Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Да сустрэчы Новага года засталося зусім мала часу. Як пазбегнуць няшчасных выпадкаў і захаваць здароўе падлеткаў? Навучэнцы ўстановы адукацыі пад кіраўніцтвам педагогаў падрыхтавалі лістоўкі і буклеты, у якіх дадзены парады па выкарыстанні піратэхнічных сродкаў, па супрацьпажарнай і электранебяспецы. Таксама ўдзельнікі акцыі закранулі пытанні шкоднага ўздзеяння на дзіцячы арганізм курэння, ужывання алкаголю, наркотыкаў і таксічных рэчываў.

26 снежня ў Пціцкай СШ адбыліся спаборніцтвы па валейболе, змешаныя каманды. Удзельнікамі спаборніцтваў сталі 6-10 класы.
Валейбол - адна з найбольш любімых гульняў у нашай школе. Масавы характар ​​валейбола тлумачыцца яго высокай эмацыйнасцю і даступнасцю, заснаванай на прастаце правіл гульні і нескладанасці абсталявання.
Галоўнай задачай для ўдзельнікаў было не памыліцца пры прыёме мяча і падаць такім чынам, каб супернік не здагадаўся, куды ён прызямліцца і не змог адбіць.

У час зімовых канікул у Пціцкай СШ для дзяцей адчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер "Навагодняя казка".
Першы дзень лагера пачаўся з урачыстага адкрыцця, на якім выхаванцы азнаёміліся з планам работы і традыцыямі лагера. Дзеці ўспомнілі правілы бяспечных паводзін. На працягу дня рабят чакалі забаўляльныя мерапрыемствы. Дзеці здзейснілі віртуальную экскурсію па гарадах Беларусі, падчас якой даведаліся пра славутасці нашай краіны. Таксама рабят чакала займальная квэст-гульня, дзе выхаванцы, падарожнічаючы па станцыях, выконвалі заданні, якія падрыхтавала для іх гаспадыня Зіма. Дзень скончыўся танцавальным флэшмобам "Навагодні серпанцін".

На зімніх канікулах, якія пройдуць з 26 снежня па 06 студзеня, ва ўстанове адукацыі арганізавана правядзенне выхаўчых і спартыўных мерапрыпрыемстваў, таксама будуць праходзіць дадатковыя стымулюючыя і карэкцыйныя заняткі з навучэнцамі

24 декабря 2023 в 13:42 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

22 снежня піянеры Пціцкай СШ прынялі ўдзел у раённым этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні "Піянерскі квіз".
Піянерская гульня прайшла ў форме віктарыны з выкарыстаннем медыя-кантэнту. Зносіны, святочная атмасфера, сучасныя пытанні, фотафіксацыя працэсу суправаджалі мерапрыемства.

Пачынаюцца зімовыя канікулы. У навучэнцаў шмат часу на адпачынак. Але патрэбна памятаць аб правілах бяспечных паводзін і аб недапушчальнасці супрацьпраўных паводзін. У час вячэрняга рэйду па аграгарадку Пціч з навучэнцамі была праведзена гутарка па вышэй названых пытаннях.У прафілактычным рэйдзе прыняў удзел інспектар ІСН Шылянкоў С.А.

Суботнім вечарам у Пціцкай СШ адбыўся навагодні карнавал для старэйшых класаў. На суд гледачоў і журы былі прадстаўлены маскарадныя касцюмы ад вядучых куцюрье класаў, арыгінальнасцю адрознівалася і выступленне класаў з цікавымі сюжэтамі і падачай. Увесь вечар у зале царыў святочны навагодні настрой, гучалі песні і віншаванні, праходзілі вясёлыя конкурсы!

24 декабря 2023 в 10:25 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Сярод 1-6 класаў у Пціцкай СШ прайшоў навагодні ранішнік "Цуды на Раство" . Дзеці разам з Дзедам Марозам здзейснілі вандраванне ў чароўны лес, дзе сустрэліся з яго казачнымі жыхарамі. Яны спявалі песні, танчылі, гралі, расказвалі вершы Дзеду Марозу. У канцы ранішніка Дзед Мароз са Снягуркай падарыў дзецям падарункі. Свята прайшло весела і цікава.

На прыканцы другой вучэбнай чвэрці ў Пціцкай СШ адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход, на якім былі разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння сям'і і школы па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх, гібель ад знешніх прычын. На сходзе прысутнічала старшыня сельвыканкама Пырко Г.П.

