адукацыі прайшлі спаборніцтвы па лыжным гонкам сярод навучэнцаў 8-11 класаў,
20.01.21 навучэнцы 5-7 класа прадоўжылі эстафету на каньках. Чакаем спаборніцтваў на санках, у якіх прымуць удзел навучэнцы 1-4 класаў.
21.01.21 навучэнцы 1-4 классаў прынялі ўдзел у спаборніцтвах на санках «Спартыўнаму руху - наша павага !!!»
Навучэнцы 1-4 класаў разам з выхаванцамі дзіцячага сада прынялі актыўны ўдзел у акцыі "Птушкі ля кармушкі" па арганізацыі падкормкі птушак, якая праходзіць з 18 па 21 студзеня.
Мэтай акцыі з'яўляецца прыцягненне школьнікаў да актыўнасці па ахове навакольнага асяроддзя і беражлівым адносінам да жывой прыроды. Рэгулярная штодзённая зімовая падкормка птушак можа выратаваць даволі шмат птушыных жыццяў.
Ва ўстанове адукацыі пачаўся тыдзень прафілактыкі наркаманіі і алкагалізму!
18.01.2021г навучэнцы школы 8-11 клас сустрэліся з медработнікам "Птіцкай АВОП", якая паведаміла вучням, як алкаголь і наркотыкі, ўплываюць на арганізм падлетка«Алкаголь і здароўе падлеткаў»
Прайшла дыскусія «Чаму люддзі кураць і ўжываюць наркотыкі”
Прыйшла сапраўдная доўгачаканая зіма са снегам. Выхаванцы дашкольнай адукацыі з задавальненнем выйшлі на прагулку. Цудоўны настрой суправаджаў выхаванцаў другой малодшай групы на вуліцы. Дзеці наведаліся ў "Птушыную сталоўку", дзе пакінулі свае пачастункі. А час, які застаўся, прысвяцілі назіранням за прыродай і рухомым гульням.