Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Навіны

5-6 лютага члены грамадскіх аб'яднанняў установы адукацыі прыняўі удзел у
раённым этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні "Піянерскі квіз" для акцябрат (9-10 гадоў) і для піянераў (10-13 гадоў), склад каманды 6 чалавек.
Гульня для акцябрат прайшла 2021/02/05 ў анлайн фармаце, пачатак гульні 13:30.
Гульня для піянераў прайшла 2021/02/06 ў анлайн фармаце, пачатак у 11:30.Інтэлектуальна-забаўляльная гульня "Піянерскі квіз" аб'яднала школьнікаў з усяго раёна
"Піянерскі квіз" ўяўляе сабой віктарыну, у якую гуляюць цэлыя піянерскія дружыны, гэта добры выгляд інтэлектуальнага адпачынку. Гульня ўключае пытанні па гісторыі развіцця і сімволіцы піянерскага руху, а таксама музычныя і мультыплікацыйныя блокі.Усяго гульня складалася з 6 тураў, кожны тур для рабят апынуўся цікавым, пазнавальным і запамінальным.
Віншуем пераможцаў такога нялёгкага інтэлектуальнага спабрніцства і спадзяемся атрымаць такія ж выдатныя вынікі ў гульнях раённага адборачнага тура.

6 февраля 2021 в 14:07 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Дашкольная адукацыя. 8 лютага будзе адзначацца Дзень юнага героя-антыфашыста. Напярэданні падзеі выхаванцы дзіцячага саду арганізавалі выставу "Маленькія героі вялікай вайны". Дзеці даведаліся пра подзвігі юных герояў у гады Вялікай Айчыннай. Хлопчыкі і дзяўчынкі ваеннай пары вельмі хутка сталі дарослымі. Іх дзяцінства было напоўнена такімі выпрабаваннямі, што часам у гэта цяжка паверыць. Але гэта было ў гісторыі нашай краіны, было ў лёсах яе дзяцей. А значыць, мы не павінны гэтага забываць!

5 февраля 2021 в 13:00 | Сигай М. С. | нет комментариев

Удзельнікі валанцёрскага атраду ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у марафоне добрых спраў "БлагоДарю". Дзяўчынкі 7-8 класаў на ўроку дамаводства напеклі салодкіх прысмакаў для медыцынскіх работнікаў Пціцкай АВОП, якія ўручылі пад час абедзеннага перапынку, з удзячнасцю за іх працу і клопат пра нас. Выхаванцы дзіцячага садку падаравалі работнікам амбулаторыі кветкі-фіялкі, вырашчаныя на занятках па экалогіі, каб яны радавалі нашых медыкаў сваёй прыгажосцю.

4 февраля 2021 в 16:27 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

03.02.2021 прайшла гульня "Неверагоднае вакол нас" навучэнцы вызначалі вядучае паўшар'е галаўнога мозгу, знаходзілі біялагічныя памылкі ў творах літаратуры. Навучэнцы 2-6 класаў ўдзельнічалі у конкурсе малюнкаў, у рамках Тыдня біялогіі.

3 февраля 2021 в 17:59 | Казмерчук К. С. | нет комментариев

2 лютага навучэнцы 5-6 класаў прынялі удзел у брэн-рынзе "Батанічны поезд" у рамках тыдня біялогіі.

2 февраля 2021 в 12:03 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

У рамках тыдня біялогіі 01.02.2021 прайшла гульня-падарожжа "Па лясным сцяжынкам роднага краю", у якой прынялі ўдзел навучэнцы 2-4 класаў. Дзеці пазнаёміліся з раслінамі, якія можна знайсці ў лясах Петрыкаўскага раёна, даведаліся іх назвы і карысць.

1 февраля 2021 в 16:28 | Бондарчук А. А. | нет комментариев

У рамках патрыятычных мерапрыемстваў у перыяд з 1 па 5 лютага 2021 года стартуе Марафон добрых спраў «БлагоДарю». Марафон праводзіцца з мэтай прыцягнення моладзі да актыўнай валанцёрскай дзейнасці сваёй школы; фарміравання і развіцця сацыяльнай актыўнасці і культуры валанцёрскай дзейнасці ў моладзевым асяроддзі; станаўлення ў падрастаючага пакалення пазітыўных маральна-каштоўнасных установак.

