Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

Пераможцы раённага этапу конкурсу "Юных журналістаў і блогераў" сталі сёння актыўнымі ўдзельнікамі VI абласнога злёту юных журналістаў , які адбыўся ў абласным цэнтры.
Адным з прадстаўнікоў Петрыкаўскага раёна на злёце стала вучаніца Пціцкай СШ Кудравец Анастасія! Для ўдзельнікаў злёту была арганізавана насычаная праграма з цікавымі экскурсіямі на прадпрыемствы Гомеля, наведваннем цэнтра алімпійскага рэзерву, музеяў і славутасцяў горада.
Віншуем Анастасію і жадаем ей натхнення і далейшых творчых поспехаў!!!

24 декабря 2024 в 19:03 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Ляпіць з пластыліну падабаецца ўсім дзецям! Выхаванцы дашкольнай адукацыі Пціцкай СШ на занятках па пластылінографіі сёння стваралі казачную кампазіцыю "Зімовы лес". Нараўне з творчасцю ў рабят развіваецца дробная маторыка пальцаў рук, што станоўча адбіваецца на развіцці гаворкі і інтэлекце дзяцей. Акрамя гэтага заняткі па ластылінаграфіі развіваюць ўвагу і памяць, лагічнае мысленне і ўяўленне.

24 снежня ў ДУА "Пціцкая сярэдняя школа" прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 2 чвэрці, на якой былі падведзены вынікі і названы імёны тых навучэнцаў, чыімі дасягненнямі па праве ганарыцца наша школа.
Таксама дырэктар школы Зізюк Л. І. нагадала навучэнцам аб правілах бяспечных паводзін у час зімовых канікул і навагодніх свят.
Віншуем усіх з заканчэннем другой чвэрці і жадаем новых поспехаў і здзяйсненняў!

З 26 снежня па 7 студзеня ва ўстанове адукацыі пройдуць зімовыя канікулы! У рамках выхаваўчых мерапрыемстваў у канікулярны час запланавана работа аздараўленчага лагера для 1-6 класаў, спартыўныя мерапрыемствы , экскурсійныя паездкі, наведванне зімовага прадстаўлення ў нацыянальным парку "Прыпяцкі", навагоднія ранішнікі і баль-маскарад! Удзельнікі валанцёрскага атрада правядуць прафілактычныя акцыі "Асцярожна, вадаём!" , "Стань заметны ў цемры" па прадухіленні гібелі ад знешніх прычын, наведаюць помнікі героям Вялікай Айчыннай вайны

24 декабря 2024 в 17:10 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Для павышэння прафесійнага майстэрства педагогаў у Пціцкай сярэдняй школе прайшло пасяджэнне ВМА настаўнікаў пачатковых класаў, настаўніка-дэфектолага, выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па тэме "Развіцце пазнавальнай сферы вучняў пачатковых класаў на вучэбных занятках як сродак фарміравання іх функцыянальнай адукаванасці". На пасяджэнні былі абмеркаваны настыпныя пытанні: -метады фарміравання функцыянальнай адукаванасці ў працэссе вучэбнай дзейнасці ў пачатковых класаў,
-інклюзіўная адукацыя ў сучаснай школе: праблемы і шляхі іх вырашэння,
- адаптацыя 6-гадовых дзяцей да навучання ў школе: вынікі, праблемы.

Графік правядзення праекта «Прафесійная субота» ва ўстановах, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

23 декабря 2024 в 16:26 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

У калядныя дні ніхто не павінен быць забыты, ніхто не павінен адчуваць адзіноты!
Удзельнікі валанцёрскага атрада Пціцкай СШ падтрымалі акцыю «Будзь побач па перапісцы» і адправілі састарэлым грамадзянам аграгарадка паштоўкі з пажаданнямі здароўя, удачы і шчырымі запэўненнямі, што яны не адзінокія ў гэтым свеце, што пра іх памятаюць, і абавязкова будуць новыя цікавыя сустрэчы!
Святочныя паштоўкі з пажаданнямі здароўя, шчасця і міру былі дастаўлены ветэрам педагагічнай працы, ветэранам Узброеных Сіл !