22 декабря 2023 в 23:45 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

22 снежня навучэнцы Пціцкай СШ прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай заканчэнні 2-й вучэбнай чвэрці. Былі падведзены вынікі вучэбнай дзейнасці, уручаны дыпломы і ўзнагароды вучням пераможцам другога этапу Рэспубліканскай алімпіяды, агучаны план работы на канікулах

22 декабря 2023 в 15:42 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Навучэнцы старэйшых класаў Пціцкай СШ сустрэліся з вайскоўцамі Жодзінскай пагранзаставы. Рабяты пазнаёміліся з адметнасцямі ваеннай службы, а таксама магчымасцямі набыць прафесію вайскоўца.

22 декабря 2023 в 10:29 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У калектыве работніках Пціцкай СШ прайшоў Адзіны дзень інфармавання, у ходзе якога былі разгледжаны тэмы:
1. Палітычная бяспека як аснова грамадска-палітычнай стабільнасці суверэннай дзяржавы. Выбарчая кампанія 2024 года ў новых прававых умовах.
2. Барацьба з экстрэмізмам - найважнейшая задача дзяржавы і грамадства.

21 снежня з навучэнцамі 8-10 класаў Пціцкай СШ праведзена інтэрактыўная віктарына "Мы даведаемся" У рамках інфармацыйнага праекта ШАГ. Навучэнцы пазнаёміліся з музейнымі скарбніцамі Беларусі, а таксама з заслужанымі грамадзянамі нашай рэспублікі, якія ўнеслі ўклад у справу захавання духоўных каштоўнасцей.

Навучэнцы Пціцкай СШ прынялі ўдзел у правядзенні адзінага ўроку, прысвечанага Ефрасінні Полацкай - першаасветніцы беларускіх земляў. Рабяты замацавалі веды аб гістарычным мінулым нашай беларускай зямлі і яе знакамітых дзеячах!

Напярэданні навагодніх святаў навучэнцы Пціцкай СШ прымаюць актыўны ўдзел у Рэспубліканскай акцыі "Цуды на Раство". Сімвалам акцыі з'яўляецца чырвоная рукавічка з эмблемай арганізацый БРСМ і БРПА.
Рабяты арганізавалі збор падарункаў для дзетак, якія найбольш маюць у гэтым патрэбу.

У спартыўнай зале школы суботнім вечарам збіраюцца навучэнцы пачатковых класаў і мясцовая моладзь. Спартыўныя спаборніцтвы па валейболу 16 снежня прайшлі пад дэвізам "Моладзь за прыгажосць і здароўе!"

16 декабря 2023 в 19:18 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У суботу 16 снежня навучэнцы 9 класа разам са сваімі бацькамі наведалі раённы "Кірмаш вакансій",
дзе мелі магчымасць не выязджаючы за межы раёна, атрымаць поўны спектар інфармацыі па прафарыентацыі ад спецыялістаў, абмяняцца кантактамі, атрымаць дадатковы інфармацыйны матэрыял. Свае вакансіі будучым ыпускнікам школ прапанавалі шаснадцать навучальных ўстаноў вобласці.

Чарговае паседжанне сямейнага клуба "Вясёлка" адбылося у Пціцкай СШ, тэма якога было Светлае свята Раства Хрыстова. На паседжанне быў запрошаны айтец Сергій настаяцель храма Пакрова Багародзіцы, які паведаміў дзецям і бацькам аб гісторыі і традыцыях свята, хрысціянскіх сімвалах!

16 декабря 2023 в 12:23 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Нашы Дзед Мароз і Снягурка прынялі ўдзел у раённай акцыі "Запальваем ёлку разам". 15 снежня па вуліцах г. Петрыкава прайшло традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў. А памочнікаў у Дзеда Мароза і Снягуркі нямала. Казачныя персанажы дапамагалі стварыць у жыхароў г. Петрыкава святочны настрой. Сапраўдная магія працягнулася на галоўнай плошчы Леніна.
Шэсце казачных персанажаў - адно з самых яркіх і любімых жыхарамі Петрыкаўшчыны мерапрыемстваў. Напярэдадні Ражства і Новага года яно зараджае добрым настроем і задае тон усёй наступнай святочнай праграме.

У старэйшай групе дзіцячага сада Пціцкай СШ прайшоў выхаваўчы занятак на тэму "Мае сваякі". На занятку дзеці сфарміравалі ўсведамленне сваёй прыналежнасці да сям'і, пра склад сям'і, сваякоў і роднасныя сувязі і залежнасці ўнутры яе.