Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Удзельнікі валанцёрскага атрада "Факел" прынялі ўдзел у працоўнай акцыі па добраўпарадкаванні помнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы 9-11 класаў здзейснілі паездку ў вёску Багрымавічы, дзе знаходзіцца помнік узведзены у гонар загінуўшых воінаў, удзельнікаў вызваленчай аперацыі "Багратыён". Аддаючы павагу героям рабяты ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання

25 сакавіка ў спартыўнай зале Пціцкай сярэдняй школы адбылася таварыская сустрэча па піянерболе.
Піянербол-гэта адна з самых цікавых, дынамічных і захапляльных гульняў з выкарыстаннем ручнога мяча. Тут патрэбныя не толькі шпаркасць, цягавітасць, спрыт, каардынацыя рухаў, але і ўменне выбудоўваць міжасобасныя адносіны, размяркоўваць ролі і абавязкі, разумець, што толькі зладжаная сумесная праца можа прывесці да адзінай для ўсіх мэты – перамогі.

Другі дзень у аздараўленчым лагеры "Праменчыкі" прайшоў пад назвай "Дзень здароўя і спорту".
Пад час інтарактыўнай гульні "Азбука здароўя" выхаванцы лагера адказвалі на пытанні "Як захаваць здароўе?" Рабяты абмяркоўвалі заданні падрыхтаваныя героямі мультфільма "Смяшарыкі".
Медыцынская сястра Пцікай АВОП паведаміла рабятам пра прафілактыку кішэчных захворванняў.
Удзел у спартыўнай гульне "Калі хочаш быць здаровым!" падараваў усім удзельнікам не толькі новыя веды, а і добры настрой і зарад бадзёрасці!

24 сакавіка аздараўленчы лагер "Лучики" сустрэў выхаванцаў ранішняй зарадка і хвілінкай здароўя "Рэжым дня". Рабяты замацавалі веды аб правілах паводзін на дарогах, вадаёмах, пажарнай і электранебяспецы. Выхаванцы пазнаёміліся з рэжымам дня і правіламі паводзін у аздараўленчым лагеры пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў. У пасляабедзенны час выхаванцы сталі ўдзельнікамі акцыі "Наш утульны школьны дом". Закончыўся дзень хвілінай бяспекі "Дарога ў школу і дадому".

Удзельнікі валанцёрскага атрада Птціцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у прафілактычнай акцыі "Асцярожна! Вадаем". З мэтай прадухілення гібелі на вадзе, рабяты ўсталявалі інфармацыйныя таблічкі каля вадаёмаў.

Першы дзень вясновых канікулаў пачаўся ў нашай школе з правядзення турніру па футболу "Кожаны мяч". Мэта гэтага мерапрыемства: павышэнне ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці навучэнцаў школы, арганізацыя здаровага актыўнага адпачынку дзяцей. Дзякуючы гэтым спаборніцтвам кожны юны футбаліст змог праверыць сваю фізічную і тактычную гатоўнасць. Кожная гульня заўсёды прыносіць яе ўдзельнікам шмат яркіх уражанняў

У суботні дзень у Пціцкай СШ прайшлі заняткі для будычых першакласнікаў. Падчас заняткаў настаўнік ў гульнявой форме знаёмць дзяцей са школьнымі правіламі і распарадкам дня. Дзеці даведаліся, як правільна паводзіць сябе на ўроках, размаўляць з аднакласнікамі і педагогамі. Будучыя вучні ўжо выканваюць нескладаныя заданні настаўніка, адкзваюць на пытанні, разважаюць, што дапамагае ім адчуць сябе больш упэўнена і камфортна.

Калектыў установы адукацыі Пціцкай СШ прыняў актыўны ўдзел у абласным суботніку. Настаўнікі, навучэнцы і, тэхнічныя работнікі - усе разам наводзілі парадак на тэрыторыі школьнага двара і воінскіх пахаваннях на тэрыторыі аграгарадка Пціч

21 сакавіка ва ўстанове адукцыі Пціцкая СШ адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход на тэму "Бяспека ў школе і за яе межамі". На мерапрыемстве былі разгледжаны пытанні дзіцячага траўматызму, гібелі ад знешніх прычын, даведзена інфармацыя аб небяспечных аб'ектах на тэрыторыі аграгардка. Увага бацькоў была засяроджана на адказнасці непаўналетніх за правапарушэнні і злачынствы ў сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў, кіберзлачыннасці, удзелу моладзі у экстрэмісцкіх фарміраваннях. Асаблівая ўвага была нададзена прафілактыцы палавой недатыкльнасьці непаўналетніх, азнаямленні з Рэгіянальнай картай па аказанні дапамогі пацярпелым ад гвалту, наладжанні бацькоўска-дзіцячых узаемаадносін у сям'і. Разгледжана пытанне наступстваў кібербулінгу ў моладзевым асяроддзі. Да законных прадстаўнікоў даведзена інфармацыя аб прымяненні праграмных дадаткаў для бацькоўскага кантролю з выкарыстаннем лекцыйных матэрыялаў МУС «Бацькоўскі кантроль за паводзінамі дзяцей у глабальнай сетцы Інтэрнэт.