23 декабря 2024 в 14:28 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У рамках 6-га школьнага дня ў Пціцкай СШ арганізавана работа "Школы будучага першакласніка". Будучыя навучэнцы з цікавасцю займаюцца падрыхтоўкай да школьных заняткаў, выконваюць заданні настаўніка, знаёмяцца са школьнымі правіламі і традыцыямі

21 декабря 2024 в 17:04 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

Каляды-гэта чароўнае свята, якое аб'ядноўвае сэрцы. Напярэдадні Раства Хрыстова ва ўстанове адукацыі Пціцкая СШ адбылося паседжанне сямейнага клуба "Вяселка". На мерапрыемстве бацькі і дзеці пазнаёміліся з гісторыяй нараджэння Ісуса Хрыста, абмеркавалі традыцыі святкавання ў сваіх сем'ях, дзяліліся сваімі ўражаннямі і сямейнымі звычаямі, выраблялі з паперы Анёлаў - сімвала свята. У завяршэнні ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі зорачку-пажаданне , як яшчэ адзін сімвал адзінства і любові, уласцівы гэтаму светламу святу. І, вядома, у сэрцы кожнага засталася часцінка каляднага цуду.

Лепшае правіла бяспекі ў сучасным свеце - НЕ Дапускаць, НЕ Рызыкаваць! У ДУА «Пціцкая сярэдняя школа» адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход, прысвечаны бяспецы непаўналетніх у зімовы перыяд. Аб пытаннях бяспекі і прафілактыкі бытавога траўматызму і пажараў, аб правілах наведвання вадаёмаў , правілы паводзін на лёдзе, расказала дырэктар школы Зізюк Л.І. Урач агульнай практыкі Несцярчук Л. А. надала адмысловую ўвагу прафілактыцы прастудных захворванняў і неабходнасці прышчэпак ад грыпу, фарміраванню здаровага ладу жыцця. прафілактыцы шкодных звычак сярод падлеткаў. Шмат увагі было нададзена прафілактыцы злачынстваў, звязаных з палавой недатыкальнасцю непаўналетніх, распаўсюджванню наркатычных сродкаў. У ходзе мерапрыемства былі закрануты пытанні прафарыентацыі і працаўладкавання выпускнікоў. Да бацькоў і выпускнікоў звярнулася дырэктар Капаткевіцкага пансіяната для састарэлых дэпутат абласнога савета дэпутатаў Гошка Л. М. з інфармацыяй аб магчымасці набыць мэтавыя накіраванні на медыцынскія прафесіі для дальнейшай працы ў пансіянаце.

19 снежня навучэнцы 5-6 класаў Пціцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у занятку з элементамі трэнінгу "Быць здаровымі хочам". Мэта мерапрыемства заключалася ў прафілактыцы шкодных звычак, гульнявой залежнасці і папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод падлеткаў. У ходзе занятка навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў розных гульнявых практыкаваннях і дыскусіях, якія раскрываюць важнасць выбару здаровых звычак. Абмеркавалі, якія фактары спрыяюць фарміраванню негатыўных залежнасцяў і як можна пазбегнуць іх уплыву. Навучэнцы атрымалі магчымасць выказаць свае думкі і сумненні з гэтай нагоды. У завяршэнні занятка навучэнцы пабудавалі "Шлях да здароўя".

У рамках паседжання вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў гуманітарных прадметаў прайшоў адкрыты ўрок рускай мовы ў 11 класе па тэме
" Аднасастаўныя сказы". На ўроку члены ў аб'яднання змаглі пазнаёміцца з прыёмамі камунікатыўна - дзейнаснага падыходу да фарміравання функцыянальнай пісьменнасці вучняў. Дэвіз урока:" Праз узаемадзеянне да гарманічна развітай асобы".

