Навіны
У час летніх канікул працягвае сваю работу спартыўна-гульнявая пляцоўка на школьным стадыёне
З мэтай недапушчэння няшчасных выпадкаў на вадзе настаўнікі Пціцкай СШ здзейснілі чарговы маніторынг месцаў забароненых для купання. Непаўналеніх на рацэ Пціч не выяўлена
У аграрыяў у самым разгары жніво. Галоўная задача - якасна і хутка сабраць збожжа. Навучэнцы Пціцкай СШ далучыліся да гэтага працэсу. Сёння на базе СПК "Пціч-Агра" пачаў сваю работу лагер працы і адпачынку "Ударнік". Першы дзень - дзень бяспекі. У час хвілінкі здароўя навучэнцы пазнаёміліся з правіламі паводзін у лагеры і працоўнай дысцыпліны. У перапынку работы на зернетаку адбылася сустрэча з супрацоўнікам Таварыства выратавання на водах, у ходзе якой юныя працаўнікі пазнаёміліся з бяспекай у час знаходжання на водах, правілах аказання дапамогі. Завяршыўся дзень азнаямленнем з правіламі пажарнай бяспекі
З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх суботнім вечарам настаўніцка-бацькоўскі патруль наведаў месцы масавага знаходжання моладзі ў аг.Пціч. Былі праведзены гутаркі аб неабходнасці насіць святловяртальныя элементы ў вячэрні час, аб адказнасці за знаходжанне на вуліцы пасля 23.00
1 жніўня закончыў сваю працу маладзёжны студатрад з Пціцкай СШ, які працаваў на добраўпарадкаванні тэрыторыі зернетаку СПК "Пціч-Агра". Студатрадаўцы шчыра папрацавалі і на чале з работнікамі СПК ўнеслі свой уклад ва ўборачную кампанію 2025 года
Сённяшні дзень прафарыентацыйнага лагера "Праменьчыкі " Пціцкай СШ быў прысвечаны прафесіі медыцынскага работніка. Рабяты здзейснілі экскурсію ў Пціцкую АУАП, дзе пазнаёміліся з прафесіяй, урача агульнай практыкі, стаматолага, лабаранта. З цікавасцю сачылі за працай лабаранта і ўзялі ў яго інтэрв'ю. Старэйшыя выхаванцы задумаліся пра тое, што прафесія лабаранта вельмі важная для таго, каб правільна ўстанавіць дыягназ хвораму. Падчас прафарыентацыйнай гульнявой праграмы "На прыёме ў доктара" рабяты самі выступілі ў ролі пацыентаў і прайшлі медыцынскую камісію ў такіх спецыялістаў як церапеўт, афтальмолаг,оталарынголаг, хірург, траўматолаг. Усім было весела і цікава. Чарговы дзень у лагеры прайшоў хутка і з карысцю.
21 ліпеня на базе АПК "Пціч-Агра" пачаў сваю дзейнасць студатрад "Ударнік", у складзе 10 навучэнцаў старэйшых класаў Пціцкай СШ . Магчымасць з карысцю арганізаваць свой вольны час і зарабіць уласныя грошы рабятам прадаставіла раенная арганізацыя БРСМ, актывістамі якой з'яўляюцца ўдзельнікі атрада
У прафарыентацыйным лагеры "Праменьчыкі " Пціцкай сярэдняй школы, дзе кожны дзень прысвечаны новым адкрыццям, прайшоў асаблівы дзень пад назвай "Што нам варта дом пабудаваць". Дзень пачаўся з хвілінкі бяспекі, на якой рабяты яшчэ раз паўтарылі правілы бяспечных паводзін на вадзе.
Далей выхаванцы пагрузіліся ў свет прафесій, звязаных з будаўніцтвам: даведаліся пра тое, якія прафесіі існуюць у будаўніцтве, ад архітэктара і інжынера да прараба і кваліфікаванага рабочага, пазнаёміліся з гісторыяй будаўніцтва, даведаліся аб розных будаўнічых матэрыялах, інструментах і этапах ўзвядзення будынкаў. Затым настаў час практычных заняткаў, дзе кожны выхаванец змог стварыць макет свайго дома.
І завяршыўся дзень займальнымі спартыўнымі і настольнымі гульнямі
Працягвае сваю работу прафарыентацыйны лагер "Лучыкі" Пціцкай сярэдняй школы. Чарговы дзень змены аказаўся насычаным і займальным для дзяцей. З самай раніцы ў лагеры панавала атмасфера весялосці і запалу. Рабяты з задавальненнем гулялі ў рухомыя гульні, удзельнічалі ў спартыўных эстафетах. На інфармацыйнай хвіліне не забыліся абмеркаваць простыя правілы здароўя. А конкурсная праграма "Знаўцы роднай мовы" дапамагла ўсім акунуцца ў займальны свет беларускага слова, стаць крышачку больш эрудзіраванымі. Завяршыўся дзень акцыяй "Эстафета карысных спраў", якую дзеці прысвяцілі Году добраўпарадкавання. Лагерная змена працягваецца, наперадзе хлопчыкаў і дзяўчынак чакае шмат займальных дзён і новых адкрыццяў. Адным словам, лета - на карысць!
