Навіны
Вучні 7 класа Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі музейнага ўрока" І ў памяці, і ў сэрцы". Перагортваючы старонкі гісторыі, рабяты ўспомнілі падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі, герояў- вызваліцеляў, тых, хто аддаў сваё жыццё за мірнае неба над нашай краінай.
Удзельнікі валанцёрскага атрада "Факел" Пціцкай СШ ў рамках акцыі "Карысныя канікулы" устанавілі папяраджадьныя таблічкі на беразе вадаем "Асцярожна, вадаем!"
З мэтай знаёмства з прафесіяй медыка, навучэнцы Пціцкай СШ здзейснілі экскурсію ў медыцынскую амбулаторыю. Рабяты пазнаёміліся бліжэй з прафесіяй медыцынскай сястры, урача, правізара на іх працоўных месцах. Работнікі амбулаторыі падзяліліся з дзецьмі інфармацыяй аб неабходнасці прышчэпак ад розных прастудных хвароб, наглядна паказалі як карыстаюцца інгалятарам для лячэння прастудных захворванняў, як правяраюць зрок.
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі з навучэнцамі Пціцкай сш быў праведзены вусны часопіс "Сцежкамі баявой славы". Рабяты даведаліся аб трагічных падзеях бесчалавечнай вайны, пазнаёміліся з героямі, якія цаною свайго жыцця прынеслі нам Перамогу.
Дзень здароўя прайшоў у аздараўленчым лагеры "Сонейка" Пціцкай СШ. Па традыцыі дзень пачаўся з ранішняй зарадкі, якая падбадзёрыла настрой дзяцей на ўвесь дзень. На хвілінцы здароўя навучэнцы пазнаёміліся з тым, як можна пазбегнуць пранікнення мікробаў у арганізм чалавека. У другой палове дня выхаванцы намалявалі прыгожы букет кветак для сваіх матуль. Пад час гульні "Азбука здароўя ", рабяты выконвалі розныя заданні: складалі прыказкі пра здароўе, выбіралі карысную і шкодную ежу для дзіцячага арганізма. На прыканцы дня рабят чакалі рухомыя гульні на свежым паветры.
У час вясенніх канікул навучэнцы Пціцкай СШ сустрэліся з настаяцелям храма Пакравы Прысвятой Багародзіцы айцом Сергіем, які пазнаёміў рабят з узорамі праваслаўнай кігі, расказаваў пра першаасветнікаў Кірылу і Міфодзія, іх уклад у распаўсюджванні пісьменнасці на славянскіх землях. Рабяты пазнаёміліся з кірыліцай, адной з дзвюх стараславянскіх азбук, якая лягла ў аснову рускага, беларускага, украінскага і іншых алфавітаў.
" Кніга - твой лепшы сябар", пад такой назвай прайшла інтарактыўная гульня для навучэнцаў пачатковых класаў Пціцкай СШ. У школьнай бібліятэцы рабяты пазнаеміліся з новымі творамі беларускіх пісьменнікаў, адказвалі на пытанні віктарыны!
Аздараўленчы лагер сустрэў выхаванцаў ранішняй зарадкай і хвілінкай здароўя " Сакрэты здаровага харчавання". Выхаванцы пазнаеміліся з рэжымам дня, з правіламі паводзін у аздараўленчым лагеры.У час гадзіны здароўя , якая прайшла ў гульнявой форме, дзеці атрымалі зарад бадзерасці і добрага настрою. Знаходзяччыся на экскурсіі ў прыроду, і выхаванцы назіралі за прыкметамі надыхода вясны. якія перанеслі ў сваі малюнкі на тэму "Вясна ў прыродзе роднага краю". Закончыўся дзень хвілінкай бяспекі " Дарога ў школу і дадому".
Суботнім вечарам ў спартыўнай зале Пціцкай СШ збіраюцца не толькі навучэнцы, а і выпускнікі школы, працоўная моладзь.
У суботу 23.03.24 удзельнікі настаўніцка-бацькоўскага патруля Пціцкай СШ правялі маніторынг месцаў масавага скаплення моладзі: будынак чыгуначнага вакзала, прыпынкі аўтатранспарту, магазіны. Праведзены гутаркі аб адказнасці за знаходжанне на вуліцы пасля 23.00 без суправаджэння дарослых.
Навучэнцы і педагогі Пціцкай СШ прынялі ўдзел у раённым суботніку.Навялі парадак у класах і тэрыторыі школы.