19 декабря 2024 в 19:45 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

У Пціцкай сярэдняй школе прайшла акцыя "Пазітыў праз аб'ектыў".
Яе галоўныя задачы: стварыць спрыяльны псіхалагічны мікраклімат для дзяцей, нагадаць дзецям аб шчаслівых момантах жыцця праз фота, ды і проста падняць настрой.
Дорачы ўсмешку, навучэнцы адчулі, як шмат сяброў з імі побач, якое яркае і цікавае жыццё вакол іх. А галоўнае трэба памятаць: "Чым больш сонца ў душы, тым ярчэй жыццё вакол!"

У рамках адзінага дня інфармавання " Беларусь – краіна міру і згоды" у Пціцкай СШ адбыўся сход рабочага калектыва , былі разгледжаны пытанні "Этнаканфесіянальнага міру на Беларусі , пытанні міжнароднай абстаноўкі, недапушчэнні пагрозы традыцыйнаму укладу жыцця , умацаванню сувірэнітэта краіны". На сходзе былі разгледжаны дадатковыя пытанні звязаныя з прафілактыкай гібелі дзяцей ад знешніх прычын, адказнасці бацькоў, папярэджанне гібелі на лёдзе.

19 декабря 2024 в 16:37 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

С целью снижения количества пожаров и несчастных случаев в результате неосторожного обращения с пиротехническими изделиями, а также нарушения требований пожарной безопасности при проведении новогодних и рождественских праздников с 16 по 30 декабря 2024 года на территории Петриковского района будет проходить республиканская акция «Безопасный Новый год!».

15 декабря 2024 в 15:27 | Зизюк Л. И. | нет комментариев

У шосты школьны дзень навучэнцы Пціцкай СШ наведалі фізкультурна-аздараўленч комплекс "Прыпяць " у г.Петрыкаве. Рабяты пазнаёміліся з музейнай экспазіцый "Легенды спорту Беларусі", разгледзелі спартыўны инвентар, экіпіроўку і ўзнагароды спартсменаў Беларусі , змаглі пазаймацца на спартыўных трэнажорах. Пасля эксурсііі ва ўсіх узніклала жаданне як мага болей часу праводзіць са спортам і дабівацца высокіх рэзультатаў!

У рамках адукацыйнага турызму навучэнцы 5-11 класаў Пціцкай СШ наведалі Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены ўнікальныя выставы "Франтавы малюнак" і "Бітва за Беларусь", прысвечаныя вызваленчай аперацыі "Багратыён" , якая адбылася ў 1944 годзе ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Экскурсавод пазнаёміла рабят з творчасцю салдат у ваенны час, якія стваралі свае малюнкі прама ў акопах, малючы вугальчыкамі і адлюстроўваючы ўвесь жах і цяжар ваенных дзеянняў

У суботу, 14 снежня, навучэнцы 2-4 класаў Пціцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах "Буду моцны, стройны, лоўкі ад спартыўнай падрыхтоўкі". Для дзяцей было арганізавана свята спорту, дзе кожны змог праявіць сябе. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Не за гарамі Новы год. Пачынаецца перадсвяточная мітусня. А ў 4 класе Пціцкай СШ адкрылася "Майстэрня Дзеда Мароза". Рабяты, як памочнікі Дзеда Мароза, ствараюць сваімі рукамі цудоўныя навагоднія ўпрыгожванні і падарункі. Вырабы атрымліваюцца розныя, кожная ўнікальная, бо колькі працы і фантазіі ўкладзена ў іх.

Напярэдадні Новага года і светлага свята Раства Хрыстова навучэнцы Пціцкай СШ прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Цуды на Раство". Акцыя матывуе дзяцей на здзяйсненне добрых учынкаў, добрых спраў на карысць іншых.