1 февраля 2021 в 15:59 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

З 1 па 6 лютага ва ўстанове адукацыі праходзіць прадметны тыдзень біялогіі.

1 февраля 2021 в 15:44 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

1 лютага ва ўстанове адукацыі пачынаецца месячнік патрыятычнага выхавання, які адкрываюць мерапрыемствы прысвечаныя подзвігу юных герояў-антыфашыстаў у час Вялікай Айчыннай вайны

1 февраля 2021 в 15:41 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

30 студзеня адбылося паседжанне сямейнага клуба "Мой дом - мая крэпасць", у якім прынялі ўдзел навучэнцы 5-8 класаў і іх бацькі . Тэма паседжання "Прафесію выбіраем разам". Вучні Кудравец Анастасія і Сухіна Ксенія падрыхтавалі прэзентацыі аб прафесіях сваіх бацькоў, знаёмілі з новымі прафесіямі.

УА "Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь" аб наборы ў 2021 навучальным годзе

29 января 2021 в 11:15 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

28.01.2021 года -для навучэнцаў 8-11 класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ», тэма якога «Беларуская навука: у нагу з часам». Мерапрыемства прайшло ў форме адкрытага дыялогу, у правядзенні адзінай гадзіны інфармавання выкарыстаная мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная Нацыянальным інстытутам адукацыі.

27.01.2021г па 28.01.2021г ва установе адукацыі адбыліся класныя гадзіны прысвечанныя Народнаму пісьменніку БССР І.П.Шамякіна.

З 25.01.2021г ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы:
25.01.2021г адбылася тэматычная выстава: «Славе няцьмянець, традыцыям жыць!» у тэматычнай выставе прымалі ўдзел навучэнцы 1-11 класаў, адбылася інфармацыйная гадзіна пад назвай «Героі Беларусі» прысвечаныя Герою Саветскага Саюза Степук С.Е.
27.01.2021г адбыліся Урокі мужнасці: «Аб подзвігах, аб доблесці, пра славу», прынялі ўдзел навучэнцы 5-11 класаў.

З 25 па 29 студзеня ва ўстанове адукацыі праходзіць тыдзень патрыятычнага выхавання, прысвечаны 100-годдзю беларускага пісьменніка Івана Шамякіна і 110 гадавіне са дня нараджэння Героя Савецкага Саюза земляка Сцепука Сямёна Яфімавіча.

25 января 2021 в 08:41 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Суботнім днём 23 студзеня навучэнцы і педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у спаботніцтвах па лыжным гонкам. Для малодшых школьнікаў былі арганізаваны стральба па мішэні мячыкам, зімовыя забавы на санках.

23 января 2021 в 12:14 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

Для навучэнцаў 11 класа ў рамках праекта "Школа прававой асветы" прайшло мерапрыемства на тэму "Прафілактыка злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх".

21 января 2021 в 12:12 | Зубарь Е. В. | нет комментариев

У рамках тыдня прафілактыкі алкагалізма і наркаманіі навучэнцы 8-11 класаў прынялі ўдзел ў дыягнастычным анкетаванні на схільнасць да адыктыўных паводзін.

19.01.2021г ва ўстанове адукацыі прайшлі спаборніцтвы па лыжным гонкам сярод навучэнцаў 8-11 класаў,
20.01.21 навучэнцы 5-7 класа прадоўжылі эстафету на каньках. Чакаем спаборніцтваў на санках, у якіх прымуць удзел навучэнцы 1-4 класаў.
21.01.21 навучэнцы 1-4 классаў прынялі ўдзел у спаборніцтвах на санках «Спартыўнаму руху - наша павага !!!»

Навучэнцы 1-4 класаў разам з выхаванцамі дзіцячага сада прынялі актыўны ўдзел у акцыі "Птушкі ля кармушкі" па арганізацыі падкормкі птушак, якая праходзіць з 18 па 21 студзеня.
Мэтай акцыі з'яўляецца прыцягненне школьнікаў да актыўнасці па ахове навакольнага асяроддзя і беражлівым адносінам да жывой прыроды. Рэгулярная штодзённая зімовая падкормка птушак можа выратаваць даволі шмат птушыных жыццяў.