Ва ўстанове адукацыі адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 3-й вучэбнай чвэрці, на якой былі падведзены вынікі вучэбнага працэсу, разгледжаны пытанні бяспечных паводзін і арганізацыя выхаваўчых мерапрыемстваў пад час вясенніх канікул

З навучэнцамі 8 - 9 класаў Пціцкай сярэдняй школы была праведзена па правілах бяспечных паводзін. У ходзе мерапрыемства вучні ўзнавілі веды аб правілах паводзін у час пажараў, пры выкарыстанні электрапрыбораў, падчас дарожных здарэнняў, у час экстрэмісцкіх і тэрарыстычных выпадкаў, аб недапушчэнні праяўлення нацызму

Навучэнцы Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі адзінага ўрока памяці, прысвечанага трагедыі ў вёсцы Хатынь. Змест урока быў накіраваны на расшырэнне ведаў вучняў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне паважлівых адносін да гісторыі беларускага народа, фарміравання гістарычнай памяці навучэнцаў.
Страшная трагедыя… Але мы, нашчадкі тых, хто загінуў падчас гэтай трагедыі, павінны зберагаць памяць аб гэтым жудасным дні,
каб больш ніхто і ніколі не зведаў такога на нашай роднай зямлі.

У рамках інфармацыйна - адукацыйнага праекта
"ШАГ" з навучэнцамі 8-11 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна "Маладосць - час выбару. Моладзь - за Саюзную дзяржаву". Навучэнцы прынялі ўдзел у займальнай віктарыне, падчас якой абмеркавалі, якія маладзёжныя праекты і ініцыятывы ажыццяўляюцца ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, якія мэты і паўнамоцтвы Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі, якім быў маршрут праекта "Цягнік Памяці" ў 2024 годзе.
Пры падвядзенні вынікаў юнакі і дзяўчаты ўпэўнена заявілі, што тэма мерапрыемства з'яўляецца актуальнай і важнай.

В рамках заседания методического объединения учителей гуманитарных предметов в 7 классе прошел открытый урок немецкого языка по теме " Жизнь в городе и в деревне. Где лучше?" Цель урока: развитие навыков восприятия и понимания речи на слух, развитие навыков поискового чтения. В ходе урока для развития языковой и речевой компетенции использовались различные игровые упражнения, речевые опоры для формирования познавательного интереса к изучаемому материалу, были созданы визуальные конспекты для развития навыков анализа, отбора и преобразования текстовой информации.

У рамках тыдня " Фінансавай граматнасці" выхаванцы дзіцячага сада гулялі ў гульню "Банк". Мэтай гульні з'яўляецца пашырэнне першапачатковага ўяўлення дзяцей пра банк і здзелкі, якія праводзяцца ў ім ( аплата паслуг, абменныя аперацыі і інш.), пра прафесію касір, мэнэджэр па рабоце з кліентамі, інкасатар, кіраўнік банка. Гульня садзейнічала развіццю ранняй эканамічнай адукацыі выхаванцаў

Навучэнцы 7-11 класаў сустрэліся з прадстаўніком ІСН Шылянковым С.А. па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх, у тым ліку і ў вобласці кіберзлачыннасці

Супрацоўнікі АСВОД Петрыкаўсага раёна правялі адукацыйны семінар для навучэнцаў па тэме "Паводзіны на вадзе і лёдзе". Былі разгледжаны пытанні бяспечных паводзін знаходжанні на вадаёмах, купанні, выхадзе на лёд

В целях повышения уровня культуры безопасности среди населения в Петриковском районе с 17 по 30 марта 2025 годаорганизовано проведение традиционной профилактической акции по предупреждению пожаров и гибели людей от них в жилищном фонде в весенне-летний пожароопасный период «За безопасность вместе».

Навучэнцы 9,11 класаў і іх законныя прадстаўнікі прынялі ўдзел у раённым прафарыетацыйным мерапрыемстве "Адукацыя і кар'ера", дзе адбыласяя сустрэча з 17 прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі і кіраўнікоў розных арганізацый.

У суботу 15 сакавіка, з мэтай прадухілення правапарушэнняў сярод непаўналетніх, удзельнікі настаўніцка- бацькоўскага патруля наведалі месцы масавага скаплення моладзі пасля 23.00. Заўваг выяўлена не было