" Есть такая профессия - Родину защищать!"- так назывался очередной день в профориентационном лагере" Лучики" Птичской средней школы. С увлечением и любознательностью ребята знакомились с профессией военнослужащего, узнавали много интересного об этой почётной и необходимой работе. А вот как между собой связаны слова "военнослужащий" и "хлеб" ребята узнали во время информационной минутки" Хлеб- невидимая сила Победы". Все вместе сумели посетить выставку, где познакомились с тем, как хлеб помогал солдатам "ковать" победу, как эта невидимая сила смогла сплотить всех от мала до велика в борьбе с фашизмом. Посещение школьной музейной комнаты открыло для ребят суровые страницы истории профессии военнослужащего, солдата-победителя. А в конце насыщенного дня воспитанники оформили коллаж
" Военная техника для защиты Родины". Очередной день в лагере прошёл познавательно и увлекательно!
17.07.2025 г - ва ўстанове прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму: "Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні". У рамках мерапрыемства былі абмеркаваны пытанні прафілактыкі злачыннасці ў вобласці палавой свабоды, забеспячэння палавой недатыкальнасці непаўналетніх. правілы бяспекі пры выкарыстанні непаўналетнімі сродкаў персанальнай мабільнасці і веласіпедаў.
Восьмы дзень у аздараўленчым лагеры "Праменьчыкі" прайшоў пад назвай"Няма прафесіі лепшай на свеце, прысвечаны прафесіі настаўніка."
Сёння рабяты атрымалі новыя і цікавыя веды аб прафесіі настаўніка. Спачатку у час пазнавальнай хвілінкі даведаліся , адкуль узялася такая цікавая прафесія.
З задавальненнем выхаванцы прынялі ўдзел у Сваёй гульні "АБВГдэйка" . Дзеці змагаліся за права стаць самымі лепшымі эрудытамі, а значыць даказаць, што ў далейшым яны змогуць стаць сапраўднымі настаўнікамі. І таксама прыйшлі да высновы, што прафесія настаўніка складаная , працаёмкая, але неабходная на Зямлі.
Завяршыўся дзень праглядам мультфільмаў і гульнямі на свежым паветры.
У рамках абласнога праекта "Крок насустрач" і летняй рэспубліканскай праграмы "Клопат!" адбылася інфармацыйна-прафілактычаях сустрэча, з бацькоўскай грамадскасцю Пціцкага лясніцтвах па пытаннях бяспечных паводзін непаўналетніх на дарозе, у транспарце, паблізу чыгуначных пераездаў, адказнасці законных прадстаўнікоў за выхаванне непаўналетніх. У чарговы раз данесена інфармацыя пра забароненыя месцы для купання. На інфармацыйных стэндах размешчана прафілактычная інфармацыя, памяткі для бацькоў, буклеты.
Знаёмства з сельскагаспадарчымі прафесіямі прадаўжаецца. Сення выхаванцы адправіліся ў віртуальную экскурсію "Прафесіі сельскай гаспадаркі ад "А" да "Я". Таксама адбылася сустрэча з супрацоўнікам ААТ "Пціч -Агра" Драйгал М.М., які расказаў дзецям аб важнасці для жыцця і росквіту нашай краіны прафесій людзей, якія вырошваюць хлеб, гадуюць жывёлу, адным словам, забяспечваюць прадуктамі харчавання ўсіх нас. Цікавым для дзяцей стаў прагляд м/фільма. Закончыўся дзень кокурсам малюнкаў на асфальце "Сімвалы маёй Радзімы".
Сёння выхаванцы дашкольнай адукацыі пазнаёміліся з новым відам дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Рабяты выраблялі дэкаратыўныя кветкавыя ўпрыгожванні
з прыроднага матэрыялу.Для выраба бранзалетаў спатрэбіліся кветачкі канюшыны, пялёсткі рамонкаў і календулы. Усе засталiся задаволеныя не толькі прыгожымі вырабамі, а таксама знаёмствам з карыснымі лекавымі травамі
З мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў на вадзе педагогі Пціцкай СШ працягваюць маніторынг водных аб'ектаў у аграгарадку Пціч, праводзяць гутаркі з навучэнцамі і бацькамі
Выхаванцы лагера прадаўжаюць знаёміцца з прафесіямі. Сёння дзеці пазнаёміліся з прафесіяй повара, здзейсніла экскурсію ў школьную сталовую, задалі пытанні повару нашай сталовай. У час конкурсна-гульнявой праграмы "Вясёлыя кухары" у гульнявой форме замацавалі веды аб самай неабходнай прафесіі і, нават, некаторыя з выхаванцаў задумаліся над пытаннем: "А ці не стаць мне поварам?" І ,па традыцыі дзень, быў напоўнены вясёлымі гульнямі, спартыўнымі спаборніцтвамі на свежым паветры.
Да выхаванцаў лагера завіталі госці з РАНС і таварыства выратавання на водах. У гульнявой форме рабяты.паўтарылі правілы бяспечных паводзін на вадзе, пры пажары, укусе ядавітых жывёл. Паспрабавалі свае сілы ў аказанні першай дапамогі пацярпелым.
Дзень "Работнікі сельскай гаспадаркі "
10 ліпеня ў аздараўленчым лагеры "Праменьчыкі" ДУА "Пціцкая сярэдняя школа" быў прысвечаны работнікам сельскай гаспадаркіі.У час гутаркі рабяты пазнаеміліся з прафесіямі людзей , якія вырошчваюць хлеб. Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў выхаванцаў уяўлення аб тым, які шлях праходзіць хлеб, каб папасці на наш стол, беражлівых адносін і павагі да хлеба і людзей , якія вырасцілі яго.Больш дакладна знаемства з сельскагаспадарчай тэхнікай адбылося ў час экскурсіі на ААТ "Пціч- Агра". Прадоўжыўся дзень на свежым паветры рухомымі гульнямі. Пасля дзеннага адпачынку дзяцей чакала танцавальна- забаўляльная праграма "Фабрыка зорак".