З мэтай карыснай занятасці навучэнцаў, у перыяд вясенніх канікул, з 25 па 30 сакавіка , ва ўстанове адукацыі пройдуць мерапрыемствы накіраваныя на папярэджанне правапарушэнняў, развіцця творчых і спартыўных здольнасцяў, арганізаваны экскурсіі, працоўныя аскцыі цімураўцаў і ўдзельнікаў валанцёрскага атрада. У канікулярны перыяд запланаваны заняткі па падрыхтоўцы да другога этапа абласной алімпіяды па вучэбным дысцыплінам.
У суботні дзень 23 сакавіка ўдзельнікі цімураўскіага атрада Пціцкай СШ аказалі дапамогу па навядзенню парадка на прысядзібнай тэрыторыі старэйшай жыхарцы аграгарадка Пціч Герасіменка Фені Мікітаўне, пацярпелай ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны.
Напрыканцы вучэбнай чвэрці ў Пціцкай СШ адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход, на якім былі разгледжаны пытанні занятасці навучэнцаў у канікулярны час, нададзена ўвага арганізацыі школьнага харчавання, праблеме вірусных захворванняў, прафілактыцы сямейнага не дабрабыту. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі раённай службы МНС, якія папярэдзілі аб саблюдзенні неабходных правіл пажарнай бяспекі, паводзін каля вады у час вясенняга пасадка. Увага бацькоў была засяроджана на пытанні прафілактыкі экстрымізму ў маладзёжным асяроддзі, палавой недатыкальнасці непауналетних
У рамках месячніка прафілактыкі суіцыдальных паводзін "Скажы жыццю -ТАК!" , навучэнцы Пціцкай СШ сталі ўдзельнікамі акцыі "Маё жыццё цудоўнае таму, што...". Кожны з вучняў працягнуў сказ "Маё жыццё цудоўнае таму, што...", "Мае сябры самыя лепшыя таму, што...", "Сённяшні дзень для мяне прынясе..."
У дзяржаўнай установе адукацыі "Пціцкая сярэдняя школа" 22 сакавіка прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 3 чвэрці. Дырэктар школы Л. І. Зізюк падвяла вынікі работы, пазнаёміла навучэнцаў з запланаванымі мерапрыемствамі на вясенніх канікулах, пажадала поспехаў удзельнікам абласной алімпіяды па вучэбным прадметам.
Намеснік дырэктара А. У. Зубар уручыла членскія білеты навучэнцам старэйшых класаў, якія папоўнілі рады БРСМ
22 сакавіка года сярод навучэнцаў Пціцкай СШ прайшоў адзіны ўрок «Званы Хатыні?», прысвечаны гадавіне трагедыі ў Хатыні.
Рабяты атрымалі інфармацыю аб трагедыі нашага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны - жахлівай гісторыі вёскі Хатынь, якую забываць нельга. Асаблівая ўвага на ўроку была акцэнтаваная на палітыцы генацыду нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі. Рабяты ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
У рамках тыдня фінансавай граматнасці, навучэнцы 10 класа прынялі ўдзел у тэматычнай гульні "Даходы і выдаткі". Працуючы ў парах, рабяты даведаліся, што такое сямейны бюджэт, вучыліся планаваць даходы і выдаткі, рацыянальна рабіць пакупкі.
21 сакавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" навучэнцы 8 - 10 класаў Пціцкая СШ сабраліся на інфармацыйнай гадзіне "Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і дзяржаве". Навучэнцы пазнаёміліся з органамі дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь, з рэалізацыяй права грамадзян выбіраць і быць выбранымі, з рэалізацыяй праекта "Школа кіраўніцтва" ў Акадэміі кіраўніцтва пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У рамках метадычнага аб'яднання пачатковых класаў прайшоў урок па беларускай мове ў 4 класе па тэме "Неазначальная форма дзеяслова ".
Навучэнцы на ўроку даведаліся, на якія пытанні адказваюць дзеясловы ў неазначальнай форме, вучыліся знаходзіць іх у сказах, утвараць неазначальную форму дзеясловаў. Урок праходзіў у форме падарожжа - палёту ў космас. Вучні даведаліся, што сёння адбудзецца палёт у адкрыты космас нашых суайчыннікаў Алега Навіцкага і Марыны Васілеўскай.